

Галоўная / Будзьце ў курсе / Гісторыі поспеху
Інавацыйныя сістэмы для стартапаў: асвятленне галоўных складальнікаў поспеху
Дата: 10/04/20
Што робіць інавацыйную сістэму спрыяльнай для стартапаў? Якія асноўныя інгрэдыенты для гэтага патрабуюцца і як іх сумясціць, каб аптымізаваць інавацыі ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) на прадпрыемствах? Гэта галоўныя пытанні, якія EU4Digital ставіць перад сабой у аглядзе перадавых практык ЕС у артыкуле «Інавацыйныя экасістэмы ў галіне ІКТ для стартапаў і скейлапаў».
У апошнія месяцы каманда па інавацыях у галіне ІКТ фонду EU4Digital засяродзіла намаганні на пашырэнні ў краінах Усходняга партнёрства агульнай заканадаўчай базы, спрыяльнай для інавацый ІКТ і заснаванай на перадавых практыках ЕС. Каманда імкнецца азначыць асноўныя разыходжанні ў заканадаўствах ЕС і яе ўсходніх суседзяў і параіць, як ад іх пазбавіцца.
Кожная з шасці краін-партнёраў абрала адзін з напрамкаў палітыкі, для каторых EU4Digital праводзіць аналіз разыходжанняў, на аснове якога будуць складзены рэкамендацыі па палітыцы і планы дзеянняў для іх выканання.
Рэспубліка Малдова абрала інавацыйныя сістэмы ў галіне ІКТ у якасці прыярытэтнага напрамку дзейнасці. Заснаваныя на пачатковым аналізе разыходжанняў і распрацаваныя камандай EU4Digital рэкамендацыі павінны ўзмацніць стартап-экасістэму ў Малдове, дзякуючы падтрымцы развіцця інавацыйных сетак і супольнасцей у рамках нацыянальнай інавацыйнай ці лічбавай палітыкі.
Артыкул «Інавацыйныя экасістэмы ў галіне ІКТ для статапаў і скейлапаў» прапануе агляд перадавых практык ЕС, якія датычацца абраных Малдовай напрамкаў палітыкі.
Што такое стартап-экасістэма?
У адпаведнасці са Startup Commons, «стартап-экасістэма ствараецца людзьмі, стартапамі на іх розных стадыях і рознымі тыпамі арганізацый на мясцовасці (фізічнай і/або віртуальнай), якія ўзаемадзейнічаюць як сістэма з мэтай стварэння новых стартап-кампаній».
Палітыка, накіраваная на развіццё інавацыйных экасістэм, асноўваецца на разуменні, што галоўныя крыніцы прадукцыйнасці інавацыйнай экасістэмы – гэта якасць інстытутаў (рэгуляванне і базавыя ўмовы для інавацый), якасць дзеячаў (кампетэнцыі і навыкі) і якасць сувязей (пабудова сеткі кантактаў і развіццё дзеяздольных арганізацыйных формаў).
Будаўнікі экасістэм
Стартап Еўропа называе будаўнікамі экасістэм (распрацоўшчыкі, аператары) тых, хто:
– іграе роль у стварэнні інклюзіўнай сеткі прадпрымальнікаў у мясцовым супольніцтве праз арганізацыю прасторы для супольнай працы, дапамогу
маладым прадпрымальнікам ці арганізацыю мерапрыемстваў для наладжвання дзелавых сувязей;
– іграе роль у кіраўніцтве і ўцягнуты ў распрацоўку палітыкі, якая ўплывае на стартапы;
– іграе роль у інфраструктуры і меню паслуг інавацый і прадпрымальніцтва.
Падрабязны спектр паслуг дзеячаў лічбавых інавацыйных экасістэм, а таксама пашыранае апісанне арганізацый, спецыялізаваных на падтрымцы лічбавых інавацый, былі распрацаваны ў навуковай працы Даследаванне інавацый у галіне ІКТ (2018).
У ЕС праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя як на будаўніцтва сувязей паміж актывістамі ў галіне стартапаў у рамках Еўрапейскіх экасістэм, так і на падрыхтоўку будаўнікоў інавацыйных экасістэм:
- Напрыклад, Startup Commons займаецца кансалтынгам у галіне развіцця экасістэм, а таксама дапамагае аператарам стартап-экасістэм весці лічбавую трансфармацыю для таго, каб аб’яднаць стартап-экасістэмы і забяспечыць рух дадзеных унутры і паміж экасістэмамі. Для распрацоўшчыкаў экасістэм Startup Commons прапануе асноўныя веды, кансалтынг, праграмныя сродкі і лічбавую інфраструктуру для сувязі, супастаўляльнага аналізу і ключавых паказчыкаў эфектыўнасці (КПЭ), а таксама функцыі падтрымкі і праекты развіцця экасістэм, заснаваныя на дадзеных. Для аператараў экасістэм, Startup Commons прапануе асноўныя прыкладанні для экасістэм, распрацоўку архітэктуры лічбавых экасістэм, лічбавую трансфармацыю і падтрымку групы распрацоўшчыкаў.
- Стартап Еўропа арганізуе бясплатныя кароткатэрміновыя місіі для распрацоўшчыкаў экасістэм для таго, каб даследаваць іншыя экасістэмы, сустракацца з лідарамі і ўсталёўваць доўгатэрміновыя сувязі.
Падтрымка супольнасцей па ведах і інавацыях
Перадавыя практыкі ЕС па развіццю інавацыйных экасістэм уключаюць дзейнасць па падтрымцы супольнасцей:
- Супольнасці па ведах і інавацыях Еўрапейскага інстытута інавацый і тэхналогій (EIT) – гэта нaйбуйнейшыя інавацыйныя сеткі ў Еўропе і адны з найбуйнейшых у свеце. Супольнасці па інавацыях ахопліваюць увесь ланцуг інавацый: праграмы падрыхтоўкі і адукацыі, якія дапамагаюць перайсці ад даследавання да рынку, інавацыйныя праекты, а таксама бізнес-інкубатары і акселератары.
Адна з супольнасцей EIT Digital мае дзве стратэгічныя часткі. Першая частка датычыцца даінкубацыйных паслуг, а яе мэтай з’яўляецца стварэнне лічбавага зруху (праз стварэнне венчурных прадпрыемстваў) і падтрымка лічбавай трансфармацыі (праз запуск Мінімальна жыццяздольнага прадукту (MVP)). Другая частка датычыцца паскарэння скейлапаў, а яе мэтай з’яўляецца стварэнне новага пакалення дамінантных дзеячаў прамысловасці ў Еўропе.
За межамі ЕС дзейсны механізм для падтрымкі развіцця супольнасцей быў распрацаваны ў Супольнасцях Стартап Канада. Гэта вядучая праграма Стартап Канада для падтрымкі сувязі, прасоўвання і развіцця на пачатковым этапе супольнасцей, рухомых прадпрымальнікамі.
Сувязь паміж дзеячамі экасістэм
Існуе цэлы шэраг платформаў, якія дапамагаюць звязваць дзеячаў экасістэм:
- СкейлАп ЕС – гэта аўтаматычны каардынацыйны інструмент, заснаваны на профілях інвестараў і кампаній, які аблягчае супрацоўніцтва паміж кампаніямі, заснаванымі Еўрапейскім інавацыйным саветам (ЕІС) і інвестарамі. СкейлАп ЕС даступны для актыўных інвестараў, якія знаходзяцца ў краінах-ўдзельніках Horizon 2020 (паміж краін-удзельнікаў Horizon 2020 – Арменія, Грузія, Малдова і Украіна).
- Шэраг прыватных платформаў прапануе дапамогу па ўсталяванню сувязей паміж стартапамі, бізнес-анёламі і венчурнымі інвестарамі – F6S, EuroQuity, AngelList, Gust, Onevest, Our crowd, Funders club і іншыя. Разам яны спрыяюць руху інвестыцый унутры экасістэмы.
Існуюць ініцыятывы, якія аб’ядноўваюць дзеячаў экасістэм, падобных адзін да аднаго (адзін тып зацікаўленых бакоў ці дзеячы з аднолькавымі інтарэсамі). На узроўні ЕС гэта Інвестыцыйны форум Еўрапейскага партнёрства па стартапам (SEP), які садзейнічае развіццю спрыяльнай для скейлапаў экасістэмы ў Еўропе, Еўрапейскі лічбавы форум (EDF), Пасяўныя фонды і венчурныя інвестары на пачатковым этапе (EBAN), Бізнес-анёлы Еўропы, Асамблея акселератараў, Форум аднарогаў, Універсітэцкая сетка статапаў Еўропы, Платформа партнёрства EU Cluster (з’яўляецца часткай Выканаўчага агенцтва для малых і сярэдніх прадпрыемстваў) і Усееўрапейская сетка цэнтраў лічбавых інавацый (DIHs).
Другія ініцыятывы звязваюць пэўныя тыпы дзеячаў экасістэм адзін з адным . Еўрапейскае партнёрства па стартапам (SEP) звязвае еўрапейскія стартапы з вялікімі і сярэднімі карпарацыямі, уклад якіх складаецца з капіталу, вопыту і каналаў паставак. Эразмус для маладых прадпрымальнікаў дае новым і пачынаючым прадпрымальнікам шанс навучыцца ў вопытных прадпрымальнікаў весці малы бізнес у іншых краінах-удзельніках. Паміж краін Усходняга партнёрства мясцовыя кантактныя пункты існуюць у Арменіі і Украіне.
Іншыя ініцыятывы звязваюць усе магчымыя тыпы дзеячаў экасістем, каб спрыяць іх сумесным пачынанням незалежна ад галіны дзейнасці:
- Стартап Еўропа – гэта ініцыятыва Еўрапейскай камісіі, якая імкнецца звязаць мясцовыя стартап-экасістэмы па ўсёй Еўропе і павысіць іх здольнасць інвеставаць у іншыя рынкі, такія як Крэмніевая даліна ў Індыі. Часткай ініцыятывы з’яўляецца Еўрапейскі клуб стартапаў , які аб’ядноўвае стартапы, інвестараў і распрацоўшчыкаў экасістэм.
Стартап і скейлап ініцыятывыа імкнецца скасаваць бар’еры на шляху росту на адзіным рынку праз праекты пабудовы экасістэм і палепшыць стартап-экасістэму праз сувязь мясцовых экасістэм па ўсёй Еўропе. Ініцыятыва таксама ўключае дзейнасць, накіраваную на дапамогу стартапам у
- развіцці на міжнародным узроўні. Дзякуючы праграме One Stop Shop у рамках ініцыятывы Стартап Еўропа, стартапы і распрацоўшчыкі экасістэм маюць лёгкі доступ да сродкаў фінансавання і іншай падтрымкі, якая прапануецца на ўзроўні ЕС.
Спецыяльная мерапрыемствы для наладжвання сувязі паміж рознымі экасістэмамі Еўрапейскіх рэгіёнаў уключаюць:
Мерапрыемствы, дзе можна абмеркаваць мясцовую дзейнасць і палітыку: Еўрапейскі тыдзень стартапаў (250 гарадоў, аб’яднаных агульным мерапрыемствам па ўсяму ЕС, 400 адначасовых дзеянняў), Еўрапейская прэмія ў галіне стартапаў («Еўрабачанне» для стартапаў), Еўрапейскі тыдзень стваральнікаў (кірмаш стартапаў);
- Метадалогія размеркавання прызоў па пяці ўзроўнях (мясцовы, раённы, рэгіянальны, нацыянальны і еўрапейскі);
- Складанне карты мясцовых экасістэм праз наступныя вэб-сайты: EDCI (Еўрапейскі індэкс лічбавых гарадоў), Цэнтры стартапаў, Еўрапейская карта стартапаў, Еўрапейская ініцыятыва ў галіне стартапаў.
Некаторыя праграмы былі створаныя для падтрымкі стартапаў і скейлапаў па ўсяму свету: SEC2SV (Крэмніевая даліна), SEU-IN (Інда-еўрапейская сетка стартапаў), SEC2LATAM (Еўрапейска-лацінаамерыканская сетка стартапаў), SEC2A (Стартап Еўропа ў Афрыцы).
Дзве Еўрапейскіх сеткі стартапаў у рамках ініцыятывы Стартап Еўропа і дзякуючы дзейнасці ЕС дазволілі звязаць наступныя экасістэмы: Сетку стартапаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы і Сетку стартапаў Заходніх Балкан, да іх хутка далучыцца Сетка краін Усходняга партнёрства.
Наступныя крокі
Поўны даклад, падрыхтаваны Камандай па інавацыях у галіне ІКТ EU4Digital, наконт перадавых практык ЕС у галіне інавацыйных экасістэм для стартапаў быў выкарыстаны для распрацоўкі асноў для аналізу разыходжанняў у заканадаўстве для Малдовы; у дадзены момант на аснове гэтага аналізу распрацоўваецца набор рэкамендацый, які будзе ўзгоднены з адпаведнымі дзяржаўнымі ўстановамі.
Гэтыя рэкамендацыі паслужаць асновай для фарміравання індывідуальнага нацыянальнага плану дзеяння па ажыццяўленню палітыкі для Малдовы. План дзеяння вызначыць канкрэтныя зацікаўленыя бакі ў краінах-партнёрах, інструменты ЕС, платформы і даступныя практыкі, якія можна будзе ўжыць, і па магчымасці канкрэтныя ўстановы ў краінах ЕС. Далейшыя мерапрыемствы ў рамках праграмы (падрыхтоўка, вучэбныя візіты, мерапрыемствы для ўсталявання дзелавых сувязей, прамоўтэрская дзейнасць і г. д.) дапамогуць зацікаўленым бакам ў іх далейшай дзейнасці па пераадоленню разыходжанняў.
Такім чынам, прыняцце перадавых практык ЕС дапаможа паскорыць развіццё сталых інавацый у галіне ІКТ і стартап-экасістэм з добра працуючымі арганізацыямі падтрымкі ў краінах Усходняга партнёрства.
Нарэшце, агульная заканадаўчая база дасць Малдове магчымасць атрымаць карысць ад Адзінага лічбавага рынку ЕС, распрацоўваць інавацыйныя ідэі і абменьвацца імі з адпаведнымі ўстановамі з краін-членаў ЕС.
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Інавацыі ў сферы ІКТ
Больш Гісторый поспеху
10/11/2021
Электронныя подпісы: важны крок на шляху да лічбавай будучыні
Уявіце, што вы валодаеце малым прадпрыемствам і траціце некалькі гадзін у тыдзень на падпісванне дакументаў. Ц…
Чытаць далей16/06/2021
Барацьба з разрывам у лічбавых навыках – галоўная задача ЕС і Усходняга партнёрства
Лічбавая трансфармацыя хутка мяняе эканамічнае асяроддзе. Новыя тэхналогіі вельмі моцна ўплываюць на рынак пра…
Чытаць далей28/04/2021
Развіццё гігабітнага падключэння ва Усходніх краінах-партнёрах
Пандэмія COVID-19 яскрава прадэманстравала важнасць лічбавага падключэння і доступу да лічбавых паслуг. Згодна…
Чытаць далей

10/11/2021
Электронныя подпісы: важны крок на шляху да лічбавай будучыні
Уявіце, што вы валодаеце малым прадпрыемствам і траціце некалькі гадзін у тыдзень на падпісванне дакументаў. Ц…
Чытаць далей
16/06/2021
Барацьба з разрывам у лічбавых навыках – галоўная задача ЕС і Усходняга партнёрства
Лічбавая трансфармацыя хутка мяняе эканамічнае асяроддзе. Новыя тэхналогіі вельмі моцна ўплываюць на рынак пра…
Чытаць далей
28/04/2021
Развіццё гігабітнага падключэння ва Усходніх краінах-партнёрах
Пандэмія COVID-19 яскрава прадэманстравала важнасць лічбавага падключэння і доступу да лічбавых паслуг. Згодна…
Чытаць далей