Да вандровак падрыхтаваныя: кампанія EU4Digital у падтрымку пагаднення аб роўмінгу паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі

  • Дата: 18/05/21
  • Падзяліцца:

Паводле прагнозаў, цягам наступных пяці гадоў тарыфы на роўмінг паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі знізяцца амаль на 90 % у адпаведнасці з Рэгіянальным пагадненнем аб роўмінгу, падрыхтаваным пры падтрымцы ініцыятывы EU4Digital. Чакаецца, што пагадненне будзе падпісанае ў гэтым годзе і ўступіць у сілу ў 2022 годзе.

Пагадненне будзе будавацца на аснове вопыту рэгулявання паслуг роўмінгу Еўрапейскага саюза, а таксама на аснове пагаднення «Роўмінг як дома», якое мела вялікі поспех. Катарына Матэрнава, намесніца галавы Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пытаннях добрасуседства і перамовах аб пашырэнні, адзначае, што яно «спрыяе паляпшэнню сувязі, росту колькасці карыстальнікаў і зніжэнню цэн». Гэтае пагадненне дапаможа падрыхтаваць глебу для пашыранай роўмінгавай прасторы паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і Еўрапейскім саюзам у будучыні.

Па меры ажыццяўлення ідэі таннага роўмінгу EU4Digital праводзіць кампанію, якая інфармуе пра важнасць пагаднення для грамадзян, прадпрыемстваў, сем’яў і падарожнікаў. Яна таксама звяртае ўвагу на тое, што спажыўцы змогуць скарыстацца перавагамі пагаднення не ў апошнюю чаргу дзякуючы незалежным рэгулятыўным органам.

Кампанія, якая праводзілася ў мясцовай прэсе і ў сацыяльных сетках, будавалася вакол серыі артыкулаў, падрыхтаваных у супрацоўніцтве з партнёрамі з мясцовых СМІ. 

Азнаёміцца з артыкуламі можна тут:

У межах кампаніі ў сацыяльных сетках публікуюцца відэаролікі і інфаграфічныя матэрыялы, а інфлюэнсеры з краін-партнёраў падтрымліваюць яё, дзелячыся сэлфі-відэа на сваіх старонках у Instagram.

Кампанія таксама асвятліла дзейнасць EU4Digital у напрамку «Нормы тэлекамунікацыйнага сектара» ў інфармацыйным бюлетэні, які распавядае пра працу ў ключавых абласцях, і ў электронных картках з адказамі на практычныя пытанні па дадзенай тэме.

Навіны

Паглядзець усё