Пандэмія COVID-19 падкрэсліла важнасць усёабдымнага перахода да лічбавых тэхналогій для рашэння такіх праблем, як лічбавы раскол, сеткавая бяспека і асабліва нястача лічбавай граматнасці. Форумам грамадскай супольнасці быў распрацаваны праграмны дакументы з мэтай павышэння лічбавай граматнасці падчас пандэміі COVID-19 у краінах Усходняга партнёрства. Ён змяшчае аналіз выкананай працы, накіраванай на дасягненне Мэт 2020 года ў сферы …
Камюніке, у каторым Еўрапейская камісія сфармулявала сваё бачанне і мэты паспяховай лічбавай трансфармацыі ў Еўропе да 2030 года. У Камюніке, апублікаваным 9 сакавіка 2021 года, прапануецца дамовіцца аб комплексе лічбавых прынцыпаў, якія дазволілі б хутка запускаць важныя праекты з удзелам многіх краін, і падрыхтаваць заканадаўчую прапанову, якая б вызначала жыццеўстойлівыя прынцыпы кіравання, каб сачыць за …
«Лічбавы компас-2030»: еўрапейскі падыход да Лічбавага дзесяцігоддзя Read More »
Камюніке Еўрапейскай камісіі аб фарміраванні лічбавай будучыні Еўропы, ідэях і дзейнасці, накіраваных на лічбавую трансфармацыю, якая падыходзіць усім і адлюстроўвае самае лепшае ў Еўропе: адкрытасць, справядлівасць, разнастайнасць, дэмакратыю і ўпэўненасць. Камюніке прадстаўляе еўрапейскае грамадства, заснаванае на лічбавых рашэннях, якія ставяць вышэй за ўсё інтарэсы народа, адкрываюць новыя магчымасці для прадпрыемстваў і спрыяюць развіццю надзейных тэхналогій …
У пасланні Еўрапейскай камісіі Еўрапейскаму парламенту, Савету, Еўрапейскаму эканамічнаму і сацыяльнаму камітэту і Камітэту рэгіёнаў 2010 года выкладзены Лічбавы парадак дня для Еўропы, накіраваны на забеспячэнне ўстойлівых эканамічных і сацыяльных пераваг ад лічбавага адзінага рынку на аснове хуткага і звышхуткага інтэрнэту і сумяшчальнага праграмнага забеспячэння.
Стратэгічны план генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па камунікацыйных сетках, кантэнту і тэхналогіях на 2016-2020 гады (DG CONNECT). DG CONNECT распрацоўвае і рэалізуе палітыку, неабходную для стварэння адзінага лічбавага рынку для росту і стварэння працоўных месцаў, каб грамадзяне, прадпрыемствы і дзяржаўныя адміністрацыі маглі бесперашкодна і на роўных умовах атрымліваць доступ і прадастаўляць лічбавыя тавары, кантэнт і …
Праграма працы на 2018-2019 гг. Платформы 2 Усходняга партнёрства па эканамічным развіцці і рынкавых магчымасцях вызначае асноўныя мэты і дзеянні для дасягнення запланаваных вынікаў Усходняга партнёрства да 2020 г. — у тым ліку ў галіне гарманізацыі лічбавых рынкаў.
Дарожная карта і тэрміны рэалізацыі рэгіянальнага пагаднення аб роўмінгу паміж шасцю краінамі Усходняга партнёрства на перыяд 2019-2020 гг.
У гэтым аналітычным артыкуле разглядаюцца перадумовы і фактары, якія абумоўліваюць развіццё прадпрымальніцкіх вышэйшых навучальных устаноў («Універсітэты 3.0») у Беларусі. Абапіраючыся на сучасныя навуковыя даследаванні і ініцыятывы палітычнага дзеяння ў дадзенай сферы, а таксама на замоўленае апытанне беларускага прафесарска-выкладчыцкага складу, у артыкуле аналізуюцца ўмовы мадэрнізацыі вышэйшых навучальных устаноў і даюцца рэкамендацыі адносна далейшай палітыкі.