Запуск пілотнага праекта ўдасканаленай сістэмы абмену мытнай інфармацыяй паміж Беларуссю і Літвой

  • Дата: 23/12/20
  • Падзяліцца:

22 снежня адбыўся паспяховы запуск пілотнага праекта eCustoms, ажыццяўленнем якога займаецца EU4Digital у рамках дзейнасці, накіраванай на развіццё электроннага гандлю.       Абмен данымі аб парожніх грузавых аўтамабілях адбудзецца паміж пагранічнымі пунктамі пропуску Каменны Лог (Беларусь) і Мядзінінкай (Літва).   

Галоўная мэта гэтага сцэнарыя заключаецца ў абмене данымі аб парожнім грузавым транспарце. Пацвярджэнне аб перасячэнні мяжы парожнім грузавым транспартам будзе праходзіць хутчэй, і, адпаведна, менш часу будзе губляцца на праходжанне пагранічных пунктаў пропуску.     

З пункту гледжання правапарадку перамяшчэнне парожніх аўтамабіляў звязана з вялікай рызыкай (напрыклад, афіцыйна задэклараваныя як пустыя, яны могуць выкарыстоўвацца для незаконнага перавозу тавараў праз мяжу).  Дадзены сцэнарый дазволіць праверыць, што грузавы аўтамабіль, задэклараваны як парожні ў мытным пункце адпраўлення, таксама будзе задэклараваны як парожні ў суседнім мытным пункце.   

Кантэкст

Пачатак ажыццяўлення першага пілотнага сцэнарыя eCustoms з парожнімі грузавымі аўтамабілямі сведчыць не толькі аб паспяховым завяршэнні першай фазы пілотнага праекта, але і гаворыць аб плённым супрацоўніцтве паміж удзельнікамі праекта і камандай EU4Digital. Актыўнае супрацоўніцтва паміж бакамі, якія прымаюць удзел у праекце, пачалося ў лютым 2020 года. З той пары адбылося больш 40 каардынацыйных, працоўных, тэматычных і тэхнічных сустрэч і трэнінгаў.

Нягледзячы на пандэмію, удзельнікі змаглі паспяхова супрацоўнічаць і дыстанцыйна працаваць над арганізацыяй падрыхтоўчых мерапрыемстваў для запуску eCustoms.  Падчас падрыхтоўкі была пастаўлена задача распрацаваць пілотны праект такім чынам, каб яго можна было ажыццявіць і ў іншых Усходніх краінах-партнёрах і каб існуючыя ўдасканаленыя механізмы і перадавы вопыт абмену мытнай інфармацыяй іншых рэгіёнаў маглі выкарыстоўвацца паўторна.

Падчас падрыхтоўчай фазы былі дасягнутыя наступныя мэты:

  • Прыстасаванне рашэння SEED (Сістэматычнага абмену электроннымі данымі) да патрабаванняў удзельнікаў праекта. У сувязі з тым, што некаторая інфармацыя ва ўзгодненым першапачаткова наборы даных, г. зн. нумарны знак грузавога аўтамабіля, з’яўляецца часткай персанальных даных у адпаведнасці з Агульным рэгламентам па абароне даных (АРАД), узнікла неабходнасць у гнуткім і прыстасавальным рашэнні. Каманда экспертаў Праекта EU4Digital прааналізавала некалькі магчымых рашэнняў для забеспячэння выканання ўмоў АРАД і спыніла свой выбар на варыянце, які прадугледжвае выкарыстанне ўнікальнага нумара, які будзе генерыравацца SEED.        
  • Наладжванне супрацоўніцтва паміж мытнымі органамі Беларусі і Літвы для ажыццяўлення пілотнага праекта: Мемарандум аб узаемаразуменні падпісаны ў кастрычніку 2020 года.
  • Завяршэнне стадыі праектавання і распрацоўкі сцэнарыя з парожнімі грузавымі аўтамабілямі. Задачы, якія датычацца праектавання, а таксама распрацоўкі, увядзення і ўкаранення рашэння, былі паспяхова выкананыя.

Ажыццяўленне двух астатніх сцэнарыяў – абмену абмежаваным і поўным наборам экспартных і транзітных дэкларацый – пачнецца ў студзені-лютым 2021 года.

Далейшыя дзеянні – ажыццяўленне пілотнага праекта паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі На дадзены момант Праектам EU4Digital разглядаецца магчымасць ажыццяўлення такога ж самага праекта паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі. Калі бакі змогуць прыйсці да пагаднення, правядзенне пілотнага праекта можна будзе пачаць ужо ў студзені 2021 года. Пілотны праект eCustoms – гэта зыходны пункт, следам за якім будуць падрыхтаваны рэкамендацыі аб тым, якія прававыя, тэхнічныя і арганізацыйныя карэктывы неабходна ўнесці для поўнага ўкаранення рашэння.

Навіны

Паглядзець усё