Запуск даследавання УП-ЕС, прысвечанага роўмінгу

  • Дата: 07/10/20 па 07/10/20
  • Падзяліцца:

Запуск даследавання УП-ЕС, прысвечанага роўмінгу, адбудзецца 7 кастрычніка і пройдзе ў выглядзе паралельнага пасляабедзеннага мерапрыемства ў рамках Сустрэчы кіруючага камітэта EU4Digital у віртуальным фармаце.   

Мерапрыемства будзе арганізавана Праектам EU4Digital пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі. Чакаецца, што сярод удзельнікаў абмеркавання будуць члены Працоўнай групы экспертаў па роўмінгу (REWG), прадстаўнікі Асацыяцыі еўрапейскіх рэгулятараў у галіне электронных камунікацый (BEREC), Еўрапейскай камісіі (Генеральных дырэктаратаў па камунікацыйных сетках, кантэнце і тэхналогіях (DG CONNECT), па гандлі (DG TRADE) і па пытаннях добрасуседства і перамовах аб пашырэнні (DG NEAR), каардынатары Гарманізаванага лічбавага рынку (HDM), дэлегацыі з ЕС і іншыя зацікаўленыя бакі з усходніх краін-партнёраў. Галоўная мэта мерапрыемства – прадставіць новы напрамак працы у кантэксце дзейнасці ў галіне Правіл тэлекамунікацыйнага сектара, што ажыццяўляецца Праектам EU4Digital, задача якога складаецца ў даследаванні магчымасцей стварэння агульнай міжнароднай роўмінгавай прасторы паміж усходнімі краінамі-партнёрамі і дзяржавамі-членамі ЕС.

Падзеі

Паглядзець усё