Інавацыйныя практыкі ў галіне электроннай аховы здароўя – EU4Digital разглядае перадавы вопыт і прыярытэты ў краінах Усходняга партнёрства
Дата: 26/05/20
У рамках намаганняў па спрашчэнню ўцягвання краін Усходняга партнёрстваў адпаведныя праекты, праграмы і ініцыятывы ЕС каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя правяла аналіз перадавога вопыту, які даступны ў архіве Еўрапейскага інавацыйнагапартнёрства па актыўным і здаровым старэнні (EIP on AHA), а таксама ацэнку інтарэсаў у асобных сферах сярод зацікаўленых бакоў з краін Усходняга партнёрства.
Апрача інавацыйных практык EIP on AHA таксама служыць платформай для вырашэння праблем, звязаных з актыўным і здаровым старэннем, дзе прысутнічае вялікая колькасць гульцоў, у тым ліку арганізацыі, прадстаўнікі прамысловасці, інвестыцыйная супольнасць, пастаўшчыкі медыцынскіх і сацыяльных паслуг, акадэмічныя колы, а таксама дзяржаўныя і рэгіянальныя органы ўлады.
Далейшы ўдзел краін Усходняга партнёрства ў гэтай праграме будзе ўзаемавыгадны як для краін ЕС і краін-партнёраў, так і для іншых членаў сеткі, так як абмен сталымі лепшымі практыкамі пракладае шлях да прыняцця абгрунтаваных, інавацыйных рашэнняў у рэгіёнах. Для грамадзян і пацыентаў гэта значыць, што медыцынскія рашэнні з даказанай эфектыўнасцю, як, напрыклад, дыстанцыйныя медыцынскія кансультацыі і вынікі аналізаў медыцынскіх дадзеных, могуць быць хутчэй інтэграваныя ў іх штодзённае жыццё.
У рамках гэтага аналізу каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя разгледзела дадзеныя 70 практык і раздзяліла іх на чатыры групы ў адпаведнасці з прыярытэтамі Плану 2018 года. Чатыры групы прыярытэтаў датычацца аналітыкі дадзеных, актыўнага прадухілення захворванняў, лічбавых рашэнняў для аддаленых медыцынскіх паслуг і лічбавага забеспячэння комплексных медыцынскіх паслуг.
Аналітыка дадзеных датычыцца кіравання здароўем насельніцтва і прагназавання рызыкі, павышэння якасці і надзейнасці медыцынскіх дадзеных, а таксама кіравання магчымасцю пацыентаў даваць згоду на то, каб іх дадзенымі можна было падзяліцца.
Актыўнае прадухіленне захворванняў датычыцца аховы здароўя, арыентаванай на пацыента, і перадавога вопыту, а таксама метадаў і стымулявання ўцягнутасці грамадзян і некамерцыйных арганізацый у справу абмежавання разрываў у медыцынскай і лічбавай граматнасці.
Станоўчы прыклад лічбавых рашэнняў для аддаленых медыцынскіх паслуг – гэта паслугі тэлемедыцыны, якія дазваляюць пацыентам падтрымліваць сувязь са сваімі ўрачамі аддалена.
Лічбавае забеспячэнне комплексных медыцынскіх паслуг датычыцца як інструментаў для пацыента, так і інструментаў
для медыцынскага супрацоўніка, а таксама дадзеных, якімі яны дзеляцца адзін з адным.
Наступная частка задачы складалася ў вызначэнні таго, якія прыярытэты з’яўляюцца найбольш актуальнымі для краін рэгіёна Усходняга партнёрства з мэтай палягчэння стварэння моцных рэгіянальных тэматычных устаноў сеткі ў рамках EIP on AHA.
Вызначаная паслядоўнасць была выкарыстана для складання спісу перадавога вопыту, і першы набор рэкамендацый быў складзены для краін Усходняга партнёрства. Адно з мерапрыемстваў праграмы EIP on AHA – гэта Схема двухбаковага звязвання (The Twinning Scheme). Дадзеная праграма дазваляе выкарыстоўваць перадавы вопыт адной эталоннай установы для другой установы. Забеспячэнне абранымі рэкамендацыямі наконт лепшых практык для краін Усходняга партнёрства, якія адпавядаюць іх інавацыйным і даследчым інтарэсам, такім чынам спрыяе больш шырокаму ўдзелу краіны ў праграме.
Вызначэнне перадавога інавацыйнага вопыту, які мае найважнейшае значэнне для рэгіёна Усходняга партнёрства, палегчыць абмен ведамі наконт электроннай аховы здароўя і рашэнняў, якія ў сваёй сутнасці накіраваны на падаўжэнне здаровых гадоў жыцця пажылых людзей і скарыстанне перавагамі сучасных тэхналогій, каб гэтага дасягнуць.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.