У рамках тэматычнага напрамку «Давер і бяспека» спецыялісты EU4Digital распрацавалі механізм Ацэнкі ўзроўню развіцця паслуг даверу і электроннай ідэнтыфікацыі з прававога і тэхнічнага пунктаў гледжання ва Усходніх краінах-партнёрах, які дазваляе вызначыць ступень сумяшчальнасці нарматыўнай базы, якая рэгулюе аказанне паслуг лічбавага даверу і электроннай ідэнтыфікацыі (eID) у краінах-партнёрах, з рэгламентам аб электроннай ідэнтыфікацыі, аўтэнтыфікацыі і паслугах даверу (eIDAS) і існуючымі агульнапрызнанымі міжнароднымі стандартамі.
Акрамя таго, механізм ацэнкі дазваляе даследаваць узровень развіцця паслуг лічбавага даверу і электроннай ідэнтыфікацыі з нарматыўнага, арганізацыйнага і тэхнічнага пунктаў гледжання, каб вызначыць меры, якія неабходна прыняць для забеспячэння ўзаемнага прызнання паслуг даверу і электроннай ідэнтыфікацыі паміж ЕС і Усходнімі краінамі-партнёрамі.