

Учора Еўрапейская камісія прадставіла вынікі Індэкса лічбавай эканомікі і грамадства 2020 года (DESI), які адсочвае лічбавую дзейнасць у Еўропе і прагрэс краін ЕС адносна іх лічбавай канкурэнтаздольнасці. Індэкс DESI гэтага году паказвае, што прагрэс назіраецца ва ўсіх краінах-членах і ва ўсіх ключавых сферах, на якія распаўсюджваюцца вымярэнні.
Гэта становіцца яшчэ больш важным ва ўмовах пандэміі каронавіруса, якая паказала, наколькі істотнымі сталі лічбавыя тэхналогіі, дазволіўшы нам працягваць працаваць, адсочваць распаўсюджванне віруса ці паскорыць пошук лекаў і вакцын. Апрача таго, індыкатары DESI, якія датычацца аднаўлення, паказваюць, што краіны-члены ЕС павінны прыкладаць дадатковыя намаганні, каб павялічыць пакрыццё сетак з высокай прапускной здольнасцю, вылучыць спектр частот 5G для магчымасці камерцыйнага запуску паслуг 5G, палепшыць лічбавыя навыкі грамадзян і працягваць лічбавізацыю прыватнага і грамадскага сектараў.
Праграма EU4Digital працуе над метадалогіяй для вымярэння і прагназавання развіцця лічбавых навыкаў для краін Усходняга партнёрства, у тым ліку і рэкамендацыямі па ўвядзенні агульных падыходаў да вымярэння, якія адпавядалі б еўрапейскаму індэксу DESI.
EU4Digital імкнецца пашырыць Адзіны лічбавы рынак Еўрапейскага саюза на краіны Усходняга партнёрства, развіваючы патэнцыял лічбавай эканомікі і грамадства, каб спрыяць эканамічнаму росту, ствараць новыя працоўныя месцы, паляпшаць узровень жыцця і дапамагаць бізнесу. Пры дапамозе гэтай ініцыятывы ЕС падтрымлівае паніжэнне тарыфаў на роўмінг, развіццё высокахуткаснай шырокапалоснай сувязі для стымуляцыі эканомікі і пашырэння электронных паслуг, каардынаванай кібербяспекі і гарманізацыі лічбавага заканадаўства ў грамадстве ва ўсіх сферах, ад лагістыкі да аховы здароўя, паляпшэння навыкаў і стварэння працоўных месцаў у лічбавай галіне.
Уплыў каронакрызіса
11 чэрвеня, паведамляючы вынікі індэксу DESI 2020 года, выканаўчы віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Маргрэт Вестагер заявіла: «Крызіс, выказаны каронавірусам, паказаў, як важна для грамадзян і прадпрыемстваў быць на сувязі і мець магчымасць ўзаемадзейнічаць адзін з адным анлайн. Разам з краінамі-членамі мы будзем працягваць працаваць над вызначэннем сфер, якія патрабуюць дадатковых інвестыцый, каб усе еўрапейцы маглі скарыстацца перавагамі лічбавых паслуг і інавацый».
Еўракамісар па пытаннях унутранага рынку Цьеры Брэтон дадаў: «Дадзеныя, якія мы публікуем сёння, дэманструюць, што зараз лічбавыя тэхналогіі выкарыстоўваюцца ў вытворчасці часцей, чым калі-небудзь. Неабходна зрабіць так, каб гэта адбывалася таксама і на малых і сярэдніх прадпрыемствах і каб самыя перадавыя лічбавыя тэхналогіі распаўсюджваліся на ўсе сферы эканамічнай дзейнасці».
Лідарамі па суме паказальнікаў лічбавізыцыі сярод краін ЕС з’яўляюцца Фінляндыя, Швецыя, Данія і Нідэрланды. Міжнародны Індэкс лічбавай эканомікі і грамадства (I-DESI) паказвае, што гэтыя краіны таксама з’яўляюцца і сусветнымі лідарамі. Найбольш эканамічна развітыя краіны ЕС не знаходзяцца наперадзе па паказальніках лічбавыізацыі. Гэта гаворыць аб тым, што неабходна павялічыць хуткасць лічбавай трансфармацыі для таго, каб дасягнуць станоўчых вынікаў не толькі ў лічбавай, але і ў зялёнай трансфармацыі. З прычыны значнага ўплыву пандэміі на кожны з пяці элементаў, якія адсочваюцца DESI, высновы 2020 года трэба разглядаць ва ўзаемасувязі са шматлікімі мерамі, прынятымі Камісіяй і краінамі-членамі для барацьбы з крызісам і з яго наступствамі. Краіны-члены актыўна затрымлівалі распаўсюджванне інфекцыі і аказвалі падтрымку сістэмам аховы здароўя, напрыклад, ствараючы прыкладанні і платформы для спрашчэння аказання паслуг тэлемедыцыны і каардынацыі медыцынскіх рэсурсаў. Камісія прадставіла Рэкамендацыі па прыняццю комплексных мер у рамках ЕС адносна выкарыстання тэхналогій і дадзеных для барацьбы з крызісам і для выхаду з яго, у прыватнасці адносна мабільных прыкладанняў і выкарыстання ананімных дадзеных прыкладаннямі для адсочвання. Па запытанні Камісіі Асацыяцыя еўрапейскіх рэгулятараў у галіне электронных камунікацый
(BEREC) пачала кантраляваць інтэрнэт-трафік, каб пазбегнуць перагружанасці.
Галоўныя высновы ў 5 лічбавых сферах
Індэкс лічбавай эканомікі і грамадства адсочвае прагрэс, зроблены ў краінах-членах у 5 галоўных сферах палітыкі, а менавіта ў падключанасці, лічбавых навыках, карыстанні Інтэрнэтам, інтэграцыі лічбавых тэхналогій прадпрыемствамі і ў дзяржаўных лічбавых паслугах.
Узровень падключанасці ўжо павысіўся, аднак неабходна рабіць больш, каб справіцца з патрэбамі, які пастаянна растуць. Краіны-члены працуюць над тым, каб перавесці новыя правілы ЕС, прынятыя ў 2018 годзе, у дзяржаўнае заканадаўства з мэтай прыцягвання інвестыцый у сеткі з высокай прапускной здольнасцю, як стацыянарныя, так і мабільныя. У 2019 годзе 78% дамашніх гаспадарак мелі абанемент на стацыянарную шырокапалосную сувязь у параўнанні з 70% 5 гадоў таму, а сеткай 4G пакрыта амаль уся тэрыторыя Еўропы. Аднак толькі 17 краін-членаў ужо вызвалілі спектр частот для першых палос 5G (на 5 краін больш, чым у мінулым годзе). 44% гаспадарак ЕС маюць доступ да стацыянарнай шырокапалоснай сеткі з высокай прапускной здольнасцю.
Неабходна далей развіваць лічбавыя навыкі, асабліва пасля таго, як каронакрызіс паказаў, што адпаведныя лічбавыя навыкі з’яўляюцца незаменнымі для доступу грамадзян да інфармацыі і паслуг. Вялікая частка насельніцтва ЕС (42%) яшчэ не валодае нават базавымі лічбавымі навыкамі. У 2018 годзе ў ЕС прыкладна 9,1 мільёнаў чалавек працавалі ў галіне ІКТ, што на 1,6 мільёнаў больш, чым 4 гады таму. 64% вялікіх прадпрыемстваў і 56% МСП, якія набіралі спецыялістаў па ІКТ на працягу 2018 года, паведамілі аб цяжкасцях пошуку кандыдатаў на адпаведныя вакансіі.
Нават калі пандэмія прывяла да рэзкага скачку ў карыстанні Інтэрнэтам, гэта тэндэнцыя ўжо назіралася да крызісу: 85% чалавек выкарыстоўвалі Інтэрнэт па меншай меры адзін раз за тыдзень (у параўнанні з 75% у 2014 годзе). Найбольш значны рост назіраўся ў выкарыстанні відэа-званкоў: ад 49% інтэрнэт-карыстальнікаў у 2018 годзе да 60% у 2019 годзе. Банкаўскія аперацыі і пакупкі ў інтэрнэце таксама набылі большую папулярнасць: гэтымі сэрвісамі скарысталіся 66% і 71% інтэрнэт-карыстальнікаў адпаведна.
Прадпрыемствы ўсё часцей пераходзяць у лічбавае асяроддзе, а хутчэй за ўсіх гэта робяць вялікія кампаніі. 38,5% вялікіх прадпрыемстваў ужо шырока выкарыстоўваюць перадавыя воблачныя сэрвісы, а 32,7% паведамілі, што карыстаюцца аналітыкай вялікіх дадзеных. Аднак большая колькасць МСП яшчэ не выкарыстоўвае гэтыя лічбавыя тэхналогіі, так як толькі 17% з іх карыстаюцца воблачнымі сэрвісамі і толькі 12% –аналітыкай вялікіх дадзеных. Што датычыцца электроннай камерцыі, у 2019 годзе толькі 17,5% МСП ажыццяўлялі продаж тавараў і паслуг анлайн, што на 1,4 працэнтных пункты вышэй, чым у 2016 годзе. У адрозненне ад гэтага, 39% вялікіх прадпрыемстваў ажыццяўлялі продаж анлайн у 2019 годзе.
Для паскарэння развіцця электроннай камерцыі ЕС распрацаваў серыю мер, пачынаючы ад скасавання неапраўданых трансгранічных бар’ераў і спрыяння больш танным трансгранічным паштовым адпраўленням і заканчваючы забеспячэннем абароны правоў анлайн-пакупніка і пашырэннем трансгранічнага доступу да анлайн-кантэнту.
Нарэшце, назіраецца тэндэнцыя да больш частага карыстання дзяржаўнымі лічбавымі паслугамі, менавіта ў галіне электроннага ўрада і аховы здароўя, што спрыяе большай эфектыўнасці і эканоміі для ўрадаў і прадпрыемстваў, вышэйшай празрыстасці і больш актыўнай уцягнутасці насельніцтва ў палітычнае жыццё.
Дадатковая інфармацыя
Індэкс лічбавай эканомікі і грамадства – DESI 2020
Лічбавыя тэхналогіі – дзейнасць у адказ на пандэмію карнавіруса
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Інавацыі ў сферы ІКТ
- Лічбавы давер
- Лічбавыя навыкі
- Нормы тэлекамунікацыйнага сектара
- Электронная ахова здароўя
- Электронны гандаль
Больш навін
12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей23/06/2023
Наведайце перазапушчаны і палепшаны вэб-сайт EU4Digital
Шукаеце навіны, рэсурсы і іншую інфармацыю пра лічбавую трансфармацыю ва Усходнім партнёрстве (УП)? EU4Digital…
Чытаць далей

12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей
07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей
23/06/2023
Наведайце перазапушчаны і палепшаны вэб-сайт EU4Digital
Шукаеце навіны, рэсурсы і іншую інфармацыю пра лічбавую трансфармацыю ва Усходнім партнёрстве (УП)? EU4Digital…
Чытаць далей