Наладжванне сувязей з Цэнтрамі лічбавых інавацый ЕС – запрашэнне да знаёмства са спосабамі забеспячэння лічбавай трансфармацыі МСП.

  • Дата: 22/04/21 па 22/04/21
  • Падзяліцца:

22 красавіка Праект EU4Digital правядзе сеткавае мерапрыемства ў галіне інавацый у сферы ІКТ па тэме «Наладжванне сувязей з Цэнтрамі лічбавых інавацый (ЦЛІ) ЕС для забеспячэння развіцця цэнтраў кампетэнцый, платформ, інструментаў і паслуг, што будуць спрыяць лічбавай трансфармацыі МСП у рэгіёне УП».

Сеткавае мерапрыемства засяродзіць увагу на прадстаўленні вопыту перадавых ЦЛІ ЕС і іх сетак для дапамогі новым ЦЛІ і падобным супольнасцям ва Усходніх краінах-партнёрах у распрацоўцы спецыялізаваных паслуг, мадэлі эканамічна самастойнага прадпрыемства і праграм па нарошчванні патэнцыялу. Мерапрыемства закране інтарэсы цэнтраў кампетэнцый з інфраструктурай, заснаванай на лічбавых тэхналогіях, арганізацый падтрымкі прадпрымальніцтва, сетак і асацыяцый, звязаных з лічбавай трансфармацыяй у сферы Індустрыі 4.0, а таксама прадстаўнікоў узроўню міністэрстваў і органаў, якія каардынуюць развіццё інавацыйных экасістэм.

Мэта мерапрыемства заключаецца ў паглыбленні ведаў аб інструментах і магчымасцях, якія прадастаўляюцца перадавымі арганізацыямі ЕС, чыя праца звязана з лічбавай трансфармацыяй прадпрыемстваў, а таксама ў абмеркаванні магчымасцей нарошчвання патэнцыялу і развіцця спецыялізаваных паслуг для стварэння цэнтраў лічбавых інавацый у краінах УП.

Сеткавае пасяджэнне пачнецца з праграмнай прамовы аб еўрапейскай палітыцы ў адносінах да ЦЛІ, з якой выступіць прадстаўнік Еўрапейскай камісіі (DG CONNECT). Далей прадстаўнік Сеткі цэнтраў лічбавых інавацый (DIHNET.EU) распавядзе аб яе інструментах і паслугах, а таксама аб патэнцыяльнай карысці, якую яна можа прынесці ўдзельнікам з Усходніх краін-партнёраў. Пасля гэтага прадстаўнік FundingBox пазнаёміць удзельнікаў з каскадным фінансаваннем і падзеліцца вопытам працы ключавых механізмаў падтрымкі лічбавай трансфармацыі МСП.  Заключная частка мерапрыемства будзе прысвечаная тэме лічбавізацыі апрацоўчай прамысловасці. Ініцыятыва ЕС I4MS прадставіць сваю вартасную прапанову, а am-LAB падзеліцца вопытам кіравання перадавым ЦЛІ Венгрыі.

Кіраўнік праекта EU4Digital у галіне ІКТ-інавацый Ганна Побаль возьме на сябе ролю мадэратара сустрэчы, якая будзе будавацца вакол прэзентацый і сесій пытанняў і адказаў. З прэзентацыямі выступяць спікеры з ЕС і УП:

  • Маціяс Куом, камандзіраваны нацыянальны эксперт аддзела CNECT.A.4 «Лічбавая трансфармацыя прамысловых экасістэм» Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па камунікацыйных сетках, кантэнце і тэхналогіях (DG CONNECT).
  • Маўрыц Бутэр, кіраўнік праекта Сеткі цэнтраў лічбавых інавацый.
  • Майтэ Караседо, партнёр і галава аддзела развіцця бізнесу ў FundingBox.
  • Марыя Рока, менеджар праектаў у I4MS.
  • Балаж Барта, заснавальнік am-LAB.

Каб паўдзельнічаць у мерапрыемстве або задаць пытанні, просім вас звяртацца да кіраўніка напрамку Інавацый у сферы ІКТ Ганны Побаль (anna.pobol@gmail.com).

Патэнцыяльныя ўдзельнікі могуць зарэгістравацца тут да 21 красавіка.

Папярэднія сеткавыя мерапрыемствы ў сферы ІКТ:

Падзеі

Паглядзець усё