Як лічбавыя тэхналогіі дапамагаюць жыхарам сельскай мясцовасці Беларусі абараніцца ад COVID-19 і працягваць атрымліваць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу

  • Дата: 28/04/20
  • Падзяліцца:

У сезон вірусных захворванняў нагрузка на паліклінікі і бальніцы значна павялічваецца.  Распаўсюджванне каронавіруснай інфекцыі павялічыла нагрузку на сістэму аховы здароўя яшчэ больш, падвяргаючы ўразлівыя групы насельніцтва, асабліва пажылых людзей, павышанай рызыцы.
Гяоргій Хлябовіч працуе галоўным урачом Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Дзякуючы падтрымцы Еўрапейскага саюза і ў партнёрстве з Праграмай Развіцця ААН, яго медыцынская установа была камп’ютарызаваная, а ён і яго калегі змаглі арганізаваць эфектыўную аддаленую працу з пацыентамі падчас распаўсюджвання COVID-19 па краіне. 
«Дзякуючы аперацыйнаму доступу да медыцынскіх запісаў мы маем магчымасць кансультаваць пацыентаў з сельскай мясцовасці аддалена, і, калі неабходна, яны могуць атрымаць кансультацыі ад спецыялістаў з устаноў аховы здароўя Баранавіч, Брэста і Мінска. Пацыенты паліклінікі могуць атрымаць рэцэпт на лекі аддалена, без наведвання ўстановы,» – адзначае галоўны ўрач.

Падчас успышкі каронавіруснай інфекцыі пажылыя людзі і асобы з хранічнымі захворваннямі становяцца асабліва ўразлівымі. Ім патрабуецца пастаяннае медыцынскае назіранне. Аднак, наведванне  паліклінікі ці бальніцы нясе дадатковыя рызыкі заражэння інфекцыяй. У дадзенай сітуацыі важна мець магчымасць атрымаць кансультацыю ад свайго ўрача па тэлефоне ці аддалена атрымаць рэцэпт на неабходныя лекі.  
Мадэрнізацыя Ляхавіцкай ЦРБ адбылася ў 2018 годзе. Сягоння гэта аказалася вельмі зручна. Еўрапейскі саюз і Праграма развіцця ААН дапамаглі ўвесці электронныя медыцынскія карткі, усталяваць анлайн-камунікацыю паміж паліклінікай, сельскімі службамі хуткай медыцынскай дапамогі і бальніцай. У выніку нагрузка на мясцовы медыцынскі персанал скарацілася, яго праца стала больш эфектыўнай, а 25 000 жыхароў раёна маюць магчымасць паменшыць колькасць наведванняў паліклінікі і атрымаць доступ да  мноства паслуг усяго за некалькі хвілін.
Ініцыятыва камп’ютарызацыі Ляхавіцкай ЦРБ была ажыццяўлена  ў рамках праекта «Падтрымка развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансаваўся Еўрапейскім саюзам і ажыццяўляўся Праграмай развіцця ААН разам з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь у 2014-2018 гг.

Прэс-рэліз Праграмы развіцця ААН

Навіны

Паглядзець усё