Гэты даклад заснаваны на тэхніка-эканамічным абгрунтаванні «Гарманізацыя цэн на міжнародны роўмінг і зніжэнне роўмінгавых тарыфаў у краінах Усходняга партнёрства» 2017 года і змяшчае падрабязны аналіз, сцэнарыі і змест магчымага рэгіянальнага пагаднення аб роўмінгу (РПР) паміж краінамі Усходняга партнёрства.
Гэты даклад неабходна разглядаць разам з тэхніка-эканамічным абгрунтаваннем. Ён змяшчае абноўленую інфармацыю наконт кан’юнктуры рынку і ацэнку ўплыву прапанаванага ўмяшання рэгулятыўных органаў, а таксама варыянты для наступных крокаў для краін Усходняга партнёрства, зыходзячы з міжнародных абавязацельстваў і, ў залежнасці ад абраных варыянтаў, неабходных змен у дзяржаўных сістэмах, а таксама прадугледжвае ўключэнне ў РПР палажэнняў, якія ўжо былі ўзгоднены ў рамках падрыхтоўкі гэтага даследавання.
Даклад дапаўняе працу, якая ажыццяўляецца працоўнай групай экспертаў па роўмінгу (REWG) сеткі EU4Digital.
Даклад быў падрыхтаваны праектам ЕС «EU4Digital: Падтрымка лічбавай эканомікі і грамадства ва Усходнім партнёрстве».