

Каля 300 чалавек прынялі ўдзел у першай Лічбавай канферэнцыі для Усходняга партнёрства, якая прайшла ў віртуальным фармаце 27 верасня. Сярод іх былі афіцыйныя асобы дзяржаў і ЕС і іншыя зацікаўленыя бакі, што прадстаўляюць дзяржаўны і прыватны сектар і ўдзельнічаюць у лічбавай трансфармацыі ва Усходніх краінах-партнёрах.
Удзельнікаў павітала Дыяна Яблонска, новая галава падраздзялення C1 па працы з Грузіяй і Малдовай, што таксама займаецца распрацоўкай Плана інвестыцый у эканоміку, пры Генеральным дырэктараце Еўрапейскай камісіі па пытаннях добрасуседства і перамовах аб пашырэнні (DG NEAR), якая звярнулася да іх з наступнымі словамі: «Лічбавая трансфармацыя з’яўляецца самай галоўнай тэмай на парадку дня Еўрапейскага саюза ў адносінах да Усходняга партнёрства. Яна будзе спрыяць рашэнню такіх ключавых задач, як аднаўленне, павышэнне ўстойлівасці і правядзенне рэформ».
З гэтай канферэнцыі пачалася сустрэча Кіруючага камітэта EU4Digital, што праходзіць на гэтым тыдні. Яна адбылася ў той час, калі лічбавыя тэхналогіі ў сувязі з пандэміяй апынуліся ў цэнтры ўвагі людзей .
«Уявіце на хвіліну, як бы нам жылося падчас пандэміі без лічбавых тэхналогій…», – прапанавала старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен у сваім леташнім звароце «Аб палажэнні Саюза». Гэтую цытату прывяла ў сваёй уступнай прамове Катарына Матэрнава, намесніца галавы DG NEAR. Яна звярнула асаблівую ўвагу на мэты ЕС у лічбавай галіне ў межах Прыярытэтных задач для Усходняга партнёрства пасля 2020 года.
«Каб аднавіць і палепшыць сваё становішча, трэба карыстацца лічбавымі магчымасцямі», – сказала яна, задаўшы тон усім выступленням, што прайшлі ў гэты дзень.
Мерапрыемства пачалося з праграмнай прамовы «Хуткасць: адсутнасць абмежаванняў у лічбавую эпоху» Аляксандра Паняверскага, кіраўніка напрамку лічбавых і найноўшых тэхналогій у EY Global, міравога лідара ў сферы інтэрнэту рэчаў 2020 года і аўтара аднайменнай кнігі.
Назваўшы лічбавы прарыў чацвёртай прамысловай рэвалюцыяй, Паняверскі звярнуў увагу на хуткасць, з якой адбываюцца апошнія тэхналагічныя змены, а таксама на задачы, якія стаяць перад намі. «Лічбавая трансфармацыя адбываецца на нашых вачах, – сказаў ён. – «Тэхналогіі будучыні ствараюцца сёння, і новае пакаленне – пакаленне Z – гэта будучыя кліенты, супрацоўнікі, кіраўнікі і лідары, якія складуць 40% ад працоўнай сілы да 2030 года».
Паняверскі назваў мабільнасць, воблачныя тэхналогіі, штучны інтэлект і інтэрнэт рэчаў «вялікай чацвёркай» сярод найноўшых тэхналогій, якія будуць вызначаць бліжэйшую будучыню, растлумачыўшы, як гэтыя тэхналогіі працуюць разам.
«Вам можа не падабацца гравітацыя, але ёй усё роўна», – працытаваў ён Клейтана Крыстэнсэна, амерыканскага бізнес-кансультанта, які распрацаваў тэорыю «падрыўных інавацый», каб падкрэсліць, што для паспяховага выкарыстання лічбавай трансфармацыі вельмі важна «змяніць светапогляд» і што для дасягнення поспеху інавацыйным арганізацыям патрэбныя адпаведныя рэсурсы, працэсы, але больш за ўсё – адпаведныя каштоўнасці.
EU4Digital: уплыў на тэлекамунікацыйны сектар, ІКТ і электронную камерцыю
Тры выдатных спецыяліста EU4Digital звярнулі ўвагу на ўплыў і прыярытэтныя задачы праекта EU4Digital у такіх ключавых абласцях, як тэлекамунікацыйная інфраструктура і рэгуляцыя, экасістэмы ІКТ і тэхналогіі электроннай камерцыі для анлайн-гандлю.
Андрэйс Дабмроўскіс, кіраўнік напрамку «Нормы тэлекамунікацыйнага сектара» праекта EU4Digital, выступіў з дакладам на тэму «Тэлекамунікацыйная інфраструктура: закладанне асноў для зніжэння рознічных тарыфаў на роўмінг, 5G і даступны высокахуткасны інтэрнэт». Ён звярнуў увагу на розніцу паміж традыцыйным спажыўцом тэлекамунікацыйных паслуг у эпоху стацыянарнай тэлефоннай сувязі і «кліентамі, якія становяцца аператарамі з дастатковым наборам навыкаў, каб ведаць, чаго яны хочуць» у свеце, дзе даступны кантэнт вызначае тое, як выкарыстоўваюцца сеткі.
Дамброўскіс падкрэсліў важнасць устойлівых мадэлей канкурэнцыі і моцнага і збалансаванага рэгулявання, якое выступае пасрэднікам паміж урадам, пастаўшчыкамі паслуг і спажыўцамі ў гэтым асяроддзі, што хутка змяняецца. Ён вызначыў наступныя крокі, якія неабходна зрабіць ва Усходніх краінах-партнёрах, а менавіта: безупынны перагляд і ўмацаванне нарматыўнай базы, разумнае інвеставанне і рыначнае развіццё для спрыяння ўстойлівай канкурэнцыі, садзейнічанне пашырэнню паўнамоцтваў карыстальнікаў дзякуючы лічбавым паслугам і кантроль за развіццём шырокапалосных тэхналогій.
У сваёй прэзентацыі «Шлях ад лічбавай асобы да лічбавага бізнесу» Хесус Лазана, стратэгічны саветнік па пытаннях ІКТ Еўрапейскага інавацыйнага савета і старшы спецыяліст EU4Digital, даследаваў разрыў паміж экасістэмай прадпрымальніцтва ў сферы ІКТ ва Усходніх краінах-партнёрах і ў супараўнальных краінах Усходняй Еўропы, якія ўваходзяць у ЕС. Далей ён спыніўся на грандыёзнай мэце ЕС шматразова павялічыць колькасць паспяховых стартапаў у рэгіёне цягам наступнага дзесяцігоддзя шляхам развіцця экасістэм у сферах ведаў, капіталу, рынку і рэсурсаў, дзякуючы будаўнікам экасістэм на чале з урадам, якія здольныя ствараць, пашыраць магчымасці і стымуляваць рост колькасці інавацыйных стартапаў.
Адзін з самых прыкметных эфектаў пандэміі – гэта паскоранае развіццё галіны электроннай камерцыі. Таму ЕС паставіў перад сабой мэту дабіцца росту электроннай камерцыі паміж ЕС і Усходнімі краінамі-партнёрамі на 50%. Вальтэр Трэзек, старшы спецыяліст па электронным гандлі праекта EU4Digital паказаў, «Як эксперыментальныя тэхналогіі электроннай камерцыі могуць спрыяць анлайн-гандлю паміж ЕС і УП». Ён растлумачыў, як EU4Digital змог на аснове аналізу ланцужка каштоўнасцей у галіне электроннай камерцыі, а таксама такіх праблем, як недастатковае ўпарадкаванне і недахоп інфармаванасці, паспяхова запусціць пілотны праект «лічбавага склада». З яго дапамогай МСП з Усходніх краін-партнёраў могуць размяшчаць і прадаваць сваю прадукцыю на міжнародных гандлёвых анлайн-пляцоўках. У выніку атрымалася рашэнне, якое дазваляе прадаўцам адзін раз увесці даныя, якія ад іх патрабуюць гандлёвыя пляцоўкі, мытні і службы дастаўкі для таго, каб займацца міжнароднай электроннай камерцыяй.
Адукацыйныя тэхналогіі: як пашырыць лічбавыя магчымасці 1 мільёна грамадзян УП
Канферэнцыя прадоўжылася панэльным абмеркаваннем на тэму «Адукацыйныя тэхналогіі: як пашырыць лічбавыя магчымасці 1 мільёна грамадзян УП», у якім прынялі ўдзел Валерыя Іонан, намесніца міністра па еўраінтэграцыі пры Міністэрстве лічбавай трансфармацыі Украіны, Антаанэта Ангелава-Красцева, дырэктар па інавацыях, лічбавай адукацыі і міжнароднаму супрацоўніцтву пры Генеральным дырэктараце Еўрапейскай камісіі па адукацыі і культуры (DG EAC), Рыяз Шах,
партнёр EY і міравы лідар у сферы адукацыі, які стварыў першую ў свеце гнуткую, накіраваную на будучыню і бясплатную праграму MBA, Сцівен Самервіль, спецыяліст па стратэгічным развіцці Coursera for Government і Лэйла Садзіку, кіраўнік аддзела інавацый Рэгіянальнага бюро ПРААН па краінах Еўропы і Цэнтральнай Азіі.
Усе спікеры падкрэслілі важнасць лічбавай пісьменнасці для таго, каб быць канкурэнтаздольнымі, а таксама ўдзялілі ўвагу перадавому вопыту ЕС як на міжнародным, так і на карпаратыўным узроўні, адзначыўшы важнасць дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Валерыя Іонан распавяла пра поспех «Праекта лічбавай адукацыі ДІЯ» ва Украіне, заснаванага на займальных адукацыйных анлайн-серыялах, якія вучаць аплачваць рахункі ў інтэрнэце, праводзіць анлайн-заняткі і нават знаёмяць са штучным інтэлектам. Завяршыла абмеркаванне Антаанэта Ангелава-Красцева. Яна падкрэсліла «неабходнасць супрацоўніцтва паміж зацікаўленымі бакамі з розных сфер і краін» і заклікала Усходніх партнёраў лепей карыстацца магчымасцямі, якія прапануюць праграмы ЕС.
Ці пан, ці прапаў
«Лічбавае пытанне – лёсавырашальнае», – падсумаваў Мацьё Буске, кіраўнік падраздзялення A3 «Тэматычная падтрымка: лічбавая і «зялёная» эканоміка, якая працуе для людзей і звязвае ўсё разам» пры DG NEAR у сваім заключным слове напрыканцы канферэнцыі. «Менавіта пераўтваральны працэс дае магчымасці аднавіць і палепшыць сваё становішча. У царстве біяразнастайнасці выжывае не самы моцны і не самы разумны від, а той, што лепш за ўсіх прыстасоўваецца да перамен».
Абагуліўшы вынікі, дасягнутыя ў межах праекта EU4Digital, ён заявіў, што дзейнасць праекта зараз «дасягнула сваёй кульмінацыі і дае відавочныя рэзультаты» ў вобласці правіл тэлекамунікацыйнага сектара, даверу і бяспекі, электроннага гандлю, інавацый у сферы ІКТ, электроннай аховы здароўя і электроннага кіравання. Але ён таксама звярнуў асаблівую ўвагу на вялікшую карціну, адзначыўшы, што гэтыя рэзультаты дазваляюць пабудаваць больш устойлівую аснову для інтэграцыі, дзякуючы выкарыстанню рашэнняў ЕС і ацэнцы ў параўнанні з еўрапейскімі і сусветнымі стандартамі. Гэта спрыяе развіццю партнёрскіх адносін з іншымі міжнароднымі арганізацыямі і распрацоўцы пэўных рашэнняў, якія дазваляюць Усходнім партнёрам выйсці на лічбавыя рынкі ЕС, удзельнічаць у ланцужках паставак ЕС і эканоміцы ЕС.
Перафразоўваючы Роберта Шумана, ён заключыў: Я ўпэўнены, што выхад на лічбавы рынак ЕС не адбудзецца адначасова ці ў адпаведнасці з адзіным планам. Шлях да яго будзе пракладзены праз пэўныя дасягненні, якія ў першую чаргу дазваляюць дабіцца сапраўднай салідарнасці», – і тут EU4Digital адыграў істотную ролю.
Запіс Лічбавай канферэнцыі для Усходняга партнёрства можна паглядзець тут.
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Інавацыі ў сферы ІКТ
- Лічбавы давер
- Лічбавыя навыкі
- Нормы тэлекамунікацыйнага сектара
- Электронная ахова здароўя
- Электронны гандаль
Больш навін
10/11/2023
EU4Digital proqramının maraqlı tərəflər üçün seminarında milli səviyyədə sürətləndirmə imkanları tədqiq edilib
EU4Digital proqramının fəaliyyətləri Şərq Tərəfdaşlığı (ŞT) regionu ölkələri — Azərbaycan, Ermənistan, Moldova…
Чытаць далей12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей

10/11/2023
EU4Digital proqramının maraqlı tərəflər üçün seminarında milli səviyyədə sürətləndirmə imkanları tədqiq edilib
EU4Digital proqramının fəaliyyətləri Şərq Tərəfdaşlığı (ŞT) regionu ölkələri — Azərbaycan, Ermənistan, Moldova…
Чытаць далей
12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей
07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей