
Галоўная / Будзьце ў курсе / Бібліятэка
Кіраўніцтва па кібербяспецы для Усходніх краін-партнёраў
Дата: чэрвень 2020
Спецыялісты EU4Digital распрацавалі Кіраўніцтва па кібербяспецы для Усходніх краін-партнёраў у ходзе дзейнасці ў галіне кібербяспекі ў рамках тэматычнай вобласці «Давер і бяспека», дапамагаючы краінам-партнёрам узмацніць меры кібербяспекі і павысіць устойлівасць важнай інфармацыйнай інфраструктуры, што неабходна не толькі для распрацоўкі электроннага кіравання, але і перамяшчэння камерцыйнага і культурнага кантэнту і паслуг праз межы.
У экспертызе апісваецца сітуацыя, калі палітыка і меры ў галіне кібербяспекі ўжываюцца ва Усходніх краінах-партнёрах, а таксама даецца агляд наяўных на дадзены момант разрываў і слабых месцаў у рэгуляванні, палітыцы і мерах бяспекі ў шасці Усходніх краінах-партнёрах, а яе мэтай з’яўляецца вызначэнне ўзроўню развіцця пэўных рашэнняў у галіне кібербяспекі ў кожнай з краін.
Кіраўніцтва па кібербяспецы для Усходніх краін-партнёраў змяшчае спіс разрываў і слабых месцаў у кожнай з краін, а таксама спіс галоўных перашкод на шляху да ажыццяўлення ініцыятыў у галіне кібербяспекі. Акрамя таго, дакумент уключае ў сябе спіс рэкамендацый для краін аб тым, як працягваць развіваць кібербяспеку, а таксама рэкамендацыі па эфектыўнай распрацоўцы, ажыццяўленні, ацэнцы і падтрыманні мер у галіне кібербяспекі, што будзе спрыяць стварэнню мацнейшай і ўстойлівай кіберпрасторы паміж краінамі-членамі і зніжэнню рызыкі парушэння ці няспраўнасці сеткавых інфармацыйных сістэм.
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Лічбавы давер
