22 верасня каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя правядзе віртуальнае мерапрыемства, дзе збяруцца члены Сеткі электроннай аховы здароўя з 6 Усходніх краін-партнёраў і партнёры з Інавацыйных сетак па актыўным і здаровым старэнні (IN-4-AHA). Ініцыятыва працягвае прасоўваць супольнасць Еўрапейскага інавацыйнага партнёрства па актыўным і здаровым старэнні (EIP on AHA), а таксама яе інавацыйныя метады працы.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаюцца аб галоўных выніках, дасягнутых у межах супрацоўніцтва ў галіне электроннай аховы здароўя. Запрошаныя спікеры прадставяць новую супольнасць IN-4-AHA, а таксама інавацыйныя метады працы Італіі і Шатландыі.
У пачатку мерапрыемства каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя паведаміць пра запланаваныя мерапрыемствы ў галіне электроннай аховы здароўя, каб узгадніць далейшыя дзеянні з Сеткай электроннай аховы здароўя. Услед за гэтым абмеркаваннем каманда па электроннай ахове здароўя выступіць з аглядам вынікаў дзейнасці каманды EU4Digital па ўцягванні Усходніх краін-партнёраў у ініцыятывы ЕС (асабліва ў EIP on AHA). Запрошаны спікер прадставіць супольнасць IN-4-AHA, якая на дадзены момант займаецца прасоўваннем ідэі актыўнага і здаровага старэння праз міжнароднае супрацоўніцтва, а таксама працягвае кіраваць супольнасцю EIP on AHA.
Запрошаны эксперт з Італіі распавядзе пра інавацыйныя метады працы ў галіне тэлемедыцыны для комплекснага догляду за пацыентамі з хранічнымі захворваннямі ў рэальных умовах. Спецыялісты з Шатландыі пазнаёмяць удзельнікаў з метадам «Attend Anywhere», які заключаецца ў прадастаўленні медыцынскіх кансультацый у фармаце відэаканферэнцый.
Мерапрыемства, якое пройдзе анлайн, павінна сабраць зацікаўленыя бакі са сферы электроннай аховы здароўя і садзейнічаць абмену ведамі па найбольш цікавых тэмах, якія былі вызначаныя цягам папярэдняга перыяду супрацоўніцтва Сеткі электроннай аховы здароўя.