

Больш за 100 удзельнікаў з усіх шасці Усходніх краін-партнёраў сабраліся на сеткавым мерапрыемстве EU4Digital, якое прайшло 2 сакавіка, каб абмеркаваць цяжкасці, звязаныя з кіраваннем інтэлектуальнай уласнасцю (ІУ), яе абаронай і выкарыстаннем, а таксама магчымасці, якія датычацца нагляду за ІУ ў рэгіёне.
Віртуальнае сеткавае мерапрыемства прыцягнула больш за 100 удзельнікаў з прыкладна 50 арганізацый, у тым ліку з дзяржаўных патэнтных бюро, арганізацый падтрымкі прадпрымальніцтва, аддзелаў трансферу тэхналогій і арганізацый, што аказваюць падтрымку, прадстаўнікоў узроўню міністэрстваў і органаў, якія каардынуюць развіццё інавацыйнай экасістэмы, а таксама нацыянальных каардынатараў Ініцыятывы па гарманізацыі лічбавых рынкаў (HDM), Дэлегацыі ЕС і членаў сеткі экспертаў EU4Digital па інавацыях у сферы ІКТ.
Мерапрыемства складалася з інтэрактыўных пасяджэнняў, на якіх абмяркоўвалася прасоўванне інструментаў і паслуг у сферы ІУ для падтрымкі МСП, прапанаваных ключавымі арганізацыямі ЕС. Таксама быў зроблены агляд магчымасцей для нарошчвання патэнцыялу дзяржаўных патэнтных бюро, цэнтраў трансферу тэхналогій і іншых дзеячаў інавацыйнай экасістэмы ва Усходніх краінах-партнёрах. Сярод ключавых арганізацый ЕС былі:
- Еўрапейская камісія (DG GROW);
- Ведамства па ІУ Еўрапейскага саюза;
- Еўрапейская служба падтрымкі ў сферы ІУ

Сустрэча пачалася з прэзентацыі праграмнага даклада на тэму «Дапамога МСП у пытаннях інтэлектуальнай уласнасці», з якім выступіў спадар Ваўрынец Першке, спецыяліст Еўрапейскай камісіі па пытаннях палітыкі (DG GROW). Спадар Першке падкрэсліў, што інтэлектуальная ўласнасць уяўляе сабой вялікую эканамічную каштоўнасць і патрабуе беражлівага абыходжання. Ён таксама распавёў аб усебаковым падыходзе Еўрапейскай камісіі (ЕК) да падтрымкі МСП, устаноў вышэйшай адукацыі і даследчых арганізацый з дзяржаўным фінансаваннем на розных этапах жыццёвага цыкла ІУ. Падтрымка ЕК прадастаўляецца пры дапамозе цэлага спектра інструментаў, такіх як фонд Ideas powered for business, ваўчары на ІУ/фонд падтрымкі МСП, праграма IPA4SME, папярэдняя дыягностыка аб’ектаў ІУ паміж ЕС і Рэспублікай Сербія і многіх іншых. Укараненне інструментаў адбываецца ў цесным супрацоўніцтве з арганізацыямі падтрымкі прадпрымальніцтва, прыватнымі кансультантамі па пытаннях ІУ і з іншымі зацікаўленымі бакамі, каб зрабіць гэтыя паслугі яшчэ больш даступнымі для МСП. Далей з прэзентацыяй на тэму «Міжнароднае супрацоўніцтва ВІУЕС» выступіў спадарАльвара Гарсія Алькасар, кіраўнік каманды аддзела па міжнародным супрацоўніцтве і юрыдычных пытаннях Ведамства па інтэлектуальнай уласнасці Еўрапейскага саюза (ВІУЕС). Ён распавёў аб агульным падыходзе ВІУЕС да міжнароднага супрацоўніцтва. У яго аснове ляжыць нарматыўная база ЕС, у адпаведнасці з якой ажыццяўляецца падпісанне двухбаковых пагадненняў ВІУЕС аб тэхнічным супрацоўніцтве з краінамі, якія не з’яўляюцца членамі ЕС, і фінансаванымі ЕС праектамі.
Спадар Алькасар прывёў у якасці прыкладу нядаўна запушчаны Праект у сферы інтэлектуальнай уласнасці паміж ЕС і Грузіяй (праект EUGIPP), мэта якога – павысіць эфектыўнасць абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці і садзейнічаць іх захаванню ў Грузіі ў адпаведнасці з абавязацельствамі Пагаднення аб асацыяцыі паміж ЕС і Грузіяй. Нарэшце, спікер зрабіў агляд інструментаў ВІУЕС, у тым ліку баз даных і інструментаў для класіфікацыі, доступ да якіх можа быць прадастаўлены пры дапамозе пагадненняў з дзяржаўнымі ведамствамі па ІУ і карыстальнікамі з краін УП.
Прадстаўніца EUGIPP спадарыня Ніно Чыкавані, якая з’яўляецца намеснікам старшыні Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Грузіі (SAKPATENTI), таксама звярнулася да ўдзельнікаў, пацвердзіўшы гатоўнасць праекта падзяліцца вопытам для магчымай адаптацыі праекта ў іншых краінах-партнёрах.
Пасяджэнне працягнулася прэзентацыяй на тэму «Паслугі і вопыт Еўрапейскай службы падтрымкі ў сферы ІУ» спадарыні Клэр Фрыц, старшага менеджара праектаў Еўрапейскай службы падтрымкі ў сферы ІУ, асноўнымі бенефіцыярамі якой з’яўляюцца фінансаваныя ЕС даследчыя праекты, МСП і мікрапрадпрыемствы з ЕС, што ажыццяўляюць трансгранічныя дзелавыя аперацыі, а таксама пасрэднікі, што прапануюць паслугі інавацыйнай падтрымкі МСП і даследнікам. Дакладчыца паведаміла, што асартымент паслуг ахоплівае ўсе формы ІУ і ўключае прадастаўленне персаналізаванай даведачнай інфармацыі аб ІУ праз Гарачую лінію і правядзенне інфармацыйна-асветніцкіх кампаній аб важнасці кіравання ІУ. Акрамя таго, арганізоўваюцца трэнінгі і вэбінары, прысвечаныя звязаным з ІУ цяжкасцямі. Яны могуць дапамагчы дзеячам, якія прадастаўляюць інавацыйную падтрымку ва УП, нарасціць патэнцыял.
з тэлекамунікацыямі і абсталяваннем найбольш зручным рашэннем з’яўляецца рэгістрацыя патэнта.
Закрываючы мерапрыемства, Ганна Побаль, кіраўнік праекта EU4Digital у галіне ІКТ-інавацый, рэзюмавала, што падтрымка ў сферы інавацый, заснаваных на ІКТ, павінна ажыццяўляцца з улікам камерцыйнай важнасці стратэгічнага кіравання каштоўнасцямі ІУ і ўключаць такія кампаненты, як навучанне і наладжванне сувязей у сферы ІУ, для нарошчвання патэнцыялу нацыянальнай інавацыйнай экасістэмы. На практыцы новыя сувязі паміж дзяржаўнымі патэнтнымі бюро, універсітэтамі, арганізацыямі падтрымкі інавацый і прафесійнымі кансультантамі з багатым вопытам у прававых і тэхналагічных пытаннях павінны садзейнічаць аб’яднанню намаганняў і спрыяць навукаёмістым інавацыям у краінах УП. Такім чынам, стартапы і МСП павінны атрымаць доступ да высокакваліфікаваных кансультацый па пытаннях ІУ праз арганізацыі падтрымкі інавацый, такія як бізнес-інкубатары, акселератары, кластарныя арганізацыі і цэнтры лічбавых інавацый.
***
Сеткавыя мерапрыемствы ў галіне інавацый у сферы ІКТ
Мэта сеткавых мерапрыемстваў у галіне інавацый у сферы ІКТ – садзейнічаць стварэнню супольнасцей Усходняга партнёрства, якія будуць ажыццяўляць дзейнасць у абраных напрамках палітыкі ў галіне інавацый у сферы ІКТ. Акрамя стварэння сетак у рэгіёне, яны арыентаваны на ўсталяванне двухбаковых і шматбаковых сувязей паміж арганізацыямі з Усходніх краін-партнёраў і зацікаўленымі бакамі з ЕС для ажыццяўлення далейшай сумеснай дзейнасці і праектаў. Мэта гэтых намаганняў – агульнае паглыбленне ведаў і разумення адпаведнага перадавога вопыту ЕС зацікаўленымі бакамі ў рэгіёне. Зыходзячы з вышэйпададзенага, гэтая серыя мерапрыемстваў накіравана на шырокую аўдыторыю, у тым ліку на прадстаўнікоў узроўню міністэрства і на органы, асацыяцыі і сеткі, якія дзейнічаюць у адпаведных напрамках палітыкі, інфраструктурныя арганізацыі ў сферы ІКТ, а таксама на іншых дзеячаў інавацыйных сістэм у сферы ІКТ.
Прэзентацыі:
«Дапамога МСП у пытаннях інтэлектуальнай уласнасці» Спампаваць
«Міжнароднае супрацоўніцтва ВІУЕС» Спампаваць
«Паслугі і вопыт Еўрапейскай службы падтрымкі ў сферы ІУ» Спампаваць
«Кіраванне ІУ, яе абарона і выкарыстанне ў сферы ІКТ» Спампаваць
Іншыя сеткавыя мерапрыемствы ў сферы ІКТ:
Трэцяе сеткавае мерапрыемства ў галіне інавацый у сферы ІКТ, прысвечанае развіццю ІКТ-кластараў
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Інавацыі ў сферы ІКТ
Больш навін
12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей23/06/2023
Наведайце перазапушчаны і палепшаны вэб-сайт EU4Digital
Шукаеце навіны, рэсурсы і іншую інфармацыю пра лічбавую трансфармацыю ва Усходнім партнёрстве (УП)? EU4Digital…
Чытаць далей

12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей
07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей
23/06/2023
Наведайце перазапушчаны і палепшаны вэб-сайт EU4Digital
Шукаеце навіны, рэсурсы і іншую інфармацыю пра лічбавую трансфармацыю ва Усходнім партнёрстве (УП)? EU4Digital…
Чытаць далей