Рэгіянальны семінар, прысвечаны распрацоўцы структуры кампетэнцый для МСП і мікрапрадпрыемстваў

  • Дата: 25/09/20 па 25/09/20
  • Падзяліцца:

25 верасня 2020 года Праект EU4Digital арганізуе рэгіянальны семінар, прысвечаны распрацоўцы Структуры кампетэнцый для МСП і мікрапрадпрыемстваў.

Мэтай семінара будзе атрыманне рэпрэзентатыўнай інфармацыі ад усходніх краін-партнёраў наконт неабходнага прывядзення ў адпаведнасць чатырох профіляў пасад з патрэбамі МСП і мікрапрадпрыемстваў ва ўсходніх краінах-партнёрах, а таксама абмеркаванне наступных крокаў на шляху да распрацоўкі і адаптацыі агульнай структуры лічбавых кампетэнцый.

На дадзены момант EU4Digital распрацоўвае Структуру кампетэнцый, якая павінна дапамагчы стварыць агульную мову для лічбавых кампетэнцый, а таксама паспрыяць развіццю кар’еры і адукацыйнага шляху. Структура кампетэнцый будзе мець тры элементы:

  • Метадалогія, якая апісвае метады распрацоўкі, працэс і мэты структуры кампетэнцый.
  • Кіраўніцтва па выкарыстанні структуры кампетэнцый для МСП і мікрапрадпрыемстваў у краінах Усходняга партнёрства.
  • Адабраныя Сеткай лічбавых навыкаў профілі пасад, якія змяшчаюць ключавыя кампетэнцыі і навыкі для выканання пэўных службовых абавязкаў на МСП і мікрапрадпрыемствах.

Профілі пасад, распрацаваныя ў рамках Структуры кампетэнцый, будуць садзейнічаць перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі супрацоўнікаў МСП і мікрапрадыпрыемстваў, што дазволіць ім выконваць лічбавыя абавязкі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі лічбавых кампетэнцый. Профілі пасад у далейшым могуць выкарыстоўвацца для стварэння аб’яў аб прыёме на працу, распрацоўкі ўнутранай дакументацыі, якая датычыцца ацэнкі працы супрацоўнікаў і службовых абавязкаў, а таксама для распрацоўкі пэўных навучальных планаў для павышэння якасці пэўных аспектаў працы, якую выконваюць супрацоўнікі.  Ніжэй пералічаны чатыры профілі пасад, якія былі абраны Сеткай лічбавых кампетэнцый для распрацоўкі:

  • Абавязкі, якія датычацца лічбавай трансфармацыі;
  • Абавязкі спецыяліста па працы з данымі;
  • Абавязкі спецыяліста па інфармацыйнай бяспецы;
  • Абавязкі, якія датычацца навучання ў лічбавай галіне.

Праект EU4Digital падтрымлівае распрацоўку Структуры лічбавых кампетэнцый для МСП і мікрапрадпрыемстваў ва ўсходніх краінах-партнёрах, а таксама арганізацыю трэнінгаў, канферэнцый і вучэбных візітаў у краіны-члены ЕС для асоб, якія вызначаюць палітыку, і пастаўшчыкоў адукацыйных паслуг з мэтай распаўсюджвання вопыту ЕС. Спасылка для рэгістрацыі: https://globaleysurvey.ey.com/jfe/form/SV_aXjfDp54ni98vjf

Падзеі

Паглядзець усё