Рэгіянальны семінар па шырокапалосным картаграфаванні для Усходніх краін-партнёраў

  • Дата: 10/11/20
  • Падзяліцца:

Больш за 50 прадстаўнікоў Усходніх краін-партнёраў прынялі ўдзел у трохдзённым анлайн-семінары, прысвечаным інструментам і дадаткам для шырокапалоснага картаграфавання, які прайшоў з 4 па 6 лістапада. Семінар быў арганізаваны ў рамках дзейнасці Інструмента тэхнічнага садзейнічання і інфармацыйнага абмену Еўрапейскай камісіі (TAIEX).

Семінар праводзіўся для абмену ведамі і вопытам, а таксама для таго, каб прапанаваць рашэнні для стварэння шырокапалоснай інфраструктуры і карты паслуг шырокапалоснага доступу з выкарыстаннем праграмнага забеспячэння, якое знаходзіцца ў свабодным доступе, а таксама прасторавых даных і геаінфармацыйнай сістэмы.  

Падчас семінара спецыялісты са Славеніі і Харватыі далі ўдзельнікам парады наконт таго, як распрацоўваць сваю ўласную карту паслуг шырокапалоснага доступу з выкарыстаннем тэхнічных дадаткаў і даных, якія маюцца ў кожнай з іх краін. На семінары таксама выступіў старшыня Працоўнай групы незалежных рэгулятараў і экспертаў па шырокапалоснай сувязі (IRB EWG) Сеткі рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства (EaPeReg), а таксама вядучы спецыяліст па лічбавым развіцці Групы Сусветнага банка, які прадставіў «Кіраўніцтва па шырокапалосным картаграфаванні для краін Усходняга партнёрства».  

Эксперты таксама растлумачылі, чаму інструмент грае важную ролю ў развіцці лічбавых экасістэм для садзейнічання папулярызацыі інвестыцый і інавацый, а таксама далі ўказанні аб тым, як ствараць і/або падтрымліваць у належным стане інструменты шырокапалоснага картаграфавання.  

Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве і прэзентацыі

Навіны

Паглядзець усё