

14 снежня на сеткавым мерапрыемстве EU4Digital абмеркавалі спосабы арганізацыі інавацыйных кластараў і падобных да іх дзелавых сетак у галіне інавацый у сферы ІКТ і метады кіравання імі, звярнуўшы асаблівую ўвагу на павышэнне інфармаванасці аб іх і ўсталяванне сувязей паміж кластарамі ў рэгіёне УП.
Віртуальнае сеткавае мерапрыемства было арганізавана дзеля таго, каб дапамагчы арганізацыям кластарнай экасістэмы з Усходніх краін-партнёраў з рэгістрацыяй на Еўрапейскай платформе кластарнага супрацоўніцтва (ЕПКС) і паглыбіць веды аб арганізацыі і развіцці кластараў.
Падчас мерапрыемства ключавыя арганізацыі ЕС і ІКТ-кластары з рэгіёна УП прадставілі вартасную прапанову, падзяліліся вопытам развіцця кластараў і міжнароднага супрацоўніцтва, а таксама меркаваннямі наконт перспектыў развіцця кластарных экасістэм. Сярод удзельнікаў былі прадстаўнікі:
- Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пытаннях унутранага рынку, прамысловасці, прадпрымальніцтва і МСП (DG GROW);
- Еўрапейскай платформы кластарнага супрацоўніцтва (ЕПКС);
- IT-кластара г. Клуж (Румынія);
- Прыкарпацкага эка-энергетычнага кластара (Украіна);
- Асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловай аўтаматызацыі Украіны;
- Харкаўскага IT-кластара (Украіна).
Мерапрыемства прыцягнула каля 60 удзельнікаў з 44 арганізацый, занятых у галінах, звязаных з IT: прадстаўнікоў дзелавых і прафесійных асацыяцый, паркаў высокіх тэхналогій і тэхнапаркаў, міністэрстваў, дзяржаўных органаў і іншых дзеячаў экасістэмы з Усходніх краін-партнёраў, а таксама нацыянальных Каардынатараў ініцыятывы па Гарманізацыі лічбавага рынку (HDM), Дэлегацыі ЕС і членаў Сеткі экспертаў па інавацыях у сферы ІКТ.
У рамках мерапрыемства прайшлі інтэрактыўныя сесіі, прысвечаныя розным аспектам кластарнага развіцця і супрацоўніцтва:
- Кластарнай палітыцы ва ўмовах інтэрнацыяналізацыі;
- Інфармаванасці аб кластарах і супрацоўніцтву з кластарамі ЕС – набору паслуг платформы ЕПКС і працэсу рэгістрацыі;
- Перспектывам арганізацыі, развіцця і інтэрнацыяналізацыі кластараў ЕС і Усходніх партнёраў.
Мерапрыемства распачала мадэратар і кіраўнік напрамку Інавацый у сферы ІКТ Праекта EU4Digital Ганна Побаль, якая прадставіла мэты сеткавага мерапрыемства. Далей з прэзентацыяй на тэму «Еўрапейская камісія: асноватворныя элементы кластарнай палітыкі ЕС ва умовах інтэрнацыяналізацыі» выступіў спадар Крыстаф Гішар, спецыяліст Еўрапейскай камісіі па пытаннях палітыкі (DG GROW).
Спадар Гішар асабліва адзначыў, што кластары выдатна праявілі сябе ў якасці хаўруснікаў, таму што яны дапамаглі прыстасаваць інструменты палітыкі да патрэб і магчымасцей еўрапейскай індустрыі і адыгралі вырашальную ролю ў павышэнні ўстойлівасці ланцужкоў стварэння каштоўнасцей у еўрапейскай экасістэме. ЕС садзейнічае наладжванню сувязей паміж кластарамі і іх інтэрнацыяналізацыі пры дапамозе Еўрапейскай платформы кластарнага супрацоўніцтва, Еўрапейскай праграмы ўдасканальвання кластараў, Акцыі ЕС «Cluster Go International» і мерапрыемстваў для ўсталявання сувязей. Мэтай новай Праграмы еўракластараў (2021-2027) з’яўляецца развіццё сувязей у ланцужку стварэння каштоўнасцей на адзіным рынку ЕС, умацаванне патэнцыялу для павышэння стратэгічнай аўтаноміі і паскарэнне пераходу да больш экалагічна чыстай і лічбавай эканомікі. З праграмнай прамовай на тэму «Еўрапейская платформа кластарнага супрацоўніцтва: агляд вартаснай прапановы і працэсу рэгістрацыі» выступілі прадстаўнікі ЕПКС Ян Маартэн дэ Вет, менеджар праекта, і Люсія Сіл, кіраўнік аддзела праверкі профіляў. Дакладчыкі засяродзілі ўвагу на перавагах платформы ЕПКС і паслугах, якія яна прапануе для разнастайных тыпаў карыстальнікаў, – краін, што ўдзельнічаюць у праграме ЕС «Канкурэнтаздольнасць прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу» (COSME), і тых, што не ўдзельнічаюць у ёй, – і растлумачылі, як праходзіць працэс рэгістрацыі і якім крытэрыям неабходна для гэтага адпавядаць. Яны звярнулі ўвагу на тое, як намаганні дзеля таго, каб адпавядаць дадзеным крытэрыям, могуць дапамагчы нацыянальным дзелавым сеткам інавацыйнага характару задумацца аб сваіх дасягненнях, павысіць агульную інфармаванасць аб сабе і пабудаваць адносіны, у большай ступені арыентаваныя на супрацоўніцтва. Гэтыя крытэрыі таксама могуць выкарыстоўвацца ў якасці апорнай базы асобамі, якія вызначаюць палітыку ў галіне інавацый ва Усходніх краінах-партнёрах, для структураванага развіцця нацыянальных кластараў і сродкаў кантролю. У выніку абмеркавання ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што больш актыўнае выкарыстанне паслуг ЕПКС прынясе значныя перавагі для зацікаўленых бакоў з Усходніх краін-партнёраў, напрыклад дазволіць умацаваць партнёрскую сетку, што ў сваю чаргу будзе спрыяць хутчэйшаму развіццю
кластараў і інавацыям. Зацікаўленым бакам УП таксама было прапанавана звярнуцца да ЕПКС дзеля абмеркавання магчымых супольных двухбаковых праектаў, напрыклад, для умацавання патэнцыялу кіраўнікоў кластараў. Другая сесія мерапрыемства была прысвечана вывучэнню вопыту стварэння і развіцця кластараў ЕС і Усходніх партнёраў. Андрэй Келемен, генеральны дырэктар IT-кластара г. Клуж, Румынія, прадставіў Вопыт арганізацыі, развіцця і міжнароднай інтэграцыі IT-кластара г. Клуж. IT-кластар г. Клуж змог пераўтварыцца ў сетку з больш чым 80 членамі без дзяржаўнай падтрымкі, а дзякуючы актыўнай прысутнасці на Еўрапейскай платформе кластарнага супрацоўніцтва, членству ў Еўрапейскім альянсе МСП лічбавай галіны і ў іншых міжнародных партнёрствах. IT-сетка г. Клуж садзейнічае пераўтварэнню аўтсорсінгавых IT-кампаній у дзеячаў, якія
ствараюць каштоўнасці, і ўмацоўвае інавацыйную экасістэму праз смарт-спецыялізацыю, структурную трансфармацыю і навукова-тэхнічны абмен.
Прадстаўнікі трох інавацыйных кластараў з Украіны падзяліліся вопытам самаарганізацыі і развіцця.
Спачатку Вольга Шапавал, выканаўчы дырэктар Харкаўскага IT-кластара, распавяла аб тым, як была распрацавана структура кіравання кластарамі і іх функцыянавання, каб спраўляцца з новымі задачамі. Першапачаткова кластар быў заснаваны ўладальнікамі IT-кампаній, якія аб’ядналіся дзеля таго, каб змагацца з дэстабілізацыяй бізнесу. Пазней кластар прыцягнуў іншыя зацікаўленыя бакі для вырашэння пэўных адукацыйных задач. На дадзены момант дзелавыя (B2B) і грамадскія мерапрыемствы граюць важную ролю ў развіцці камплементарных кластарных сувязей.
Аляксандр Юрчак, генеральны дырэктар Асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловай аўтаматызацыі Украіны (АППАУ), прадставіў вопыт, вынікі і цяжкасці развіцця кластараў у высокатэхналагічнай прамысловасці ва Украіне. АППАУ вяла праекты, якія спалучаюць стратэгіі смарт-спецыялізацыі і кластарызацыі, каб аб’яднаць разнастайныя інструменты для эфектыўных інавацый у Індустрыі 4.0. З гэтай мэтай была створана платформа Industry4Ukraine, якая аб’яднала прамысловыя асацыяцыі, кластары і іншыя зацікаўленыя бакі. Юрчак адзначыў, што была неабходная спецыяльная падтрымка палітыкі, каб пераадолець асноўныя цяжкасці на шляху развіцця высокатэхналагічных кластараў, а менавіта: інстытуцыяналізацыя арганізацый, што падтрымліваюць кластары, на дзяржаўным узроўні, праграмы навучання і развіцця для лепшай інтэграцыі з рэгіянальнай палітыкай, развіццё экасістэмы (напрыклад акселератараў, выпрабавальных стэндаў і Цэнтра 4.0) і яшчэ большае аб’яднанне намаганняў з IT-сектарам. Апошняй з прэзентацыяй выступіла Людміла Шыйко, галава Украінскага кластарнага камітэта і кіраўнік Прыкарпацкага эка-энергетычнага кластара. Спікер прадставіла Нацыянальную праграму развіцця кластараў ва Украіне, распрацаваную ў сувязі з патрэбнасцю ў цэнтралізаванай установе, якая б узяла на сябе ролю лідара ў развіцці кластараў. Кластарны камітэт склаў спецыяльнае праграмнае кіраўніцтва для ўстойлівага кластарнага развіцця ў краіне, якое прадугледжвае правядзенне мерапрыемстваў па фармалізацыі, стварэнне нацыянальнай сістэмы кантролю якасці,
наладжванне сувязей паміж украінскімі кластарамі і іх вывядзенне на міжнародны ўзровень. Напрыканцы мерапрыемства Ганна Побаль, кіраўнік праекта EU4Digital у галіне ІКТ-інавацый, адзначыла, што найбольш эфектыўным спосабам кластарнай арганізацыі і развіцця з’яўляецца супрацоўніцтва зацікаўленых бакоў індустрыі IT, заснаванае на прынцыпе «знізу-ўверх» і арыентаванае на рашэнне пэўных задач. Тым не менш, значную ролю ў пераўтварэнні кластараў у рухавікі эканамічнага развіцця, у падтрымцы інавацыйных праектаў, а таксама ў інтэрнацыяналізацыі МСП і іх уключэнні ў сусветныя ланцужкі стварэння каштоўнасцей грае дзяржава. І нарэшце, неабходна падкрэсліць каласальную важнасць абмену вопытам паміж асобамі, якія
вызначаюць палітыку, з ЕС і Усходніх краін-партнёраў для распрацоўкі лепшай палітыкі падтрымкі кластараў у рэгіёне УП.
***
Сеткавыя мерапрыемствы ў галіне інавацый у сферы ІКТ Мэта сеткавых мерапрыемстваў у галіне інавацый у сферы ІКТ – садзейнічаць стварэнню супольнасцей Усходняга партнёрства, якія будуць ажыццяўляць дзейнасць у абраных напрамках палітыкі ў галіне інавацый у сферы ІКТ. Акрамя стварэння сетак у рэгіёне, яны арыентаваны на ўсталяванне двухбаковых і шматбаковых сувязей паміж арганізацыямі з Усходніх краін-партнёраў і зацікаўленымі бакамі з ЕС для ажыццяўлення далейшай сумеснай дзейнасці і праектаў. Мэта гэтых намаганняў – агульнае паглыбленне ведаў і разумення адпаведнага перадавога вопыту ЕС зацікаўленымі бакамі ў рэгіёне. Зыходзячы з вышэйпададзенага, гэтая серыя мерапрыемстваў накіравана на шырокую аўдыторыю, у тым ліку на прадстаўнікоў узроўню міністэрства і на органы, асацыяцыі і сеткі, якія дзейнічаюць у адпаведных напрамках палітыкі, інфраструктурныя арганізацыі ў сферы ІКТ, а таксама на іншых дзеячаў інавацыйных сістэм у сферы ІКТ.
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Інавацыі ў сферы ІКТ
Больш навін
12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей23/06/2023
Наведайце перазапушчаны і палепшаны вэб-сайт EU4Digital
Шукаеце навіны, рэсурсы і іншую інфармацыю пра лічбавую трансфармацыю ва Усходнім партнёрстве (УП)? EU4Digital…
Чытаць далей

12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей
07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей
23/06/2023
Наведайце перазапушчаны і палепшаны вэб-сайт EU4Digital
Шукаеце навіны, рэсурсы і іншую інфармацыю пра лічбавую трансфармацыю ва Усходнім партнёрстве (УП)? EU4Digital…
Чытаць далей