Будучыя прыярытэты ў фокусе на семінары сеткі eTrade

  • Дата: 21/11/19
  • Падзяліцца:

працоўнай нарадзе сеткі eTrade, якая адбылася ў Хельсінкі, Фінляндыя, 9-11 кастрычніка. У першы дзень мерапрыемства члены працоўнай групы таксама прынялі ўдзел у «Digital Transport Days» (Днях лічбавага транспарту) — падзеі ЕС, прысвечанай лічбавізацыі гандлю, транспартных сетак і лагістычнага сектара.

Эксперты фонда EU4Digital прадставілі і сумесна з членамі сеткі eTrade абмеркавалі перадавую практыку ў ЕС, стан спраў у краінах, варыянты і рашэнні, якія будуць апрабаваныя, а таксама падрыхтоўчыя мерапрыемствы, распрацаваныя групай экспертаў фонда EU4Digital для трансмежнай дзейнасці ў рамках электроннага гандлю, электроннай мытні і лічбавых транспартных калідораў (ЛТК). Абмяркоўваліся будучыя магчымасці для падтрымкі абмену ведамі паміж ЕС і ўсходнімі краінамі-партнёрамі, а таксама для садзейнічання паляпшэнню сувязей паміж экспертамі ў галіне электроннага гандлю і зацікаўленымі бакамі ў рэгіёне.

У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі прадставілі ініцыятывы і праекты, якія маюць дачыненне да тэмы электроннага гандлю. У тым ліку:

  • FENIX — Еўрапейская федэратыўная сетка абмену інфармацыяй у лагістыцы будучыні (з аглядам праектаў SELIS і AEOLIX).
  • Канвеерныя рашэнні для лічбавых транспартных калідораў.
  • Блокчэйн-прыкладанне для аблічбоўкі ланцужкоў паставак.

На працоўнай нарадзе сеткі eTrade былі ўзгодненыя наступныя высновы:

  • Неабходна завяршыць стварэнне працоўных груп сеткі eTrade да канца кастрычніка 2019 года, паколькі ўдзел членаў працоўных групы на бягучым этапе мае вялікае значэнне.
  • Пасля прадстаўлення прапанаванага бачання ЛТК сетка прапанавала ўключыць некалькі мерапрыемстваў у рамках ініцыятывы EU4Digital —распрацаваць тэхнічныя патрабаванні і тэхнічнае рашэнне для базавай інтэграцыйнай платформы нацыянальных сістэм eLogistics пасля яе прыняцця Еўрапейскай камісіяй.
  • Абмяркоўвалася рашэнне для пілотнага праекта eCustoms па абмене дадзенымі да прыбыцця — Сістэма абмену дадзенымі аб акцызах (SEED). Краіны Усходняга партнёрства будуць ацэньваць свае патрэбы і прыярытэты ў пілатаванні рашэнняў і варыянты па краінах-партнёрах па пілатаванні.
  • Прыярытэтныя варыянты выкарыстання будуць вызначаны краінамі Усходняга партнёрства з падрабязнага спісу магчымых варыянтаў выкарыстання для трансмежнага пілотнага праекта eTrade, распрацаванага групай фонду EU4Digital.

Наступныя семінары сеткі eTrade у 2020 годзе пройдуць у Арменіі ў рамках вясновай сесіі і ў Азербайджане ў рамках восеньскай сесіі.

7-ы семінар сеткі eTradeДні лічбавага транспарту 2019

Навіны

Паглядзець усё