Рэгіянальны семінар, прысвечаны крытычна важнай інфраструктуры і інструментарыю 5G

  • Дата: 25/02/21 па 26/02/21
  • Падзяліцца:

ЕС арганізуе рэгіянальны семінар на тэму «Крытычна важная інфраструктура і інструментарый 5G» для зацікаўленых бакоў з усіх шасці Усходніх краін-партнёраў, які пройдзе з 25 па 26 лютага.

Мэтай анлайн-семінара, арганізаванага TAIEX – Інструментам тэхнічнага садзейнічання і інфармацыйнага абмену Еўрапейскай камісіі – з’яўляецца прадастаўленне парад наконт транспанавання заканадаўчай базы ЕС, якая рэгулюе крытычна важную інфраструктуру, у дзяржаўнае заканадаўства, а таксама наконт укаранення інструментарыя 5G. 

Таксама будзе прадастаўленае кіраўніцтва па ўвядзенні працэдур і інстытуцыянальных механізмаў, якія патрабуюцца для забеспячэння бяспекі сетак і паслуг. Спецыялісты з Літвы і Грэцыі падзеляцца перадавым вопытам транспанавання законаў і распавядуць аб тым, з якімі цяжкасцямі яны сутыкнуліся пры ўвядзенні заканадаўства ЕС.

Падрабязная інфармацыя і праграма мерапрыемства

Падзеі

Паглядзець усё