На мерапрыемстве для наладжвання сувязей EU4Digital, якое прайшло 8 кастрычніка, абмеркавалі шляхі інтэграцыі альтэрнатыўных пастаўшчыкоў фінансавання з Усходніх краін-партнёраў у еўрапейскія сеткі і платформы, а таксама спосабы нарошчвання іх патэнцыялу для пашырэння доступу МСП да фінансавання ў рэгіёне.
Мэтай віртуальнага мерапрыемства для наладжвання сувязей, якое прайшло ў рамках тыдня Кіруючага камітэта EU4Digital, было забеспячэнне падтрымкі партнёрстваў паміж бізнес-сеткамі і асацыяцыямі ў рэгіёне і іх еўрапейскімі калегамі пры дапамозе альтэрнатыўных арганізацый фінансавага сектара з Усходніх краін-партнёраў. Падчас сустрэчы ключавыя сеткі падтрымкі бізнесу, бізнес-анёлаў (БА) і краўдфандынгавыя сеткі ЕС прадставілі дзелавыя прапановы, планы і бачанне магчымага супрацоўніцтва ў рэгіёне УП. Сярод сетак былі наступныя:
- Еўрапейская сетка бізнес-інавацыйных цэнтраў (EBN)
- Еўрапейская сетка бізнес-анёлаў (EBAN)
- Бізнес-анёлы Еўропы (BAE)
- Еўрапейская краўдфандынгавая сетка (ECN)
Мерапрыемства прыцягнула больш за 80 удзельнікаў з прыкладна 55 разнастайных арганізацый УП з альтэрнатыўнага фінансавага сектара. Прадстаўнікі бізнес-анёлаў, асацыяцый венчурнага інвеставання, краўдфандынгавых платформаў, міністэрстваў, органаў і іншыя дзеячы экасістэмы з Усходніх краін-партнёраў, а таксама каардынатары Гарманізаванага лічбавага рынку (HDM), члены Прадстаўніцтв ЕС і Сеткі спецыялістаў у сферы інавацый у галіне ІКТ далучыліся да дыскусіі.
Мерапрыемства складалася з разнастайных інтэрактыўных пасяджэнняў, якія засяродзілі ўвагу на некалькіх аспектах доступу да фінансавання:
- Наладжванне сувязей у экасістэмах, якія падтрымліваюць інавацыі і бізнес
- Наладжванне сувязей паміж асацыяцыямі бізнес-анёлаў і венчурнага капіталу
- Наладжванне сувязей паміж краўдфандынгавымі экасістэмамі
Мерапрыемства адкрыла лідар напрамку «Інавацыі ў галіне ІКТ» EU4Digital і мадэратар мерапрыемства Ганна Побаль, якая прадставіла мэты мерапрыемства для наладжвання сувязей. Затым з уступнай прамовай на тэму «Інвеставанне бізнес-анёлаў у рэгіёне УП» выступіў стратэгічны дарадца па пытаннях ІКТ Еўрапейскага інавацыйнага савета Хесус Лазана. Спадар Лазана падкрэсліў крытычную важнасць наладжвання сувязей з іншымі дзеячамі мясцовых і міжнародных інавацыйных экасістэм у галіне ІКТ і будавання сувязей з экасістэмай, каб дапамагчы інвестарам на пачатковых стадыях абраць шматабяцальныя стартапы, павысіць іх каэфіцыент паспяховасці і ўраўнаважыць рызыкі. Па словах спадара
Лазана, карысць ад сетак БА ў параўнанні з адасобленымі інвестыцыямі заключаецца ў сумесным выкарыстанні рэсурсаў, аб’яднанні сродкаў, мэтчынгу, таварыстве і большы ўплыў на рынак ці спрашчэнне доступу да яго.
Пасяджэнне на тэму «Наладжванне сувязей у экасістэмах, якія падтрымліваюць інавацыі і бізнес» правялі прадстаўнікі сеткі EBN Давід Улір і Лука Маіні. У сваёй прэзентацыі на тэму «Еўрапейская супольнасць лідараў бізнес-інавацый і бачанне магчымага супрацоўніцтва ў рэгіёне УП» яны звярнулі ўвагу на ключавыя ініцыятывы сеткі EBN – сертыфікацыю бізнес-інавацыйных цэнтраў ЕС (ЕС-BIC), развіццё і распаўсюджванне якасных праграм падтрымкі бізнесу, дапамогу ў пачынанні супрацоўніцтва і спрыянне сумеснай працы над праектамі, наладжванне міжнародных сувязей і папулярызацыю падтрымкі бізнесу. Для ажыццяўлення сваёй місіі, якая заключаецца ў выкарыстанні інавацый у якасці рухавіка рэгіянальнага развіцця праз інавацыйныя МСП, параўнальны аналіз якасці сеткі EBN для сертыфікаваных арганізацый з выкарыстаннем знака якасці EС-BIC дазваляе членам захоўваць высокія стандарты якасці падтрымкі інавацый. Прыкладам «Заснавання бізнес-інавацыйных цэнтраў ва Украіне» падзялілася кансультант Офіса развіцця МСП (ОРМСП) Украіны Іна Пятрэнка, якая правяла паралелі паміж магчымасцямі і цяжкасцямі і дасягнутымі поспехамі ў заснаванні падобных арганізацый ва Украіне. Вопыт Украіны паказвае, што для ўстойлівасці неабходна, каб бізнес-інавацыйныя цэнтры (БІЦ) прапаноўвалі высакаякасныя паслугі ў адпаведнасці з рыначным падыходам, для чаго жыццёва важным з’яўляецца нарошчванне патэнцыялу, а таксама каб яны распаўсюджваліся па ўсёй краіне, дзякуючы арганізацыям, якія аказваюць падтрымку бізнесу. На сённяшні дзень Украіна разглядае магчымасць заснавання шырокай дзяржаўнай сеткі з 24 цэнтраў EС-BIC згодна з Дзяржаўным прыярытэтным планам дзеянняў для выхаду з эканамічнага крызісу на 2020-2022гг. Абмеркаванне прадоўжылася пасяджэннем на тэму «Наладжванне сувязей паміж асацыяцыямі бізнес-анёлаў і венчурнага капіталу». Галоўныя пытанні датычыліся нарошчвання патэнцыялу БА і менеджараў сетак БА, а таксама наладжвання сувязей з супольнасцямі і арганізацыямі ЕС. На пытанні адказваў дырэктар сакратарыята сеткі EBAN Якапа Лоса, які падзяліўся ведамі наконт «Разумення асяроддзя бізнес-анёлаў у Еўропе і наладжвання сувязей з імі». Спадар Лоса прадставіў сетку EBAN у якасці агульнаеўрапейскага прадстаўніка супольнасці інвестараў на ранніх стадыях, якая аб’ядноўвае больш за 150 арганізацый-членаў у больш чым 50 краінах і прадстаўляе сектар, інвестыцыі якога ацэньваюцца ў 11,4 мільярды еўра ў месяц. Удзельнікі ўзнялі пытанні наконт магчымай дзяржаўнай падтрымкі развіцця экасістэм БА ў сваіх краінах. У далейшай дыскусіі былі згаданы падатковыя ільготы і суінвеставанне ў якасці магчымых спосабаў дзяржаўнай падтрымкі мясцовых супольнасцей бізнес-анёлаў. Аднак спадар Лоса параіў ствараць дзяржаўныя праграмы падтрымкі БА і выбіраць інструменты падтрымкі ў цесным супрацоўніцтве з мясцовай супольнасцю БА і міжнароднымі супольнасцямі, якія маюць вопыт параўнання ўплыву ад ужывання разнастайных інструментаў у розных краінах.
Зручныя выпадкі і вопыт «Працы з найбуйнейшымі сеткамі бізнес-анёлаў у Еўропе» былі прадстаўлены кіраўніком аперацыйнага аддзела сеткі BAE Янам Дзебетсам. Галоўная дзейнасць арганізацыі складаецца з інтэнсіўнага наладжвання сувязей на спецыялізаваных мерапрыемствах, правядзення даследаванняў, збору даных і абмену імі з членамі супольнасці. Спадар Дзебетс таксама прадставіў даследаванне «Жанчыны-анёлы для еўрапейскіх прадпрымальнікаў», якое садзейнічае абмеркаванню магчымай папулярызацыі жаночага прадпрымальніцтва ва Усходніх краінах-партнёрах. Акрамя таго, платформа EuroQuity, якая дае доступ да інвестараў і дзеячаў экасістэмы, была прадстаўлена ў якасці прыдатнага інструмента для сувязі з сеткай у ЕС.
Заключнае пасяджэнне было прысвечана «Наладжванню сувязей ў краўдфандынгавых экасістэмах». З прэзентацыяй на тэму «Дзелавыя прапановы і бачанне магчымага супрацоўніцтва ў рэгіёне УП» выступіў выканаўчы дырэктар сеткі ECN Олівер Гайда. Сетка імкнецца дапамагаць развіваць прафесійныя стандарты, праводзіць галіновыя даследаванні і забяспечваць магчымасці наладжвання прафесійных сувязей паміж членамі і ключавымі дзеячам галіны. Падчас абмеркавання ўдзельнікі адзначылі, што заснаваныя на пазыках і акцыянерных долях формы краўдфандынгу асабліва цікавяць краіны УП. Спадар Гайда звярнуў увагу на магчымасці падтрымкі Усходніх краін-партнёраў праз распрацоўку нарматыўна-прававой базы краўдфандынгу ў адпаведнасці з перадавым вопытам ЕС.
Практычны пункт гледжання на краўдфандынг прадставіў кіраўнік фінансавага аддзела і аддзела кіравання тэхналагічным развіццём Нацыянальнага банка Грузіі Атар Гаргодзэ, які выступіў на тэму «Цяжкасці і працэс распрацоўкі прававых норм краўдфандынгу ў Грузіі». Ён паведаміў, што нейтральны с тэхналагічнага пункту гледжання падыход да кіравання быў нядаўна прыняты банкам. У снежні 2019 года былі створаны новыя структуры, каб дапамагчы развіццю фінансавай экасістэмы ў Грузіі, сярод якіх Бюро фінансавых інавацый, RegLab, мадэль нарматыўна-прававой базы кіравання рызыкамі для штучнага інтэлекту і машыннага навучання, нарматыўна-прававая база ліцэнзавання для лічбавых банкаў і стандарт Open API. Абмеркаванне, якое адбылося пасля, было прысвечана асаблівасцям гэтых інструментаў і запытанням іншых краін УП аб, тым каб з імі падзяліліся вопытам рэгулявання фінансавых рынкаў.
У выніку мерапрыемства для наладжвання сувязей удзельнікі прыйшлі да высновы, што далейшае супрацоўніцтва Усходніх краін-партнёраў з сеткамі і платформамі ЕС з’яўляецца неабходным. Плануецца правесці некалькі дадатковых сустрэч паміж кожнай з арганізацый ЕС і зацікаўленымі ўдзельнікамі з Усходніх краін-партнёраў, каб працягваць абмеркаванні наконт дзейсных сувязей паміж арганізацыямі, у тым ліку наконт заснавання праграм нарошчвання патэнцыялу і магчымага членства ў арганізацыях ЕС.
Мерапрыемствы для наладжвання сувязей у сферы інавацый у галіне ІКТ Мэта мерапрыемстваў для наладжвання сувязей у сферы інавацый у галіне ІКТ – садзейнічаць стварэнню супольнасцей УП у абраных напрамках палітыкі інавацый у галіне ІКТ. Акрамя стварэння сетак у рэгіёне, яны накіраваны на ўсталяванне двухбаковых і шматбаковых сувязей паміж арганізацыямі з Усходніх краін-партнёраў і зацікаўленымі бакамі з ЕС для ажыццяўлення далейшай сумеснай дзейнасці і праектаў. Усе гэтыя намаганні накіраваны на агульнае паглыбленне ведаў і разумення адпаведнага перадавога вопыту ЕС зацікаўленымі бакамі ў рэгіёне. Зыходзячы з вышэйпададзенага, гэта серыя мерапрыемстваў накіравана на шырокую аўдыторыю, у тым ліку на прадстаўнікоў узроўню міністэрства і на органы, асацыяцыі і сеткі, якія дзейнічаюць у адпаведных напрамках палітыкі, інфраструктурныя арганізацыі ў галіне ІКТ, а таксама на іншых гульцоў інавацыйных сістэм у галіне ІКТ.