Інавацыйныя практыкі ў галіне электроннай аховы здароўя – EU4Digital разглядае перадавы вопыт і прыярытэты ў краінах Усходняга партнёрства

  • Дата: 26/05/20
  • Падзяліцца:

У рамках намаганняў па спрашчэнню ўцягвання краін Усходняга партнёрства ў адпаведныя праекты, праграмы і ініцыятывы ЕС каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя правяла аналіз перадавога вопыту, які даступны ў архіве Еўрапейскага інавацыйнага партнёрства па актыўным і здаровым старэнні (EIP on AHA), а таксама ацэнку інтарэсаў у асобных сферах сярод зацікаўленых бакоў з краін Усходняга партнёрства.

Апрача інавацыйных практык EIP on AHA таксама служыць платформай для вырашэння праблем, звязаных з актыўным і здаровым старэннем, дзе прысутнічае вялікая колькасць гульцоў,  у тым ліку арганізацыі, прадстаўнікі прамысловасці, інвестыцыйная супольнасць, пастаўшчыкі медыцынскіх і сацыяльных паслуг, акадэмічныя колы, а таксама дзяржаўныя і рэгіянальныя органы ўлады.

Каардынацыяй і кіраваннем EIP on AHA займаецца Funka, якая спрыяе распаўсюджванню інфармацыі і перадавога вопыту з выкарыстаннем сродкаў EIP on AHA, і займаецца складаннем Плану лічбавай трансфармацыі ў галіне аховы здароўя для старэючага грамадства.

Далейшы ўдзел краін Усходняга партнёрства ў гэтай праграме будзе ўзаемавыгадны як для краін ЕС і краін-партнёраў, так і для іншых членаў сеткі, так як абмен сталымі лепшымі практыкамі пракладае шлях да прыняцця абгрунтаваных, інавацыйных рашэнняў у рэгіёнах. Для грамадзян і пацыентаў гэта значыць, што медыцынскія рашэнні з даказанай эфектыўнасцю, як, напрыклад, дыстанцыйныя медыцынскія кансультацыі і вынікі аналізаў медыцынскіх дадзеных,  могуць быць хутчэй інтэграваныя ў іх штодзённае жыццё.

У рамках гэтага аналізу каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя разгледзела дадзеныя 70 практык і раздзяліла іх на чатыры групы ў адпаведнасці з прыярытэтамі Плану 2018 года. Чатыры групы прыярытэтаў датычацца аналітыкі дадзеных, актыўнага прадухілення захворванняў, лічбавых рашэнняў для аддаленых медыцынскіх паслуг і лічбавага забеспячэння комплексных медыцынскіх паслуг.

  • Аналітыка дадзеных датычыцца кіравання здароўем насельніцтва і прагназавання рызыкі, павышэння якасці і надзейнасці медыцынскіх дадзеных, а таксама кіравання магчымасцю пацыентаў даваць згоду на то, каб іх дадзенымі можна было падзяліцца.
  • Актыўнае прадухіленне захворванняў датычыцца аховы здароўя, арыентаванай на пацыента, і перадавога вопыту, а таксама метадаў і стымулявання ўцягнутасці грамадзян і некамерцыйных арганізацый у справу абмежавання разрываў у медыцынскай і лічбавай граматнасці.
  • Станоўчы прыклад лічбавых рашэнняў для аддаленых медыцынскіх паслуг – гэта паслугі тэлемедыцыны, якія дазваляюць пацыентам  падтрымліваць сувязь са сваімі ўрачамі аддалена.

Лічбавае забеспячэнне комплексных медыцынскіх паслуг датычыцца як інструментаў для пацыента, так і інструментаў

  • для медыцынскага супрацоўніка, а таксама дадзеных, якімі яны дзеляцца адзін з адным.

Наступная частка задачы складалася ў вызначэнні таго, якія прыярытэты з’яўляюцца найбольш актуальнымі для краін рэгіёна Усходняга партнёрства з мэтай палягчэння стварэння моцных рэгіянальных тэматычных устаноў сеткі ў рамках EIP on AHA.

Вызначаная паслядоўнасць была выкарыстана для складання спісу перадавога вопыту,  і першы набор рэкамендацый быў складзены для краін Усходняга партнёрства. Адно з мерапрыемстваў праграмы EIP on AHA – гэта Схема двухбаковага звязвання (The Twinning Scheme). Дадзеная праграма дазваляе выкарыстоўваць перадавы вопыт адной эталоннай установы для другой установы. Забеспячэнне абранымі рэкамендацыямі наконт лепшых практык для краін Усходняга партнёрства, якія адпавядаюць іх інавацыйным і даследчым інтарэсам, такім чынам спрыяе больш шырокаму ўдзелу краіны ў праграме.

Вызначэнне перадавога інавацыйнага вопыту, які мае найважнейшае значэнне для рэгіёна Усходняга партнёрства, палегчыць абмен ведамі наконт электроннай аховы здароўя і рашэнняў, якія ў сваёй сутнасці накіраваны на падаўжэнне здаровых гадоў жыцця пажылых людзей і скарыстанне перавагамі сучасных тэхналогій, каб гэтага дасягнуць.

Даведацца больш

План лічбавай трансфармацыі ў галіне аховы здароўя для старэючага грамадства: https://ec.europa.eu/eip/ageing/blueprint_en

Еўрапейскае інавацыйнае партнёрства па актыўным і здаровым старэнні: https://ec.europa.eu/eip/ageing/home_en

Архіў EIP on AHA: https://ec.europa.eu/eip/ageing/repository_en Funka: https://www.funka.com/en/


Навіны

Паглядзець усё