Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ) і Сетка рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства (EaPeReg) падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні для стварэння базы для супрацоўніцтва на высокім узроўні ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) паміж дзвюма арганізацыямі.
МСЭ – гэта спецыялізаваная ўстанова Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій ці ІКТ. EaPeReg – гэта незалежная платформа Нацыянальных рэгулятыўных органаў для сетак і паслуг электроннай камунікацыі у краінах Усходняга партнёрства (Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне).
МСЭ і EaPeReg займаюцца рашэннем такіх агульных задач, як стварэнне спрыяльнага асяроддзя для развіцця тэлекамунікацый/ІКТ, садзейнічанне інвестыцыям і інавацыям у галіне інфраструктуры і паслуг ІКТ.
Мэтай Мемарандума з’яўляецца стварэнне ўніверсальнай сеткі для супрацоўніцтва на высокім узроўні ў галіне ІКТ, а таксама ўмоў для развіцця гэтага супрацоўніцтва пры дапамозе:
- абмену дакладамі, інструкцыямі, перадавым вопытам рэгуляцыі і адпаведнымі тэматычнымі даследаваннямі;
- удзелу у адпаведных сустрэчах, сярод каторых Глабальны сімпозіум для рэгулятыўных органаў (ГСР), Форумы па рэгіянальнай рэгуляцыі, Рэгіянальныя эканамічныя дыялогі, даследчыя і фокус-групы МСЭ, тэматычныя семінары і сустрэчы рабочых груп экспертаў;
- ажыццяўлення сумеснай дзейнасці, напрыклад, арганізацыі тэматычных сустрэч, семінараў па нарошчванню патэнцыялу, а таксама абмену ведамі.
Лічбавая трансфармацыя і Мэты ўстойлівага развіцця
Пагадненне таксама будзе спрыяць укараненню Рэгіянальных ініцыятыў МСЭ для Еўропы і СНД, каб стымуляваць ажыццяўленне спрыяльнай палітыкі і нарматыўна-прававога рэгулявання, якія вядуць да ўстойлівага развіцця тэлекамунікацый/ІКТ.
Абмен вопытам і нарошчванне нацыянальнага патэнцыялу, заснаваныя на міжнародным вопыце, таксама могуць спрыяць лічбавай трансфармацыі, якая патрэбна для хутчэйшага дасягнення Мэт устойлівага развіцця ААН.
Сумесная міжгаліновая рэгуляцыя – гэта лепшы і самы хуткі спосаб эфектыўнага правядзення лічбавай трансфармацыі і забеспячэння мэтанакіраванага ўзаемадзеяння і стварэння інклюзіўных лічбавых рынкаў.
Ініцыятыва EU4Digital Еўрапейскага саюза працуе разам з EaPeReg, падтрымліваючы намаганні ў стварэнні агульнай роўмінгавай прасторы сярод краін Усходняга партнёрства да канца 2020 года, каб узмацніць незалежнасць Нацыянальных рэгулятыўных органаў і распрацаваць каардынаваныя стратэгіі для размеркавання частот.