

18 мая на сеткавым мерапрыемстве EU4Digital, прысвечаным развіццю інавацыйных экасістэм у сферы ІКТ, сабраліся ўдзельнікі з шасці Усходніх краін-партнёраў і перадавых арганізацый ЕС, якія садзейнічаюць пабудове экасістэм для інавацыйных стартапаў і МСП. На мерапрыемстве абмеркавалі ролю і значэнне экспертных супольнасцей і будаўнікоў экасістэм у развіцці інавацыйных экасістэм.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ключавых арганізацый ЕС, якія распавялі аб ініцыятывах і праектах па нарошчванні патэнцыялу для развіцця экасістэмы. Сярод арганізацый былі наступныя:
- Еўрапейская рэгіянальная сетка стартапаў (SERN).
- Еўрапейскі альянс МСП лічбавай галіны.
- Федэральная асацыяцыя МСП сферы ІКТ Германіі (BITMi).
Увогуле мерапрыемства прыцягнула каля 70 удзельнікаў і 51 дзяржаўную і прыватную арганізацыю з Усходніх краін-партнёраў. У абмеркаванні прынялі ўдзел прадстаўнікі арганізацый, сетак і асацыяцый падтрымкі прадпрымальніцтва, тэхнапаркаў, а таксама прадстаўнікі ўзроўню міністэрстваў і органаў, якія каардынуюць развіццё інавацыйных экасістэм ва Усходніх краінах-партнёрах.
Адкрыў мерапрыемства кіраўнік каманды праекта EU4Digital Артурас Піліпоніс, які прадставіў праект EU4Digital і мэты сеткавага мерапрыемства.
Далей з праграмнай прамовай на тэму «Разуменне працы прадпрымальніцкіх экасістэм у сферы ІКТ ва Усходніх краінах-партнёрах і роля будаўніка экасістэмы» выступіў Хесус Лазана, старшы спецыяліст каманды па інавацыях у сферы ІКТ праекта EU4Digital. Сп. Лазана вызначыў інавацыйную экасістэму ў сферы ІКТ як саюз дзяржаўных і прыватных суб’ектаў, які садзейнічае інавацыям і стварэнню новых кампаній і дапамагае ім дасягнуць поспеху, прапаноўваючы ім доступ да ведаў, капіталу, рынку і рэсурсаў (сродкаў). Далей, спасылаючыся на нядаўна распрацаванае «Кіраўніцтва для пабудовы прадпрымальніцкіх экасістэм у сферы ІКТ ва Усходніх краінах-партнёрах з аналізам сучаснага стану і рэкамендацыямі», ён распавёў пра вынікі аналізу сталасці прадпрымальніцкіх экасістэм Усходніх краін-партнёраў і падкрэсліў, што будаўнікі экасістэм неабходныя для аб’яднання намаганняў прыватных і дзяржаўных суб’ектаў. Роля экспертных супольнасцей таксама вельмі вялікая, паколькі яны дапамагаюць урадам прымаць стратэгічныя рашэнні адносна развіцця экасістэм, прадастаўляючы экспертныя веды ў сваёй вобласці. Сп. Шота Мурцхваладзэ, член праўлення ІКТ-кластара Грузіі, падняў пытанне ўдзелу дзяржаўных устаноў у рыначных адносінах. Тэму наладжвання сувязей для развіцця экасістэм у сферы ІКТ прадоўжыла К’яра Фрэнчыа, член праўлення SERN, якая прадставіла «Вартасную прапанову Еўрапейскай рэгіянальнай сеткі стартапаў».Сп. Фрэнчыа распавяла пра тое, чым сетка SERN можа быць карысная для асацыяцый, акселератараў, інкубатараў, зарэгістраваных вучэбных арганізацый (ЗВА),
універсітэтаў, мясцовых улад, а таксама для агенцтваў па развіцці і інавацыях, якія займаюцца развіццём экасістэм для стартапаў і МСП. Паслугамі арганізацыі, членства ў якой з’яўляецца бясплатным, таксама могуць скарыстацца зацікаўленыя бакі Усходніх краін-партнёраў. Дакладчыца засяродзіла ўвагу на ініцыятывах SERN, якія датычацца забеспячэння інавацыйнымі рашэннямі, фінансавых інструментаў для інавацый, інавацый на працоўных месцах і выкарыстання ІКТ у мастацтве, а таксама запрасіла арганізацыі з Усходніх краін-партнёраў да далейшай працы над гэтымі пытаннямі сумесна з арганізацыямі з ЕС.
Другая частка мерапрыемства была прысвечаная працы экспертных супольнасцей над развіццём лічбавых рынкаў. Прадстаўнікі Еўрапейскага альянсу МСП лічбавай галіны Себасцьяна Тафалеці, генеральны сакратар, Аніка Лінк, старшы менеджар па палітыцы, і Юстына Біеліаўскайтэ, кіраўнік праектаў, прадставілі «Вартасную прапанову Еўрапейскага альянсу МСП лічбавай галіны». Еўрапейскі альянс МСП лічбавай галіны – гэта першая і найбуйнейшая асацыяцыя МСП сферы ІКТ у Еўропе, членамі якой з’яўляюцца 30 арганізацый падтрымкі прадпрымальніцтва (АПП), што прадстаўляюць 20 000 лічбавых МСП Еўропы. Спікеры распавялі пра асноўныя віды паслуг, якія прапануюцца членам АПП, куды ўваходзяць палітычная дзейнасць, наладжванне сувязей і прадастаўленне доступу да фінансавання. У прыватнасці, яны растлумачылі, як устроеныя працоўныя групы па пытаннях палітыкі, якія дазваляюць аб’яднаць лічбавыя МСП і падтрымліваць шырокія партнёрствы для распрацоўкі палітыкі ЕС, што датычыцца лічбавых рынкаў. Удзельнікам распавялі пра вынікі працы і поспехі такіх працоўных груп, а таксама прывялі прыклады з вобласці стандартызацыі і ШІ. Нарэшце, удзельнікам з Усходніх краін-партнёраў былі прадстаўленыя далейшыя магчымасці сумеснага правядзення праектаў, фінансаваных ЕС, і наладжвання сувязей з АПП з ЕС.
Падчас заключнай часткі пасяджэння ўдзельнікі засяродзілі ўвагу на спосабах, пры дапамозе якіх зацікаўленыя бакі з Усходніх краін-партнёраў могуць пабудаваць лічбавыя і інавацыйныя супольнасці сумесна з іх калегамі з ЕС. Сп. Ліза Эрэнтраўт, кіраўнік праектнай групы BITMi, прадставіла «Вопыт Федэральнай асацыяцыі МСП сферы ІКТ Германіі». Сп. Эрэнтраўт распавяла пра тое, як BITMi стварае працоўныя групы і які ўклад яны ўносяць у развіццё лічбавага рынку. Яна таксама растлумачыла, як членства ў Еўрапейскім альянсе МСП лічбавай галіны дапаўняе дзейнасць у межах дзяржавы і як стварыць падобную асацыяцыю ва Усходніх краінах-партнёрах.
Пасля гэтага сп. Себасцьяна Тафалеці падзяліўся «Вопытам альянсу МСП лічбавай галіны Італіі», растлумачыўшы, як працуе мадэль гібрыднага членства для розных тыпаў дзеячаў, зацікаўленых у развіцці лічбавых рынкаў. Акрамя таго, ён заклікаў АПП Усходніх краін-партнёраў узбагачаць вопыт сваіх краін і ствараць міжнародныя партнёрствы праз Еўрапейскі альянс МСП лічбавай галіны.
Напрыканцы мерапрыемства Ганна Побаль, кіраўнік напрамку інавацый у сферы ІКТ праекта EU4Digital, адзначыла, што супрацоўніцтва дзеячаў экасістэмы з Усходніх краін-партнёраў з існымі інстытуцыянальнымі структурамі мае вялікае значэнне. Акрамя таго, важна паглыбляць веды пра аперацыйныя і арганізацыйныя мадэлі, працэдуры, інструменты і кампетэнцыі, якія даказалі сваю эфектыўнасць для развіцця лічбавых рынкаў і інавацыйных стартапаў і МСП у ЕС.
Прэзентацыі:
- «Роля будаўніка экасістэмы»
- «Вартасная прапанова Еўрапейскай рэгіянальнай сеткі стартапаў»
- «Вартасная прапанова Еўрапейскага альянсу МСП лічбавай галіны»
- «Вопыт Федэральнай асацыяцыі МСП сферы ІКТ Германіі»
- «Вопыт альянсу МСП лічбавай галіны Італіі»
***
Сеткавыя мерапрыемствы ў галіне інавацый у сферы ІКТ
Мерапрыемства, прысвечанае развіццю экасістэм у сферы ІКТ, стала апошнім у серыі мерапрыемстваў, арганізаваных камандай па інавацыях у сферы ІКТ праекта EU4Digital. На дадзены момант было арганізавана некалькі сеткавых мерапрыемстваў, прысвечаных разнастайным абласцям палітыкі, такім як блокчэйн, доступ да фінансавання, развіццё ІКТ-кластараў, кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю і развіццё цэнтраў лічбавых інавацый. Мэта сеткавых мерапрыемстваў у галіне інавацый у сферы ІКТ – садзейнічаць стварэнню супольнасцей Усходніх краін-партнёраў, якія будуць ажыццяўляць дзейнасць у абраных напрамках палітыкі ў галіне інавацый у сферы ІКТ. Акрамя стварэння сетак у рэгіёне, яны арыентаваны на ўсталяванне двухбаковых і шматбаковых сувязей паміж арганізацыямі з Усходніх краін-партнёраў і зацікаўленымі бакамі з ЕС для ажыццяўлення далейшай сумеснай дзейнасці і праектаў. Мэта гэтых намаганняў – агульнае паглыбленне ведаў і разумення адпаведнага перадавога вопыту ЕС зацікаўленымі бакамі ў рэгіёне. Зыходзячы з вышэйпададзенага, гэтая серыя мерапрыемстваў накіравана на шырокую аўдыторыю, у тым ліку на прадстаўнікоў узроўню міністэрстваў і на органы, асацыяцыі і сеткі, якія дзейнічаюць у адпаведных напрамках палітыкі, інфраструктурныя арганізацыі ў сферы ІКТ, а таксама на іншых дзеячаў інавацыйных экасістэм у сферы ІКТ.
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Інавацыі ў сферы ІКТ
Больш навін
12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей23/06/2023
Наведайце перазапушчаны і палепшаны вэб-сайт EU4Digital
Шукаеце навіны, рэсурсы і іншую інфармацыю пра лічбавую трансфармацыю ва Усходнім партнёрстве (УП)? EU4Digital…
Чытаць далей

12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей
07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей
23/06/2023
Наведайце перазапушчаны і палепшаны вэб-сайт EU4Digital
Шукаеце навіны, рэсурсы і іншую інфармацыю пра лічбавую трансфармацыю ва Усходнім партнёрстве (УП)? EU4Digital…
Чытаць далей