

Галоўная / Будзьце ў курсе / Гісторыі поспеху
Кіраванне правамі інтэлектуальнай уласнасці ў галіне лічбавых інавацый: вырашэнне галоўнай задачы для інавацыйных МСП
Дата: 25/05/20
З канца 19-га стагоддзя свет прызнаў права людзей на атрыманне прызнання ці грашовай выгады ад таго, што яны вынайшлі ці стварылі. Гэты прынцып з’яўляецца такім важным, што правы інтэлектуальнай уласнасці (ПІУ) вызначаны як асноўныя ў артыкуле 27 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
Дзякуючы дасягненню адпаведнага балансу паміж інтарэсамі наватараў і грамадства, сістэма ПІУ імкнецца спрыяць развіццю асяроддзя, дзе квітнеюць творчасць і інавацыі. Не толькі прававая ахова новых тварэнняў спрыяе прыцягненню дадатковых рэсурсаў для далейшых інавацый, але і пашырэнне і ахова інтэлектуальнай уласнасці стымулююць эканамічны рост, ствараюць новыя працоўныя месцы і галіны вытворчасці і павышаюць якасць жыцця і асалоду ад яго.
У дадзены момант усе краіны Усходняга партнёрства з’яўляюцца членамі Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ). Таму прававая база для працэдур атрымання патэнтаў і выконвання абавязкаў, а таксама аўтарскага права і іншых звязаных з гэтым праў ужо былі гарманізаваны паміж ЕС і Усходнім партнёрствам.
Аднак, у Арменіі ўсебаковае даследаванне прававых дакументаў аб інтэлектуальнай уласнасці з рэкамендацыямі па ўнясенню ў іх паправак было праведзена міжнароднай камандай юрыстаў у 2019 годзе. Абмеркаванні наконт укаранення гэтых рэкамендацый выявілі шэраг праблем са стварэннем устаноў і іх патэнцыялам у Арменіі. Дадзеная сітуацыя павялічвае важнасць дзейнасці каманды EU4Digital па інавацыях у галіне ІКТ у гэтым напрамку палітыкі ў Арменіі.
Таму напрамак палітыкі «Кіраванне правамі інтэлектуальнай уласнасці ў галіне лічбавых інавацый» быў абраны Арменіяй у якасці тэмы для плану дзеянняў EU4Digital па распрацоўцы рэкамендацый для дзяржаўнай палітыкі і іх укаранення ў рамках дзейнасці ініцыятывы EU4Digital па пашырэнню агульнай прававой базы, якая спрыяе інавацыям у галіне ІКТ у краінах Усходняга партнёрства.
У гэтых рамках каманда EU4Digital па інавацыях у галіне ІКТ ажыццявіла аналіз разрываў у напрамках палітыкі па кіраванню ПІУ у галіне лічбавых інавацый у Арменіі, заснаваны на перадавым вопыце ЕС, услед за якім будуць складзены адпаведныя рэкамендацыі і прапанаваны план дзеянняў для іх укаранення.
Дадзены артыкул прапануе агляд перадавога вопыту ЕС у абраным Арменіяй напрамку палітыкі – «Кіраванне правамі інтэлектуальнай уласнасці ў галіне лічбавых інавацый».
КІРАВАННЕ ПРАВАМІ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ УЛАСНАСЦІ Ў ГАЛІНЕ ЛІЧБАВЫХ ІНАВАЦЫЙ
Удасканалены падыход да інтэлектуальнай уласнасці(ІУ) у краінах-членах ЕС заключаецца ў тым, што ІУ лічыцца вытворчым актывам. Поспех на рынку ствараецца за кошт прапановы ўнікальных спажывецкіх вартасцей, вынаходніцкі ўзровень якіх можа нават не падлягаць патэнтаванню ў адпаведнасці з існуючымі законамі.
Акрамя звычайных функцый (надзяленне выключным правам уласнасці і стварэнне стымулаў для інавацый) ІУ можа быць крыніцай шматлікіх магчымасцей для развіцця бізнесу, дзякуючы ўзмацненню пазіцыі кампаніі сярод канкурэнтаў і стварэнню асновы для стратэгічнага партнёрства сярод розных краін і сфер эканамічнай дзейнасці.
Развіццё эфектыўнай экасістэмы правоў інтэлектуальнай уласнасці (ПІУ), прыстасаванай да задач глабалізацыі лічбавай эканомікі, патрабуе як лепшага рэгулятыўнага асяроддзя, так і прадпрымальніцкіх кампетэнцый. Патрэбнасці ў навучанні экасістэмы ПІУ таксама растуць, і неабходна перагледзець мадэлі дзейнасці, таму што эканоміка і тэхналогіі змяняюцца ў значнай ступені.
Услед за гэтым будзе зроблены агляд галоўных структурных элементаў палітыкі ЕС па падтрымцы кіравання ПІУ у галіне лічбавых інавацый.
Вызваленне навукова-даследчых пагадненняў і пагадненняў аб перадачы тэхналогій ад антыманапалістычнага рэгулявання
Рэгламент Камісіі(ЕС) № 1217/2010 ад 14 снежня 2010 года вызначае прынцыпы заключэння навукова-даследчых пагадненняў. Рэгламент прадпісвае, што «усе бакі навукова-даследчага пагаднення маюць поўны доступ да канчатковых рэзультатаў супольнай ці аплачанай навукова-даследчай працы, у тым ліку і да правоў інтэлектуальнай уласнасці ці ноу-хау, з мэтай ажыццяўлення далейшай навукова-даследчай працы і распрацовак, як толькі яны будуць даступныя». Гэты Рэгламент накіраваны на палягчэнне даследаванняў і распрацовак, і адначасова ён эфектыўна абараняе канкурэнцыю.Рэгламент Камісіі (ЕС) N№ 316/2014ад 21 сакавіка 2014 года вызначае прынцыпы заключэння пагадненняў аб перадачы тэхналогій. Гэты Рэгламент накіраваны на забеспячэнне эфектыўнай абароны канкурэнцыі і адпаведнай прававой бяспекі прадпрыемстваў. Рэгламент распаўсюджваецца на пагадненні, у рамках якіх ліцэнзіяр дазваляе ліцэнзіяту і/ці аднаму ці некалькім яго субпадрадчыкам выкарыстоўваць правы на ліцэнзаваныя тэхналогіі, часта пасля далейшай навукова-даследчай працы ліцэнзіята і/ці яго субпадрадчыкаў з мэтай вытворчасці тавараў ці аказання паслуг.
Размеркаванне правоў ІУ падчас навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці пры дзяржаўнай падтрымцы
Правілы аказання дзяржаўнай падтрымкі навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці ўступілі ў сілу з 1 ліпеня 2014 года(COM 2014/C 198/01)і вызначаюць умовы, пры якіх краіны-члены ЕС могуць выдзяляць дзяржаўную дапамогу кампаніям для ажыццяўлення навукова-даследчай дзейнасці. Еўрапейская камісія праводзіць маніторынг выдзялення дзяржаўнай дапамогі і дае сваё пагадненне на яе выдзяленне праз спецыяльныя працэдуры, якія дапамагаюць пазбегнуць магчымых парушэнняў правіл канкурэнцыі, выказаных атрыманнем дзяржаўнай дапамогі на навукова-даследчую і інавацыйную дзейнасць, а таксама сочыць за тым, каб дзяржаўная дапамога размяркоўвалася справядліва.
Кіраўніцтва з правіламі ПІУ было распрацавана для праектаў Horizon 2020, каб «лепш абараняць ІУ і атрымліваць камерцыйную і эканамічную выгаду ад ініцыятыў ЕС у галіне даследаванняў і інавацый». Гэтыя правілы ІУ з’яўляюцца часткай адзінага набору правілаў, падрабязна вызначаных у афіцыйных «Правілах удзелу ў Horizon 2020», а спецыфікацыі, якія датычацца карыстання і кіравання ІУ могуць быць вызначаны ў палажэннях Пагаднення аб атрыманні гранта ці ў суправаджальных дакументах як частка канкрэтных конкурсаў праектаў.
Кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю ўніверсітэтамі і дзяржаўнымі навукова-даследчымі інстытутамі
Рэкамендацыя 2008/416/ЕК па кіраванню інтэлектуальнай уласнасцю падчас дзейнасці па перадачы ведаў і Зводу правіл для ўніверсітэтаў і іншых дзяржаўных навукова-даследчых інстытутаў накіравана на паляпшэнне кіравання інтэлектуальнай уласнасцю і перадачай ведаў універсітэтамі і дзяржаўнымі навукова-даследчымі інстытутамі(НДІ) у краінах-членах ЕС. Яна спрыяе ўвядзенню краінамі-членамі ЕС палітыкі ці кіраўніцтва для забеспячэння магчымасці выкарыстання рэзультатаў навуковых даследаванняў, якія атрымліваюць дзяржаўнае фінансаванне, у камерцыйных мэтах ці для далейшых даследаванняў, а таксама для палягчэння перадачы ведаў ліцэнзіятам і стварэння дадатковых кампаній, такім чынам спрыяючы ўкараненню інавацый.
Звод правіл для ўніверсітэтаў і іншых дзяржаўных НДІ прапануе прынцыпы дзейнасці для дзяржаўных НДІ і ўніверсітэтаў для выкарыстання з мэтай вызначэння ці перагляду сваёй палітыкі. Універсітэты павінны спрыяць выкарыстанню і пашырэнню рэзультатаў даследаванняў, якія фінансуюцца дзяржавай, адначасова дазваляючы абарону інтэлектуальнай уласнасці.
Экасістэма падтрымкі ПІУ на дзяржаўным і еўрапейскім узроўні
На ўзроўні ЕС ПІУ галоўным чынам разглядаюцца адносна МСП, якія валодаюць абмежаванымі рэсурсамі і часам для аховы рэзультатаў сваёй інтэлектуальнай дзейнасці і недастатковымі ведамі аб будаванні бізнес-стратэгіі вакол рэзультатаў інтэлектуальнай дзейнасці.
Еўрапейская служба падтрымкі правоў ІУ прапануе індывідуальныя рэкамендацыі для даследчыкаў і еўрапейскіх МСП, якія ўдзельнічаюць у фінансаваных ЕС навукова-даследчых праектах, і для МСП, якія ўдзельнічаюць у міжнародных працэсах перадачы тэхналогій, а таксама паслугі дзейснай Службы дапамогі ў выпадку падазрэння на парушэнне правоў інтэлектуальнай уласнасці.
Ацэнка існуючай палітыкі наконт падтрымкі ІУ і эфектыўнасці інструментаў падтрымкі ажыццяўляецца спецыяльнымі групамі. Даклады (2007a, 2007b, 2013) звяртаюць увагу на галоўныя прынцыпы эфектыўнай экасістэмы падтрымкі ПІУ:
- забеспячэнне навыкамі кіравання аб’ектамі інтэлектуальнай уласнасці замест павелічэння колькасці рэгістрацый правоў ІУ;
- забеспячэнне сувязі паміж спецыялізаванай службай падтрымкі ІУ і агульнай службай падтрымкі бізнесу (напрыклад, дзяржаўнымі ведамствамі інтэлектуальнай уласнасці і наогул установамі для падтрымкі інавацый);
- забеспячэнне каардынацыі падтрымкі на дзяржаўным і еўрапейскім узроўні;
- стаўленне да МСП як да кліентаў.
У выніку аналізу вопыту ЕС у падтрымцы ПІУ МСП быў зроблены вельмі важны вынік, які заключаецца ў тым, што «лепшы спосаб аказання падтрымкі ў галіне ПІУ – гэта «ўключэнне яе ў агульную праграму падтрымкі бізнесу» [Даклад па праекце IPorta]. Падчас агляду магчымасцей дзяржаўных ведамстваў ІУ па падтрымцы МСП, было заўважана, што «некаторыя дзяржаўныя ведамствы не адчувалі дыскамфорт ад працягвання выканання сваёй ролі адміністрацыйных органаў. Іншыя сутыкнуліся з прававымі абмежаваннямі, спрабуючы аказаць падтрымку МСП».
Экасістэма падтрымкі ПІУ знешнімі кансультантамі(па-за межамі дзяржаўнага ведамства ІУ)
Даклад па выніках «Супастаўляльнага аналізу дзяржаўных і рэгіянальных службаў падтрымкі МСП у галіне інтэлектуальнай і прамысловай уласнасці», падрыхтаваны PRO INNO Europe, змяшчае Спіс службаў падтрымкі, у які уваходзяць 279 арганізацый з 33 краін свету.
Еўрапейская сетка прадпрыемстваў прапануе агульную падтрымку ІУ для міжнародных праектаў МСП з выкарыстаннем:
- вопыту экспертаў, кантактаў і мерапрыемстваў для ўсталявання сувязей паміж МСП і адпаведнымі міжнароднымі партнёрамі.
- кансультацый экспертаў для росту і пашырэння на міжнародныя рынкі.
- паслуг, накіраваных на прапанову рашэнняў, каб дапамагчы МСП пераўтварыць інавацыйныя ідэі ў міжнародны камерцыйны поспех.
Для дапамогі з вырашэннем праблем, узнікаючых вакол навукова-даследчай працы, якая ажыццяўляецца за кошт дзяржаўнага фінансавання, у ЕС існуе спецыяльная структурная адзінка – Intellectual Property Booster (IP Booster).
Гэта арганізацыя – гэта новая спецыялізаваная «прафесійная служба ў галіне ІУ для дзяржаўных навукова-даследчых інстытутаў, якія імкнуцца атрымаць выгаду ад рэзультатаў сваіх даследаванняў». Эксперты IP Booster разглядаюць выпадак любой арганізацыі, якая атрымала фінансавую і метадычную падтрымку ад каманды ЕС для распрацоўкі лепшай стратэгіі ў галіне інтэлектуальнай уласнасці, бескаштоўна для арганізацыі і пры поўнай падтрымцы ЕК. У набор паслуг, прапанаваны IP Booster для МСП і даследчыкаў, уваходзяць пачатковы аўдыт ІУ; патэнтнае карціраванне; ацэнка ІУ ці працэдура due diligence; заяўкі на рэгісрацыю патэнтаў, прамысловых узораў і таварных знакаў; вядзенне перамоў аб перадачы тэхналогій.
Вельмі важна, каб экспертныя паслугі прэдастаўляліся кампаніямі з вялікім вопытам венчурных інвестыцый і бізнес-стратэгій.
Вырашаюцца праблемы ІУ, якія ўзнікаюць вакол лічбавых тэхналогій (штучнага інтэлекту, блокчэйна, воблачных тэхналогій, вялікіх дадзеных, азначэння аб’ёму патэнта, кіберсквоцінга і г.д.)
Так як лічбавыя тэхналогіі з’яўляюцца складанымі, развіваюцца і мяняюцца вельмі хутка, кансультацыйныя арганізацыі ў галіне ІУ спрабуюць арганізаваць супрацоўніцтва са спецыялізаванымі асацыяцыямі прадпрыемстваў у галіне ІТ, якія нават ствараюць асаблівыя працоўныя групы, куды ўваходзяць эксперты з карпаратыўных прадпрыемстваў, для вывучэння асаблівасцей ПІУ вакол лічбавых тэхналогій і для стварэння кіравання, якое можа быць прызнана дзяржаўнымі ведамствамі ІУ, Еўрапейскім патэнтным ведамствам (ЕПВ) і САІУ. У рамках DIGITALEUROPE існуе працоўная група, у якой удзельнічаюць больш за 130 чалавек і якая займаецца пытаннямі камерцыйнай тайны, унітарнага патэнта і выконвання ПІУ у трэціх краінах.
Разнастайныя анлайн-інструменты даступны для МСП і арганізацый
Існуе цэлы шэраг інструментаў, якія даступны МСП і арганізацыям і могуць дапамагчы ім у вырашэнні іх задач, а таксама арганізацый, якія займаюцца рознымі пытаннямі ПІУ. Напрыклад, анлайн-трэнінгі; рэгулярныя вэбінары; ІУ для бізнесу і МСП; база дадзеных Каталога паказальнікаў Еўрапейскай службы падтрымкі ІУ; Інструкцыі ЕПВ па ахове ІУ; раздзел Your Europe партала ЕС; праект ip4inno (Інтэлектуальная ўласнасць для інавацый) і г.д.
Збіраецца статыстыка тэматычных даследаванняў наконт эканамічнай мэтазгоднасці кіравання ПІУ; асобы, якія вызначаюць палітыку, выкарыстоўваюць эмпірычныя дадзеныя, каб лепш зразумець праблемы і палепшыць экасістэму ПІУ
Ацэнка інтэлектуальнай уласнасці МСП 2019 прадэманстравала, што «пасля рэгістрацыі сваіх правоў ІУ 54% уласнікаў адзначылі, што гэта мела станоўчы ўплыў на іх дзейнасць. Сярод станоўчых змен былі адзначаны паляпшэнне рэпутацыі (52 %), павелічэнне абароту (39 %) і здольнасць выйсці на новыя рынкі (37 %)».
Наступныя крокі
Поўны даклад, падрыхтаваны камандай EU4Digital па інавацыях у галіне ІКТ аб перадавым вопыце ЕС у «Кіраванні правамі інтэлектуальнай уласнасці ў галіне лічбавых інавацый», быў выкарыстаны пры распрацоўцы базы для аналізу разрываў для Арменіі; на аснове аналізу разрываў быў складзены і ўзгоднены з адпаведнымі дзяржаўнымі арганізацыямі набор рэкамендацый па палітыцы.
Гэтыя рэкамендацыі створаць базу для распрацоўкі індывідуальнага дзяржаўнага плана дзеянняў па ўкараненню палітыкі для Арменіі, які зараз знаходзіцца на стадыі распрацоўкі. План дзеянняў вызначыць канкрэтныя зацікаўленыя бакі ў краіне-партнёры, інструменты, платформы і практыкі ЕС, якія могуць быць даступныя і якія можна пераняць, і магчыма канкрэтныя адпаведныя арганізацыі ў краінах ЕС. Далейшая дзейнасць Фонду (трэнінгі, вучэбныя візіты, мерапрыемствы па ўсталяванню кантактаў, рэкламныя кампаніі і г.д.) дапамогуць падтрымаць зацікаўленыя бакі ў іх далейшай дзейнасці па пераадоленню разрываў.
Перайманне перадавога вопыту ЕС такім чынам дапаможа паскорыць развіццё сталай экасістэмы для кіравання ПІУ у галіне лічбавых інавацый у краінах Усходняга партнёрства.
Нарэшце агульная прававая база дазволіць Арменіі карыстацца перавагамі Адзінага лічбавага рынку ЕС, развіваць новыя інавацыйныя ідэі і абменьвацца імі з партнёрскімі арганізацыямі з краін-членаў ЕС.
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Інавацыі ў сферы ІКТ
Больш Гісторый поспеху
10/11/2021
Электронныя подпісы: важны крок на шляху да лічбавай будучыні
Уявіце, што вы валодаеце малым прадпрыемствам і траціце некалькі гадзін у тыдзень на падпісванне дакументаў. Ц…
Чытаць далей16/06/2021
Барацьба з разрывам у лічбавых навыках – галоўная задача ЕС і Усходняга партнёрства
Лічбавая трансфармацыя хутка мяняе эканамічнае асяроддзе. Новыя тэхналогіі вельмі моцна ўплываюць на рынак пра…
Чытаць далей28/04/2021
Развіццё гігабітнага падключэння ва Усходніх краінах-партнёрах
Пандэмія COVID-19 яскрава прадэманстравала важнасць лічбавага падключэння і доступу да лічбавых паслуг. Згодна…
Чытаць далей

10/11/2021
Электронныя подпісы: важны крок на шляху да лічбавай будучыні
Уявіце, што вы валодаеце малым прадпрыемствам і траціце некалькі гадзін у тыдзень на падпісванне дакументаў. Ц…
Чытаць далей
16/06/2021
Барацьба з разрывам у лічбавых навыках – галоўная задача ЕС і Усходняга партнёрства
Лічбавая трансфармацыя хутка мяняе эканамічнае асяроддзе. Новыя тэхналогіі вельмі моцна ўплываюць на рынак пра…
Чытаць далей
28/04/2021
Развіццё гігабітнага падключэння ва Усходніх краінах-партнёрах
Пандэмія COVID-19 яскрава прадэманстравала важнасць лічбавага падключэння і доступу да лічбавых паслуг. Згодна…
Чытаць далей