Мінск назвалі адным з лепшых тэхналагічных стартап-хабаў Еўропы

  • Дата: 28/11/19
  • Падзяліцца:

У штогадовай справаздачы інвестыцыйнага фонду Atomico State of European Tech 2019 Мінск быў названы адным з трох лепшых гарадоў Еўропы для развіцця IT-стартапаў. Два іншыя гарады — Клуж-Напока ў Румыніі і Дэлфта ў Нідэрландах.

Мінск таксама ўваходзіць у топ-20 гарадоў Еўропы па тэмпах развіцця IT-супольнасці, колькасць наведвальнікаў галіновых сустрэч вырасла за год на 44 %.

Беларусь заняла 25-е месца з 45-ці па колькасці прафесійных распрацоўшчыкаў (іх 56 000). У лідарах Германія, там іх больш за 900 000.

Некалькі паспяховых здзелак набыцця беларускіх кампаній буйнымі глабальнымі гульцамі спрыялі выбуховаму развіццю стартап-экасістэмы ў Беларусі. Немалаважны ўклад унёс і ўказ аб развіцці лічбавай эканомікі, прыняты ў 2017 годзе, які палепшыў падатковыя і прававыя ўмовы для вядзення бізнесу ў галіне.

Навіна

Навіны

Паглядзець усё