2 сакавіка праект EU4Digital правядзе сеткавае мерапрыемства, якое будзе прысвечанае інавацыям у сферы ІКТ. Мерапрыемства засяродзіць увагу на задачах, звязаных з правамі на інтэлектуальную ўласнасць (ІУ) у галіне інавацый у сферы ІКТ, і закране інтарэсы дзяржаўных патэнтных бюро, асацыяцый падтрымкі прадпрымальніцтва, цэнтраў трансферу тэхналогій і арганізацый, што аказваюць падтрымку, у тым ліку пры ўніверсітэтах і навукова-даследчых арганізацыях, а таксама прадстаўнікоў узроўню міністэрстваў і органаў, якія каардынуюць развіццё інавацыйнай экасістэмы.
Першапачатковая мэта мерапрыемства заключаецца ў паглыбленні ведаў аб інструментах і магчымасцях, звязаных з правамі на ІУ, якія прадастаўляюцца ключавымі арганізацыямі ЕС. Мэтай мерапрыемства таксама будзе абмеркаванне магчымасцей нарошчвання патэнцыялу дзяржаўных патэнтных бюро, цэнтраў трансферу тэхналогій і іншых дзеячаў інавацыйнай экасістэмы ва Усходніх краінах-партнёрах, а таксама патэнцыяльных сфер для супрацоўніцтва з арганізацыямі ЕС.
Мерапрыемства пачнецца з праграмнай прамовы аб перспектывах палітыкі ў сферы ІУ, з якой выступяць прадстаўнікі Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пытаннях унутранага рынку, прамысловасці, прадпрымальніцтва і МСП (DG GROW). Затым Ведамства па ІУ Еўрапейскага саюза прадставіць высокатэхналагічныя інструменты і сэрвісы, якія прапануюцца для МСП і прафесіяналаў у сферы ІУ ў рэгіёне УП. Далей Еўрапейская служба падтрымкі ў сферы ІУ прадставіць сваю вартасную прапанову і падзеліцца вопытам паслоў службы з краін-партнёраў – Беларусі і Рэспублікі Малдова. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі атрымаюць запрашэнні на спецыяльны вэбінар, прысвечаны кіраванню правамі на ІУ ў галіне інавацый у сферы ІКТ, іх абароне і выкарыстанню навукова-даследчымі арганізацыямі, МСП і арганізацыямі, што падтрымліваюць прадпрымальніцтва.
Кіраўнік праекта EU4Digital у галіне ІКТ-інавацый Ганна Побаль возьме на сябе ролю мадэратара сустрэчы, якая будзе будавацца вакол прэзентацый і сесій пытанняў і адказаў. З прэзентацыямі выступяць наступныя спікеры з ЕС і УП:
- Ваўрынец Першке, спецыяліст Еўрапейская камісіі па пытаннях палітыкі (DG GROW);
- Клэр Фрыц, старшы менеджар праектаў (Eurice GmbH) і старшы менеджар праектаў Еўрапейскай службы падтрымкі ў сферы ІУ;
- Доктар Эжэні Суіні, спецыяліст па практычных інавацыях і кіраванні ІУ Еўрапейскай службы падтрымкі ў сферы ІУ;
- Доктар Аляксандр Успенскі, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій (РЦТТ), пасол Еўрапейскай службы падтрымкі ў сферы ІУ ў Рэспубліцы Беларусь;
- Вадзім Ячэвіч, галава дырэктарата інавацыйных праектаў Нацыянальнага агенцтва па даследаваннях і распрацоўках, пасол Еўрапейскай службы падтрымкі ў сферы ІУ ў Рэспубліцы Малдова.
Каб паўдзельнічаць у мерапрыемстве або задаць пытанні, просім вас звяртацца да кіраўніка напрамку Інавацый у сферы ІКТ Ганны Побаль (anna.pobol@gmail.com).
Патэнцыяльныя ўдзельнікі могуць зарэгістравацца тут да 1 сакавіка.