Пасля неверагоднага буму хакатонаў ва ўсім свеце ў падтрымку новых ідэй і інавацый, накіраваных супраць пандэміі каронавіруса, Global Hack і #hackthecrisis у партнёрстве з Еўрапейскай камісіяй арганізуюць сусветны анлайн MATCHATHON, які пройдзе з 14 па 15 мая і дзе хакеры сустрэнуцца з інвестарамі, партнёрамі і лідарамі палітыкі, каб вызначыць далейшыя крокі ў распрацоўцы рашэнняў.
У адказ на крызіс былі праведзеныя больш за 65 хакатонаў на мясцовых і глабальных узроўнях. Іх мэтай было стварэнне рашэнняў для барацьбы з бягучым санітарным крызісам. На наступным этапе ЕС і Global Hack аб’ядналі свае намаганні, каб працягваць развіццё створаных рашэнняў.
Што? Matchathon – гэта дыстанцыйнае мерапрыемства, якое праводзіцца з мэтай усталявання сувязей для аб’яднання намаганняў, каб працягваць развіццё рашэнняў, створаных для барацьбы з крызісам Covid-19.
Для каго? Для кожнага з ВАС , у каго з’явілася надзвычайная ідэя падчас любога з хакатонаў #hackthecrisis і хто зараз шукае падтрымку, каб зрабіць наступны крок. Запрашаем усіх хакераў, асоб, якія вызначаюць палітыку, экспертаў індустрыі і інвестараў, каб ператварыць ідэі ў жыццё ў найбольш зручны час!
Калі? 14-15 мая 2020 года
Як? Прайдзіце па ссылцы talque.com/join/globalmatchathon, каб стварыць профіль і знайсці свайго ідэальнага партнёра.
Хто? Global Hack і #hackthecrisis у партнёрстве з Еўрапейскай камісіяй