Дзеячы ў галіне тэхналогій з усяго свету запрашаюцца да ўдзелу ў Віртуальным глабальным хакатоне «HACK COVID-19», які пройдзе з 10 па 12 красавіка. Хакатон арганізаваны пры падтрымцы Міністрэрства транспарту, сувязі і высокіх тэхналогій Рэспублікі Азербайджан, Праграмы развіцця ААН і Цэнтра паскоранага развіцця SUP.VC.
Мэта Глабальнага віртуальнага хакатона-спаборніцтва – аб’яднаць тэхналагічныя дасягненні, каб перемагчы пандэмію каронавіруса COVID-19.
Вось некалькі асноўных праблем, якія трэба будзе вырашыць разам:
1) Падтрымка самых уразлівых людзей і тых, хто знаходзіцца ў групе рызыку
2) Тэхналогіі і ахова здароўя
3) Падтрымка малага і сярэдняга бізнэса
4) Фізічнае дыстанцыраванне і сацыяльная сувязь
5) Павышэнне свядомасці, паляпшэнне паводзінаў і магчымасць атрымаць кваліфікаваную кансультацыю
6) Тэхналогіі і адукація
7) Тэхналогіі і інжынерыя
8) Тэхналогіі ў штодзённым жыцці
Задача мерапрыемтсва – стварыць асяроддзе, у якім людзі змогуць арганізаваць сваю працу ў віртуальнай прасторы, вучыцца, пабудаваць cетку кантактаў, ліквідаваць недахопы ў тарговых адносінах, вызначыць існуючы патэнцыял і атрымаць рэальныя вынікі.
Рэгістрацыя для ўдзелу ў спаборніцтве, афіцыйнай мовай якога з’яўляецца англійская, пачынаецца сёння. Удзельнікі павінны зарэгістрыравацца на www.hackcov19.com. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 9 красавіка 2020 года а 21-ай гадзіне (час Баку).
Пераможца атрымае $5,000, другое месца – $3,000 і трэцяе месца – $2,000. Прызавыя грошы будуць пералічаны на банкаўскія рахункі пераможцаў.
Каронавірус: Еўрапейскі саюз падтрымлівае сваіх Усходніх партнёраў