
Галоўная / Будзьце ў курсе / Бібліятэка
Базавы даклад ЕС па электроннай камерцыі
Дата: чэрвень 2020
Даклад EU4Digital дае ўяўленне аб стане спраў у галіне трансгранічнай электроннай камерцыі у ЕС.
Эксперты EU4Digital распрацавалі базавы даклад па электроннай камерцыі ў рамках мерапрыемстваў у галіне электроннай камерцыі, якая з’яўляецца адным з тэматычных напрамкаў дзейнасці Фонду EU4Digital у галіне электроннага гандлю. Фонд EU4Digital імкнецца аказаць падтрымку ў выглядзе рэкамендацый па гарманізацыі электроннай камерцыі паміж краінамі Усходняга партнёрства і ЕС.
Дэманструючы перадавы вопыт і нормы ЕС у галіне трансгранічнай электроннай камерцыі, базавы даклад ЕС дае ацэнку стану спраў у галіне трансгранічнай электроннай камерцыі ў ЕС. Далей на аснове стану спраў у ЕС праводзіцца збор адпаведных дадзеных у краінах Усходняга партнёрства. Параўнанне стану спраў у галіне электроннай камерцыі ў ЕС і краінах Усходняга партнёрства дазволіць вызначыць асноўныя адрозненні, а таксама распрацаваць рэкамендацыі для гарманізацыі электроннай камерцыі паміж краінамі Усходняга партнёрства і ЕС. Плануецца, што дадзены аналіз будзе завершаны да верасня 2020 года. Далей запланавана распрацоўка пілотнага рашэння для спрашчэння трансгранічнай электроннай камерцыі (запланавана на кастрычнік 2020 – чэрвень 2021 гг.).
Дадзены даклад аб стане спраў у ЕС звяртае асаблівую ўвагу на тры ключавыя сферы – аналіз прававога рэжыму, стандарты і экасістэма электроннай камерцыі. Для кожнай з гэтых сфер былі прааналізаваны важныя аспекты гарманізацыі трансгранічнай электроннай камерцыі:
- Каля 70 ключавых аспектаў вызначаны ў заканадаўчай сферы. Сюды ўваходзяць такія аспекты, як ахова правоў спажыўца, дастаўка пасылак, ключавыя аспекты абавязацельстваў перад Сусветным паштовым саюзам (СПС), бяспека сеткавай і інфармацыйнай сістэм, геа-блакіроўка, ахова дадзеных, адказнасць анлайн-пасрэднікаў і іншыя.
- Каля 40 ключавых аспектаў вызначаны ў сферы стандартызацыі. Сюды ўваходзяць аспекты, звязаныя з працай CEN (Еўрапейскага камітэта па стандартызацыі) па такіх напрамках, як якасць паслуг, функцыянальная сумяшчальнасць, удасканаленыя электронныя дадзеныя, а таксама папярэднія электронныя мытныя дэкларацыі на ўзроўні асобных тавараў. Да гэтых аспектаў таксама адносіцца сумяшчальнасць паміж нормамі CEN і СПС.
- Каля 40 ключавых аспектаў вызначаны ў сферы экасістэмы. Сюды ўваходзяць аспекты, звязаныя з трансгранічным ланцугом паставак, платформамі электроннай камерцыі, падаткаабкладаннем, плацяжамі, лагістыкай і ланцугом паставак.
У падрыхтоўцы базавага даклада прынялі ўдзел:
- Старшыя эксперты EU4Digital, якія з’яўляюцца членамі міжнародных арганізацый, звязаных з электроннай камерцыяй (напрыклад, Сусветны паштовы саюз, асацыяцыі электроннай камерцыі), маюць папярэдні вопыт падрыхтоўкі і перагляду заканадаўства ў галіне электроннай камерцыі, а таксама практычнае разуменне працэсаў электроннай камерцыі ў ЕС і у краінах Усходняга партнёрства.
- Працоўная група па пытаннях электроннай камерцыі, якая складаецца з прадстаўнікоў прыватнага і дзяржаўнага сектараў краін Усходняга партнёрства. Базавы даклад быў узгоднены з працоўнай групай.
- Прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі, якія прэдаставілі зваротную сувязь, а таксама прапановы для базавага даклада.
- Даведайцеся больш аб базавым дакладзе па электроннай камерцыі і ключавых аспектах, якія маюць важнае значэнне для гарманізацыі трансгранічнай электроннай камерцыі.
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Электронны гандаль
