Рэгіянальнае пагадненне аб роўмінгу: як ва Усходніх краінах-партнёрах можна знізіць цэны на паслугі роўмінгу амаль на 90%

  • Дата: 19/11/20
  • Падзяліцца:

распрацоўваецца пры падтрымцы EU4Digital і ў хуткім часе будзе канчаткова адрэдагаванае, да 2026 года ва Усходніх краінах партнёрах цэны на паслугі роўмінгу знізяцца амаль на 90%.

У лютым 2019 года падчас 3-яй Сустрэчы міністраў краін Усходняга партнёрства па пытаннях лічбавай эканомікі шэсць Усходніх краін-партнёраў яшчэ раз пацвердзілі свае намеры падпісаць Рэгіянальнае пагадненне аб роўмінгу (РПР). Пасля гэтага канчатковага пацвярджэння каманда Праекта EU4Digital па Нормах тэлекамунікацыйнага сектара пачала распрацоўку рэгіянальнай ініцыятывы, накіраванай на гарманізацыю нарматыўных баз у сферы міжнароднага мабільнага роўмінгу ва Усходніх краінах-партнёрах. 

Геаграфія

Дзякуючы РПР, кліенты аператараў мабільнай сувязі з Усходніх краін-партнёраў (Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны) змогуць карыстацца мабільнымі паслугамі падчас наведвання любой з шасці Усходніх краін-партнёраў.  

Уплыў

Даклад аб роўмінгу, падрыхтаваны Праектам EU4Digital, дэманструе, што РПР прынясе вялікую карысць грамадству Усходніх краін-партнёраў. Чакаецца, што спажывецкія цэны на паслугі роўмінгу ва Усходніх краінах-партнёрах будуць зніжацца паслядоўна на працягу пяцігадовага пераходнага перыяду, што дазволіць рынку прыстасавацца да гэтых змен. 

Мяркуецца, што па сканчэнні гэтага перыяду, у 2026 годзе рознічныя цэны на паслугі роўмінгу ва Усходніх краінах-партнёрах знізяцца на 87%. Агульнае станоўчае ўздзеянне ацэньваецца ў 4,6 млн еўра. Гэтая лічба прадстаўляе розніцу паміж спажывецкай выгадай і зніжэннем даходаў аператараў мабільнай сувязі. 

Паслугі

РПР ахоплівае ўсе паслугі мабільнай сувязі, якія звычайна даступны для спажыўцоў паслуг роўмінгу:

  • зыходныя і ўваходныя званкі,
  • зыходныя і ўваходныя SMS-паведамленні,
  • мабільная перадача даных.

Далейшыя крокі

Для падпісання РПР канчатковы тэкст павінен быць зацверджаны на дзяржаўным узроўні ў кожнай з Усходніх краін-партнёраў. Прагназаваны графік падрыхтоўкі і выканання РПР:

  • Восень 2021 года

Планаванне краінамі Усходняга партнёрства падпісання РПР.

  • Увесь 2021 год

Унясенне неабходных паправак у законы і/або падзаконныя акты для дасягнення мэт і выканання ўмоў РПР.

  • 1 студзеня 2022 года

Уступленне РПР у сілу, што дазволіць грамадзянам Усходніх краін-партнёраў менш плаціць за паслугі мабільнай сувязі ў роўмінгу ў межах шасці Усходніх краін-партнёраў.

  • 2023-2025 гг.

Працягванне падзення цэн на паслугі роўмінгу ў адпаведнасці з прапанаванай траекторыяй. Чакаецца, што да канца гэтага перыяду, у 2026 годзе выдаткі абанентаў на роўмінг знізяцца на 87%.

  • 1 студзеня 2026 года

Чакаецца, што выдаткі абанентаў на роўмінг працягнуць зніжацца ў выніку пераймання новых аптовых расцэнак ЕС і ўсталявання рознічнай нацэнкі праз дапасаванне разлічаных дзеючых цэн на ўнутраным рынку.

Падпісанне РПР забяспечыць значнае зніжэнне дзеючых цэн на паслугі роўмінгу ў шасці Усходніх краінах-партнёрах. Гэта дазволіць зрабіць паслугі роўмінгу ў сетках мабільнай сувязі іншых Усходніх краін-партнёраў больш даступнымі для спажыўцоў. Акрамя іншага, унясенне змяненняў у нарматыўна-прававую базу, неабходных для выканання ўмоў РПР, таксама стане крокам на шляху да гарманізацыі іх нарматыўнага ўкладу з нарматыўнай базай ЕС. 

Міжнародная зона роўмінгу паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і дзяржавамі-членамі ЕС

Абавязацельства даследаваць магчымасць стварэння агульнай роўмінгавай прасторы, у тым ліку рацыянальнага з эканамічнага пункта гледжання зніжэння тарыфаў на паслугі роўмінгу паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і дзяржавамі-членамі ЕС, было пацверджанае на 3-яй Сустрэчы міністраў краін Усходняга партнёрства па пытаннях лічбавай эканомікі, якая адбылася ў студзені 2019 года.  Таксама была дасягнутая дамоўленасць пачаць перамовы і правесці ацэнку мэтазгоднасці для абгрунтавання гэтага працэсу.  

Пасля гэтага канчатковага пацвярджэння ад міністраў Усходніх краін-партнёраўу кастрычніку 2020 года Праект EU4Digital запусціў даследаванне УП-ЕС, прысвечанае роўмінгу, якое стала новым напрамкам дзейнасці ў рамках тэматычнай вобласці «Нормы тэлекамунікацыйнага сектара». Адной з асноўных перадумоў для далейшага аналізу мэтазгоднасці агульнай роўмінгавай прасторы УП-ЕС з’яўляецца падпісанне РПР паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі, чаму таксама садзейнічае каманда EU4Digital.

Чакаецца, што цырымонія падпісання РПР пройдзе восенню 2021 года.

Заглядаючы наперад, у тым выпадку, калі агульная роўмінгавая прастора паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і дзяржавамі-членамі ЕС дакажа сваю мэтазгоднасць, даследаванне УП-ЕС будзе накіраванае на пошук прыдатных прававых, эканамічных і тэхнічных спосабаў ажыццяўлення дадзенага праекта. 

Гісторыі поспеху

Паглядзець усё