12 лістапада 2019 года ў Вільнюсе, Літва, адбудзецца сустрэча зацікаўленых бакоў па пытаннях роўмінгу, на якой будуць абмяркоўвацца варыянты заключэння рэгіянальнага пагаднення аб роўмінгу.
Мерапрыемства праводзіцца Рэгуляцыйным органам сувязі Літоўскай Рэспублікі (RRT) у якасці сустаршыні экспертнай працоўнай групы па роўмінгу (REWG) сеткі EaPeReg (Сетка рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства) у супрацоўніцтве з старшынёю REWG, Нацыянальнай камісіяй па дзяржаўным рэгуляванні ў сферы сувязі і інфарматызацыі (NCCIR) і пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Асноўнай мэтай мерапрыемства з’яўляецца абмеркаванне з адказнымі міністэрствамі прапанаваных варыянтаў прававой базы для заключэння рэгіянальнага пагаднення аб роўмінгу (РПР) у кантэксце абавязацельстваў у рамках Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА), а таксама пошук найбольш прыдатнага варыянта для ўсіх шасці краін Усходняга партнёрства (УП). На сустрэчы будуць абмяркоўвацца мерапрыемствы REWG і прагрэс, дасягнуты ў рэалізацыі Дарожнай карты на шляху да РПР, а таксама дамоўленасці, дасягнутыя на 3-й міністэрскай сустрэчы УП па лічбавай эканоміцы адносна магчымасці стварэння агульнай роўмінгавай прасторы паміж УП і ЕС.