
Галоўная / Будзьце ў курсе / Бібліятэка
Даследаванне па маніторынгу лічбавай эканомікі і грамадства ва ўсходніх краінах-партнёрах ЕС
Дата: лістапад 2018
Даследаванне Кансорцыума кансультантаў па кіраванні KANTOR засяроджваецца на маніторынгу лічбавай эканомікі і грамадства ў краінах Усходняга партнёрства і ацэньвае стан спраў у гэтых краінах з пункту гледжання наяўнасці дадзеных, неабходных для разліку індэкса на аснове кіруючых прынцыпаў і рэкамендацый з «Кіраўніцтва па стварэнні комплексных індыкатараў: метадалогія і гід карыстальніка» ад АЭСР.
Даследаванне змяшчае краінавы агляд і аналіз прабелаў з наборам рэкамендацый для ўсяго рэгіёну УП з мэтай павышэння якасці кіравання статыстыкай і больш цеснага ўзгаднення з еўрапейскімі рамкамі маніторынгу на аснове DESI (Індэкс лічбавай эканомікі і грамадства). Даследаванне ўключае інфармацыю пра працэсы збору дадзеных у краінах УП і практыку справаздачнасці, а таксама змяшчае выразна сфармуляваныя базавыя параметры ЕС і патрабаванні для DESI і EDPR (Еўрапейскі даклад аб лічбавым прагрэсе) адносна збору дадзеных і справаздачнасці. Акрамя таго, гэтае даследаванне выкарыстоўвае базавыя параметры для супастаўляльнага аналізу з мэтай вымярэння адрозненняў паміж практыкай збору дадзеных і справаздачнасці ў краінах Усходняга партнёрства і ЕС.
Даследаванне паказвае разрыў паміж статыстычнымі паказчыкамі, якія на дадзены момант збіраюцца ў краінах УП і індыкатарамі DESI.
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Інавацыі ў сферы ІКТ
- Лічбавы давер
- Лічбавыя навыкі
- Электронная ахова здароўя
- Электронны гандаль
