Мерапрыемства сеткі “Інавацыі ў сферы ІКТ”

  • Дата: 11/11/19 па 13/11/19
  • Падзяліцца:

11-13 лістапада ў Малазе, Іспанія, на кангрэсе «Канвергенцыя — Глабальны кангрэс па блакчэйну-2019» у рамках праекта EU4Digital пройдзе першае мерапрыемства сеткі «Інавацыі ў сферы ІКТ» для стартапаў і скейлапаў, бізнес-асацыяцый, арганізацый інфраструктуры ІКТ і ўстаноў з краін Усходняга партнёрства, што адказваюць за фармаванне палітыкі, звязанай з блакчэйнам.

На асноўным Глабальным кангрэсе па блакчэйну таксама адбудзецца панэльная дыскусія, прысвечаная рэгіёну Усходняга партнёрства – “Лічбавыя інавацыі, блакчэйн і скейлапы на новых рынках”. Мэта гэтай сесіі – абмен вопытам адносна ролі, якую граюць лічбавыя інавацыі і тэхналогіі ў садзейнічанні эканамічнаму росту і сацыяльнаму развіццю на новых рынках. Падчас сесіі асаблівая ўвага будзе нададзеная краінам Усходняга партнёрства ў кантэксце праекту EU4Digital і будуць разглядацца тэмы, звязаныя з палітыкай у сферы інавацый, лічбавымі інавацыйнымі экасістэмамі і працэсам узбуйнення высокатэхналагічных стартапаў і МСП ў краінах, дзе фармуецца рынкавая эканоміка.

Задача мерапрыемства:

  1. Зразумець праблемы для лічбавых інавацый / розных тыпаў зацікаўленых бакоў у працэсе інтэграцыі ў глабальную супольнасць блакчэйну.
  2. Спрыяць стварэнню супольнасці УП па блакчэйну (Спецыяльная група УП па блакчэйну).
  3. Садзейнічаць больш глыбокаму веданню глабальнага парадку дня па блакчэйну зацікаўленымі бакамі з краін УП.
  4. Спрыяць кантактам прадстаўнікоў з краін УП з удзельнікамі Глабальнага кангрэса па блакчэйну.
  5. Прадставіць блакчэйн-стартапы/ скейлапы з краін УП для глабальнай супольнасці блакчэйну.
  6. Распрацаваць пілотныя схемы/спосабы сеткавага ўзаемадзеяння ў рамках праекта EU4Digital.

Чаканыя вынікі:

  1. Зацікаўленыя бакі з краін УП наладзяць кантакты з удзельнікамі Глабальнага кангрэса па блакчэйну.

Будзе створана Спецыяльная група УП па блакчэйну, якая будзе служыць адзіным кантактным цэнтрам для Еўрапейскай камісіі па пытаннях блакчэйна ў рэгіёне УП

Падзеі

Паглядзець усё