Трэцяе мерапрыемства для наладжвання сувязей у галіне інавацый у сферы ІКТ: паскарэнне развіцця інавацыйных кластараў

  • Дата: 14/12/20 па 14/12/20
  • Падзяліцца:

14 снежня пройдзе трэцяе мерапрыемства EU4Digital для наладжвання сувязей у галіне інавацый у сферы ІКТ. Тэма віртуальнага пасяджэння – «Наладжванне сувязей паміж інавацыйнымі ІКТ-кластарамі з ЕС і Усходніх краін-партнёраў для спрыяння развіццю кластарных арганізацый і рэгіянальнага супрацоўніцтва».

Мэта мерапрыемства – павысіць інфармаванасць аб кластарах і падобных да іх арганізацыях УП і садзейнічаць рэгістрацыі на Еўрапейскай платформе кластарнага супрацоўніцтва (ЕПКС). Яно таксама будзе накіравана на паглыбленне практычнага разумення і ведаў, што датычацца арганізацыі і развіцця кластараў, і на ўмацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва паміж імі.   

Мерапрыемства будзе арыентавана на патрэбы існых інавацыйных бізнес-кластараў і падобных да іх сетак, сфармаваных вакол дзелавых і прафесійных асацыяцый, інкубатараў акселератараў, паркаў высокіх тэхналогій і тэхнапаркаў, а таксама на міністраў і дзяржаўныя органы, якія ўцягнуты ў кластарную палітыку і імкнуцца вызначыць, што такое інавацыйныя кластары, а таксама якія інструменты неабходныя для таго, каб садзейнічаць развіццю і наладжванню сувязей у адпаведных краінах. 

Пачнецца мерапрыемства з агляду асноватворных элементаў кластарнай палітыкі ў кантэксце інтэрнацыяналізацыі з пункта погляду Еўрапейскай камісіі. Далей прадстаўнікі Еўрапейскай платформы кластарнага супрацоўніцтва (ЕПКС) паведамяць аб тым, як платформа дапамагае кластарам дабіцца міжнароднай вядомасці і садзейнічае наладжванню сувязей і супрацоўніцтву з кластарамі ЕС. Прадстаўнікі ЕПКС таксама прадставяць эксклюзіўную праграму абслугоўвання для кластараў і абмяняюцца думкамі аб крытэрыях адбору для рэгістрацыі на платформе. Напрыканцы мерапрыемства прадстаўнікі кластараў з ЕС і Усходніх краін-партнёраў, якія атрымалі падтрымку ад ЕПКС, падзеляцца вопытам і практычнымі ведамі ў вобласці арганізацыі, развіцця і інтэрнацыяналізацыі ІКТ-кластараў. 

Мадэратарам пасяджэнняў, што будуць складацца з прэзентацый выдатных спікераў з ЕС і рэгіёна УП і сесій пытанняў і адказаў, выступіць кіраўнік праекта EU4Digital у галіне ІКТ-інавацый Ганна Побаль.  Сярод спікераў будуць наступныя:

  • Крыстаф Гішар, спецыяліст Еўрапейскай камісіі па пытаннях палітыкі (Генеральны дырэктарат па пытаннях унутранага рынку, прамысловасці, прадпрымальніцтва і МСП (DG GROW);
  • Ян Маартэн дэ Вет, менеджар праекта, і Люсія Сіл, кіраўнік аддзела праверкі профіляў, ЕПКС;
  • Андрэй Келемен, генеральны дырэктар IT-кластара г. Клуж (Румынія);
  • Людміла Шыйко, кіраўнік Прыкарпацкага эка-энергетычнага кластара; 
  • Аляксандр Юрчак, генеральны дырэктар Асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловай аўтаматызацыі Украіны;
  • Вольга Шапавал, выканаўчы дырэктар Харкаўскага IT-кластара (Украіна).

Падрабязную праграму мерапрыемства можна знайсці тут.

—–

Мерапрыемствы для наладжвання сувязей у галіне інавацый у сферы ІКТ Мэта мерапрыемстваў для наладжвання сувязей у галіне інавацый у сферы ІКТ – садзейнічаць стварэнню супольнасцей УП, што ажыццяўляюць дзейнасць у абраных напрамках палітыкі ў галіне інавацый у сферы ІКТ. Акрамя стварэння сетак у рэгіёне, яны арыентаваны на ўсталяванне двухбаковых і шматбаковых сувязей паміж арганізацыямі з Усходніх краін-партнёраў і зацікаўленымі бакамі з ЕС для ажыццяўлення далейшай сумеснай дзейнасці і праектаў. Мэта гэтых намаганняў – агульнае паглыбленне ведаў і разумення адпаведнага перадавога вопыту ЕС зацікаўленымі бакамі ў рэгіёне УП. Зыходзячы з вышэйпададзенага, гэтая серыя мерапрыемстваў накіравана на шырокую аўдыторыю, у тым ліку на прадстаўнікоў узроўню міністэрства і на органы, асацыяцыі і сеткі, якія дзейнічаюць у адпаведных напрамках палітыкі, інфраструктурныя арганізацыі ў сферы ІКТ, а таксама на іншых дзеячаў інавацыйных сістэм у сферы ІКТ.

Падзеі

Паглядзець усё