9 снежня праект EU4Digital правядзе мерапрыемства, на якім у тэставым рэжыме будзе запушчаная платформа для экасістэмы стартапаў УП у галіне інавацый у сферы ІКТ. На мерапрыемстве прадэманструюць, як можна выкарыстоўваць платформу і якія перавагі яна дае карыстальнікам, а атрыманыя водгукі дапамогуць палепшыць работу платформы.
Дзякуючы намаганням каманды EU4Digital па інавацыях у сферы ІКТ і партнёраў ЕС Dealroom.co быў распрацаваны першапачатковы варыянт платформы для экасістэмы стартапаў УП. Дзеля гэтага быў выкарыстаны перадавы вопыт ЕС, а ў прыватнасці дзеючая платформа EuropeanStartups. Гэтая адаптыўная мапа будзе паказваць макратрэнды і надзейную інфармацыю, дазваляючы прымаць палітычныя рашэнні на падставе даных для развіцця экасістэмы стартапаў у краінах УП.
Падчас мерапрыемства партнёры прадставяць першапачатковы варыянт платформы. Яны распавядуць пра тое, як арыентавацца на платформе і як выкарыстоўваць інфармацыю, а таксама пра яе перавагі для дзеячаў экасістэмы стартапаў і рэгіянальнага развіцця. Праграма мерапрыемства будзе наступнай:
- Прэзентацыя платформы для экасістэмы стартапаў УП і яе функцый.
- Прэзентацыя асноўных прыкладаў ужывання і пераваг платформы.
- Супрацоўніцтва з мэтай арганізацыі мерапрыемстваў для прасоўвання платформы.
- Сесія пытанняў і адказаў.
На практычнай сесіі збяруцца прадстаўнікі дзелавых асацыяцый і сетак, мясцовых арганізацый, што прадастаўляюць доступ да фінансавання, міністэрстваў і органаў, якія каардынуюць развіццё інавацыйнай экасістэмы, і іншыя дзеячы з Усходніх краін-партнёраў. Заахвочваецца актыўны ўдзел і водгукі ўдзельнікаў аб платформе.
Каб паўдзельнічаць у мерапрыемстве, звяжыцеся з членамі каманды па інавацыях у сферы ІКТ: Эймантасам Татарунасам (Eimantas.Tatarunas@lt.ey.com) або Сімонай Петрыкайце (Simona.Petrikaite@lt.ey.com). Патэнцыяльныя ўдзельнікі могуць зарэгістравацца да 8 снежня.