Вынікі даследавання па інавацыях у галіне ІКТ і экасістэмах стартапаў ў рэгіёне Усходняга партнёрства, выкананага ў падтрымку дзейнасці Платформы II — «Эканамічная інтэграцыя і збліжэнне з палітыкай ЕС» — Усходняга партнёрства. Мэта даследавання заключалася ў тым, каб унесці ўклад у паляпшэнне спрыяльных умоў для інавацый у галіне ІКТ і стартап-экасістэм у краінах Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна), маючы магчымасць вучыцца на паспяховых прыкладах з краін ЕС і ключавых трэціх краін.
Даследаванне было падрыхтавана ў рамках праекта «Кароткатэрміновыя высакаякасныя даследаванні для падтрымкі дзейнасці ў рамках Усходняга партнёрства – HiQSTEP», фінансаванага ЕС.