
Галоўная / Будзьце ў курсе / Бібліятэка
Канцэпцыя пілотнага праекта eDelivery: дакумент знаёміць з асноўнымі элементамі пілотнага праекта ў сферы трансгранічнага электроннага гандлю (eDelivery), які ажыццяўляецца паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і з ЕС.
Дата: 2020
Спецыялісты EU4Digital падрыхтавалі дадзены дакумент у рамках дзейнасці ў сферы трансгранічнага электроннага гандлю, якая ўваходзіць у тэматычную вобласць Праекта EU4Digital, прысвечаную электроннаму гандлю.
Пілотны праект eDelivery — гэта стартавы пункт, з якога пачынаецца распрацоўка і тэставанне зыходнай базы для абмену данымі рахункаў-фактур праз канал eDelivery. Па заканчэнні пілотнага праекта плануецца падрыхтаваць рэкамендацыі адносна неабходных прававых, арганізацыйных і тэхнічных карэктываў, якія трэба ўнесці для поўнага ўкаранення рашэння і для далейшага маштабавання ва Усходніх краінах-партнёрах.
Дакумент:
- вызначае такія асаблівасці пілотнага праекта, як тэхнічныя спецыфікацыі і стандарты, якія ўжываюцца падчас ажыццяўлення праекта;
- прадастаўляе падрабязны агляд канцэпцыі пілотнага праекта, умоў, у якіх праводзяцца выпрабаванні, маштабу, інфраструктуры, асноўных удзельнікаў, а таксама графіка і вынікаў.
- прадастаўляе агляд еўрапейскага перадавога вопыту ўжывання электронных рахункаў-фактур, у тым ліку вопыту выкарыстання электронных рахункаў-фактур у Нарвегіі і Даніі для ажыццяўлення закупак;
- паведамляе аб важнасці ўнясення змяненняў у дзяржаўнае заканадаўства, неабходных дзеля прыняцця стандартаў, што рэгулююць электронныя рахункі-фактуры і электронную дастаўку, і надання ім юрыдычнай сілы.
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Электронны гандаль
