У дакладзе (120 старонак) ад «Эрнст энд Янг» (EY) даецца агляд беларускай ІТ-індустрыі і яе перспектыў. «ІТ-індустрыя ў Беларусі: 2017 год і далей» — гэта самы вялікі і поўны даклад такога кшталту, які змяшчае статыстычныя дадзеныя і інфармацыю пра ўсе ключавыя элементы ІТ-экасістэмы Беларусі, уключаючы ІТ-кампаніі, сістэму адукацыі, рынак працы і бізнес-асяроддзе. У дакладзе таксама ідзе гаворка пра ключавых гульцоў ІТ-індустрыі, пра размешчаныя ў Беларусі цэнтры развіцця міжнародных кампаній, пра значныя падзеі і трансакцыі, а таксама месцы, якія Беларусь і мясцовыя ІТ-кампаніі займаюць у міжнародных рэйтынгах.

Даклад грунтуецца на масіве статыстычных дадзеных, інтэрв’ю з галіновымі экспертамі і апытанні беларускіх ІТ-кампаній, праведзенага з мэтай выяўлення перадавых практык і драйвераў росту.


бібліятэка

Паглядзець усё