
Галоўная / Будзьце ў курсе / Бібліятэка
Аналіз рынку для Ініцыятывы ў галіне лічбавых інавацый і скейлапаў ва Усходніх краінах-партнёрах
Дата: чэрвень 2020
Даследаванне «Аналіз рынку для Ініцыятывы ў галіне лічбавых інавацый і скейлапаў (DISC) ва Усходніх краінах-партнёрах» EU4Digital, якое вызначае неабходны аб’ём фінансавання высокатэхналагічных стартапаў і змяшчае важныя рэгіянальныя рэкамендацыі для развіцця механізмаў фінансавай падтрымкі і дапаможных праграм падтрымкі ў шасці краінах-партнёрах (Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і ва Украіне).
Даследаванне было праведзена галоўнай групай экспертаў сумесна з групамі экспертаў з шасці краін. Вывады і рэкамендацыі былі падрыхтаваны ў выніку серыі нарад з удзелам міжнародных фінансавых арганізацый (МФА) і больш шырокай супольнасці зацікаўленых бакоў з розных краін: больш за 140 мясцовых і замежных удзельнікаў рынку (інвестары, стартапы, урадавыя арганізацыі, міжнародныя донарскія арганізацыі і іншыя) далі інтэрв’ю і кансультацыі.
Даследаванне праводзілася ў адпаведнасці з прапановай аб доўгатэрміновых палітычных мэтах Усходняга партнёрства пасля 2020 года, у якой Еўрапейская камісія асвятліла план падтрымкі маштабавання самых інавацыйных лічбавых стартапаў і скейлапаў у рэгіёне праз распаўсюджванне дзейнасці Ініцыятывы ў галіне лічбавых інавацый і скейлапаў (DISC) на краіны-партнёры.
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Інавацыі ў сферы ІКТ
