Інавацыі ў галіне ІКТ і экасістэмы стартапаў ва Усходнім партнёрстве: прагрэс і перспектывы ў цэнтры ўвагі на сустрэчы EU4Digital

  • Дата: 14/10/20
  • Падзяліцца:

Прагрэс і планы на будучыню ў сферы інавацый у галіне ІКТ і экасістэм стартапаў былі прадстаўлены на тэматычным пасяджэнні, арганізаваным Праектам EU4Digital 8 кастрычніка 2020 года ў рамках штогадовай Сустрэчы Кіруючага камітэта, якая прайшла ў віртуальным фармаце з 5 па 9 кастрычніка.

Больш за 30 удзельнікаў далучыліся да пасяджэння, у тым ліку члены Еўрапейскай камісіі, каардынатары Гарманізаванага лічбавага рынку (HDM), Прадстаўніцтва ЕС і спецыялісты Сеткі па інавацыях у галіне ІКТ з Усходніх краін-партнёраў.

Пасяджэнне пачалося з выступлення кіраўніка праекта EU4Digital па інавацыях у галіне ІКТ Ганны Побаль і намесніка кіраўніка праекта Руты Сальвітэ-Тамасюньене,  якія зрабілі агляд стану спраў, вынікаў і важных аспектаў, што датычацца дзейнасці ў сферы інавацый у галіне ІКТ.

Адбылася прэзентацыя аднаго з ключавых дасягненняў дзейнасці ў сферы інавацый у галіне ІКТ – Рэкамендацый па палітыцы і планаў дзеянняў у сферы экасістэм ІКТ, распрацаваных і ўзгодненых з больш чым 100 мясцовымі зацікаўленымі бакамі. Зацікаўленыя бакі пацвердзілі свае намеры ажыццяўляць неабходную дзейнасць, а таксама былі вызначаны арганізацыі-каардынатары. Планы дзеянняў задалі аснову для ажыццяўлення ініцыятыў праз праекты з дзяржаўным ці еўрапейскім фінансаваннем у кожнай з Усходніх краін-партнёраў. Гэтыя дакументы цяпер даступны анлайн у бібліятэцы EU4Digital.

У рамках дзейнасці па ажыццяўленні рэкамендацый па палітыцы было праведзена даследаванне мэтазгоднасці лічбавых стартапаў і скейлапаў. На аснове вынікаў даследавання мэтазгоднасці пачалося планаванне пілотнай праграмы фінансавай падтрымкі Ініцыятывы ў галіне лічбавых інавацый і скейлапаў (DISC), мэтай якой з’яўляецца запуск новага фонду фінансавання тэхналагічных стартапаў на розных этапах росту ў наступныя гады.  Патрэбы, звязаныя з развіццём экасістэмы, будуць задаволены паралельна з запускам механізма фінансавання DISC, дзякуючы падрыхтоўцы спецыяльнага даведніка з рэкамендацыямі па нарошчванні патэнцыялу для Усходніх краін-партнёраў.

На аснове распрацаванага плана па наладжванні дзелавых сувязей для Усходніх краін-партнёраў была абрана галоўная тэма віртуальных мерапрыемстваў для наладжвання сувязей. Другое мерапрыемства для наладжвання сувязей у сферы інавацый у галіне ІКТ па тэме «Інтэграцыя бізнес-анёлаў і венчурнага капіталу ў еўрапейскія і сусветныя сеткі» адбылося ў той жа дзень. Плануецца правесці яшчэ чатыры мерапрыемствы для наладжвання сувязей, звязаных з абранымі напрамкамі палітыкі.

У верасні 2020 года Праектам EU4Digital  былі заснаваны партнёрствы з мясцовымі арганізацыямі, якія падтрымліваюць жанчын у галіне тэхналогій, з мэтай распрацоўкі рэгіянальнага кіраўніцтва і планаў дзеянняў на дзяржаўным узроўні для ажыццяўлення ментарскіх праграм для жанчын у галіне тэхналогій. Жаданым вынікам будзе перайманне

мясцовымі партнёрамі ініцыятывы і запуск новых праграм у наступныя гады.

Акрамя таго, у наступны год плануецца стварыць форум па каардынацыі дзяржаўнай палітыкі, які павінен стаць штогадовым мерапрыемствам і збіраць разам асоб, якія вызначаюць палітыку, стартапы і скейлапы, а таксама другіх дзеячаў экасістэм ІКТ з УП і ЕС.

Пасля прэзентацыі з заўвагамі і каментарыямі выступіў каардынатар Сеткі спецыялістаў па інавацыях у галіне ІКТ і экасістэмах стартапаў Рашад Азізаў, які таксама з’яўляецца галавой Аддзела інавацыйнага развіцця інфармацыйнага грамадства і электроннага кіравання Міністэрства транспарту, сувязі і высокіх тэхналогій Рэспублікі Азербайджан. Спадар Азізаў звярнуў увагу на тое, што ўзмоцненая Сетка па інавацыях у галіне ІКТ і звязаныя адзін з адным дзеячы інавацыйнай экасістэмы ў  галіне ІКТ на мясцовым і рэгіянальным узроўні з’яўляюцца ключавымі элементамі, неабходнымі для ажыццяўлення планаў дзейнасці.

Мерапрыемства завяршылася калектыўным абмеркаваннем стану спраў і планаў на будучыню. Зацікаўленыя бакі падкрэслілі актуальнасць планаў дзеянняў па ажыццяўленні палітыкі. Каб дабіцца больш шырокага ўплыву, чакаецца, што ЕС акажа падтрымку ў абраных напрамках палітыкі. Апрача таго, былі абмеркаваны іншыя прыярытэтныя задачы для рэгіёна: неабходнасць лічбавізацыі традыцыйных МСП і доступу лічбавых стартапаў і скейлапаў да фінансавання. Рэгіён пацвердзіў неабходнасць запланаванага запуску механізма фінансавання стартапаў і падрыхтаванасць да яго. Агульныя прыярытэтныя задачы застануцца ключавымі напрамкамі дзейнасці ў тэматычнай вобласці ІКТ на наступны перыяд.

Дадатковая інфармацыя Тэматычныя пасяджэнні былі арганізаваны ў рамках штогадовай Сустрэчы Кіруючага камітэта ініцыятывы EU4Digital для абмеркавання выкананых дзеянняў, вынікаў і планаў на будучыню. Падпісвайцеся на інфармацыйную рассылку, каб заўсёды заставацца ў курсе.

Навіны

Паглядзець усё