Перамовы аб незалежнасці Нацыянальных рэгулятыўных органаў (НРО) пройдуць 7 кастрычніка ў выглядзе паралельнага пасляабедзеннага мерапрыемства ў рамках сустрэчы Кіруючага камітэта EU4Digital у віртуальным фармаце.
Мерапрыемства будзе арганізавана Праектам EU4Digital пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі. Чакаецца, што сярод удзельнікаў перамоў будуць члены Працоўнай групы незалежных рэгулятараў і экспертаў па шырокапалоснай сувязі (IRB EWG), Асацыяцыі еўрапейскіх рэгулятараў у галіне электронных камунікацый (BEREC), Еўрапейскай камісіі (Генеральных дырэктаратаў па камунікацыйных сетках, кантэнце і тэхналогіях (DG CONNECT) і па пытаннях добрасуседства і перамовах аб пашырэнні (DG NEAR), каардынатары Гарманізаванага лічбавага рынку (HDM), дэлегацыі з ЕС і іншыя зацікаўленыя бакі з усходніх краін-партнёраў. Галоўная мэта мерапрыемства – папулярызацыя Метадалогіі ацэнкі незалежнасці рэгулятараў ва ўсходніх краінах-партнёрах і дэманстрацыя прамежкавых вынікаў практыкавання па ацэнцы разрываў. Удзельнікам сустрэчы таксама будзе перададзена адпаведная нарматыўная база і перадавы вопыт ЕС, які датычыцца незалежнасці рэгулятараў.