
Галоўная / Будзьце ў курсе / Бібліятэка
Рэкамендацыі і план дзейнасці па іх выкананні для Беларусі па напрамку палітыкі «Лічбавізацыя прамысловасці (лічбавая трансфармацыя МСП у традыцыйных галінах эканомікі)»
Дата: чэрвень 2020
Гэта ключавыя дакументы – спіс рэкамендацый і план дзейнасці па іх выкананні – для Беларусі па напрамку палітыкі «Лічбавізацыя прамысловасці (лічбавая трансфармацыя МСП у традыцыйных галінах эканомікі)».
У 2019 – пачатку 2020 года фонд EU4Digital аказаў падтрымку для шасці краін Усходняга партнёрства ў выглядзе рэкамендацый адносна інструментаў нацыянальнай палітыкі па абраных напрамках палітыкі ў галіне інавацый ІКТ.
Былі абраны наступныя напрамкі палітыкі:
- Кіраванне правамі інтэлектуальнай уласнасці ў галіне лічбавых інавацый (Арменія);
- Новыя арганізацыйныя формы падтрымкі інавацый у галіне ІКТ (Азербайджан);
- Доступ да фінансавання МСП у галіне лічбавых інавацый (Грузія, Украіна);
- Інавацыйныя экасістэмы ў галіне ІКТ для стартапаў і скейлапаў (Рэспубліка Малдова);
- Лічбавізацыя прамысловасці (лічбавая трансфармацыя МСП у традыцыйных галінах эканомікі) (Беларусь).
Па кожным з гэтых напрамкаў палітыкі Фондам быў вывучаны перадавы вопыт ЕС, праведзены аналіз разрываў у кожнай краіне і распрацаваны рэкамендацыі, якія вызначаюць пэўныя інструменты, платформы і вопыт ЕС, якія могуць быць запазычаны дзяржаўнымі зацікаўленымі бакамі з краін рэгіёна Усходняга суседства. Фондам таксама быў складзены спіс 200 арганізацый з ЕС, якія валодаюць перадавым вопытам ажыццяўлення інавацыйнай палітыкі. Краінам Усходняга партнёрства рэкамендуецца разгледзець гэтыя арганізацыі ў якасці патэнцыяльных партнёраў.
У выніку дадзенага аналізу Фондам былі складзены шэсць нацыянальных планаў дзеяння, якія паслужаць асновай для далейшага выканання рэкамендацый пры дапамозе праектаў з дзяржаўным фінансаваннем ці пры падтрымцы ЕС. У планах дзейнасці вызначаны ключавыя гульцы, якія могуць быць зацікаўлены ва ўзяцці на сябе ролі лідараў па асобных напрамках мерапрыемстваў, ці стаць часткай каманды па іх ажыццяўленні. План дзейнасці таксама змяшчае інфармацыю аб бягучым статусе прапанаваных дзеянняў, прыкладны графік ажыццяўлення плана і падыход да яго ажыццяўлення, заснаваны на вопыце ЕС. Дадзеныя планы дзейнасці з’яўляюцца вынікам шырокіх абмеркаванняў і ўзгадненняў с супольнасцямі зацікаўленых бакоў падчас нарад, якія прайшлі ў кожнай з краін у перыяд з мая па ліпень 2020 года.
Набор дакументаў для Беларусі па напрамку палітыкі «Лічбавізацыя прамысловасці (лічбавая трансфармацыя МСП у традыцыйных галінах эканомікі)» уключае:
- Рэкамендацыі па ажыццяўленні палітыкі: перадавы вопыт ЕС і прыклады, якія датычацца абранага напрамку палітыкі, вызначаныя разрывы, а таксама спіс рэкамендацый па пераадоленні існуючых разрываў і стымуляцыі супрацоўніцтва ў рэгіёне УП, а таксама гарманізацыі з ЕС.
- Кароткі пераказ рэкамендацый па ажыццяўленні палтыкі: кароткі дзвюхстаронкавы пераказ рэкамендацый па ажыццяўленні палітыкі з апісаннем ключавога вопыту ЕС, спісам вызначаных разрываў і ключавых рэкамендацый. Ажыццяўленне плана дзейнасці: спіс ключавых рэкамендацый і дзеянняў, папярэдні спіс вядучых арганізацый і арганізацый, якія зацікаўлены ў супрацоўніцтве для выканання плану, а таксама прыкладны графік мерапрыемстваў.
Рэкамендацыі па ажыццяўленні палітыкі і планы дзейнасці па іх выкананні для іншых краін Усходняга партнёрства можна знайсці тут.
- Беларусь
- Інавацыі ў сферы ІКТ

Digitising industry digital transformation of SMEs in traditional sectors Policy recommendations Belarus
Спампаваць PDF
Digitising industry digital transformation of SMEs in traditional sectors Policy recommendations summary Belarus
Спампаваць PDF