Гэта набор дапаможных матэрыялаў, вынесены на абмеркаванне ўдзельнікамі 8-га анлайн-семінара Сеткі EU4Digital па электронным гандлі, які прайшоў з 9 па 10 чэрвеня 2020 года ў фармаце відэа-канферэнцыі з прычыны пандэміі COVID-19. Галоўнымі мэтамі семінара былі прадстаўленне і абмеркаванне з працоўнымі групамі Сеткі:
- агульных навін, якія датычацца электроннага гандлю
- апошняй інфармацыі наконт заканадаўства
- змены ў падыходзе ЕС да лічбавай лагістыкі і рэкамендацый у дадзенай галіне
- вынікаў аналізу і абраных эксплуатацыйных выпрабаванняў у галіне электроннай дастаўкі, электроннай мытні і дзейнасці, звязанай з лічбавым транспартным калідорам (ЛТК)
- стану спраў і прамежкавых вынікаў у галіне электроннай камерцыі і наступных крокаў у дадзеным напрамку
Удзельнікі
Эксперты з каманды фонду EU4Digital і зацікаўленыя бакі з краін-партнёраў прынялі ўдзел у семінары і падзяліліся сваім перадавым вопытам.
Сярод удзельнікаў былі:
- спікеры з ЕК (з Генеральнага дырэктарата па падаткаабкладанні і мытным саюзе і з Генеральнага дырэктарата па камунікацыйных сетках, кантэнце і тэхналогіях) і эксперты ў галіне электроннай лагістыкі з ЕС;
- сетка кантактаў EU4Digital у галіне электроннага гандлю;
- каардынатары гарманізацыі лічбавых рынкаў (ГЛР) з краін Усходняга партнёрства;
- эксперты па электронным гандлі Форума грамадскай супольнасці;
- члены працоўных груп у галіне электроннай дастаўкі, электроннай мытні і ЛТК;
- старшыя эксперты фонду EU4Digital;
- каардынатары фонду EU4Digital з кожнай з краін Усходняга партнёрства.
Праграма
Праграмы была падзелена на два дні і ў асноўным засяродзіла ўвагу на апошняй інфармацыі наконт электроннага гандлю (Дзень 1) і прагрэсе фонду EU4Digital, г. зн. у галіне электроннай дастаўкі, электроннай мытні, электроннай камерцыі і лічбавага транспартнага калідора (Дзень 2). За кожным пасяджэннем ішлі абмеркаванні і абмен ідэямі паміж прадстаўнікамі краін Усходняга партнёрства.
Завяршэнне мерапрыемства і высновы
Гарманізацыя лічбавых рынкаў – гэта адна з галоўных мэт фонду EU4Digital, для дасягнення якой вельмі важнае значэнне мае супрацоўніцтва паміж ЕС і краінам Усходняга партнёрства. Абмеркаванне прагрэсу EU4Digital, задач, абмен ідэямі і перадавым вопытам дапамагаюць дасягнуць відавочных рэзультатаў у галіне электроннага гандлю, якія станоўча паўплываюць як на бізнес, так і на грамадзян ЕС і краін Усходняга партнёрства.
Матэрыялы
Матэрыялы ўключаюць найноўшыя распрацоўкі фонду EU4Digital у галіне электроннай дастаўкі, электроннай мытні, электроннай камерцыі і ў дзейнасці, якая датычыцца ЛТК, у галіне электроннага гандлю.
Электронная дастаўка:
- уводныя
- прадстаўленне асноўных частак пілотнага праекта электроннай дастаўкі;
- слайды;
- план ажыццяўлення пілотнага праекта электроннай дастаўкі з уцягваннем краін-удзельніц пілотнага праекта;
-
- апошнія і найбольш важныя ініцыятывы ў галіне электроннага гандлю ў ЕС
- апошнія распрацоўкі мытнага заканадаўства ў галіне электроннага гандлю
- змены ў рэгуляванні электронных грузавых перавозак і абмену электроннай інфармацыяй паміж прадпрыемствамі і дзяржаўным кіраваннем
- апошнія рэкамендацыі для лагістычнай сферы ад Форума лічбавай транспартнай лагістыкі
- сумесная сусветная лагістыка – паўторнае выкарыстанне электроннай дастаўкі і ўжыванне УБМ – універсальнай бізнес-мовы
- прыкладны план увядзення ЛТК.
- уводныя слайды
- аналіз існуючых рашэнняў для абмену мытнай інфармацыяй. Ён параўноўвае самыя папулярныя перадавыя рашэнні, якія ў дадзены момант выкарыстоўваюцца мытнымі органамі на Заходніх Балканах і ў ЕС, і вызначае тыя з іх, якія найбольш падыходзяць для ажыццяўлення пілотнага праекта электроннай мытні.
- аналіз выбару краін. Дадзены аналіз датычыцца стану спраў адносна абмену мытнай інфармацыяй у краінах Усходняга партнёрства і меркаванняў наконт магчымых пар краін (папярэдні ліст пар краін можа быць зменены) для ажыццяўлення пілотнага праекта электроннай мытні.
- этапы дзейнасці для краін-удзельніц пілотнага праекта;
- даклад па выніках трансгранічнага аналізу разрываў у заканадаўстве ў галіне электроннага гандлю і адпаведныя рэкамендацыі.
Электронная мытня:
Электронная камерцыя:
- уводныя слайды
- базавыя правілы электроннай камерцыі ЕС. Аспекты, змешчаныя ў базавых правілах, з’яўляюцца асновай для даследаванняў у краінах-партнёрах.
ЛТК:
- уводныя слайды
- падрыхтоўчыя мерапрыемствы для запуску пілотнага праекта лічбавага мультымадальнага транспартнага калідора паміж Чорным і Балтыйскім морам, і ў тым ліку:
- стан спраў адносна дзейнасці ЛТК
- кіраванне і перадавы вопыт ЕС
- канцэпцыя ЛТК
- план увядзення ЛТК у краінах Усходняга партнёрства
- спіс жывых лабараторый
Дапаможныя матэрыялы таксама ўключаюць прэзентацыю, якая была паказана падчас мерапрыемства, і ў тым ліку:
- прыкладны план увядзення ЛТК.
Для атрымання дадатковай інфармацыі і растлумачэння праграмы, калі ласка, звяжыцеся з Ігарам Міхайлоўскім (mia@ipps.by).