Дадзены аналізы стану развіцця электроннай аховы здароўя ва Усходніх краінах-партнёрах прадастаўляе інфармацыю аб заканадаўстве і кіраванні, аб інфраструктуры і паслугах, механізмах фінансавання і аб уцягнутасці ў міжнародныя супольнасці ў сферы электроннай аховы здароўя, а таксама асноўныя вынікі даследавання і высновы для кожнай краіны.
Даклад быў падрыхтаваны спецыялістамі EU4Digital у рамках дзейнасці Праекта EU4Digital у сферы электроннай аховы здароўя, якая з’яўляецца адным з яго тэматычных напрамкаў.
Аналіз заснаваны на даных па кожнай краіне, атрыманых пры дапамозе «Анкеты для збору актуальнай інфармацыі аб сучасным стане спраў, распрацоўках і патрэбнасцях ва Усходніх краінах-партнёрах», якая была перададзеная рэспандэнтам падчас мерапрыемства Сеткі электроннай аховы здароўя для Усходніх краін-партнёраў, якое прайшло з 25 па 26 чэрвеня 2019 года у Тбілісі, Грузія. Акрамя таго, для аналізу выкарыстоўваліся даныя, атрыманыя на месцах і аддалена падчас індывідуальных семінараў, якія адбыліся пасля сеткавага мерапрыемства ў кожнай краіне.
Дакумент:
- Прадастаўляе галоўныя вынікі даследавання і высновы, якія датычацца гарманізацыі і дасягнення функцыянальнай сумяшчальнасці ў сферы электроннай аховы здароўя;
- Вызначае прыярытэтныя задачы і цяжкасці для кожнай з Усходніх краін-партнёраў;
• Інфармуе аб тым, на якім этапе знаходзіцца працэс гарманізацыі і дасягнення функцыянальнай сумяшчальнасці ў кожнай краіне.