2-я канферэнцыя Усходняга партнёрства па электроннай дэмакратыі ў Львове 22 лістапада збярэ экспертаў у галіне электроннай дэмакратыі, электроннага ўдзелу і адкрытага ўрада, прадстаўнікоў акадэмічных колаў, грамадзянскай супольнасці і бізнесу з усходніх краін-партнёраў (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна) і дзяржаў-членаў ЕС, а таксама міжнародных інстытутаў для абмену вопытам і ідэямі па магчымасцях і выкліках для электроннай дэмакратыі ў галіне лічбавізацыі, празрыстасці, лічбавай трансфармацыі і этыкі дэмакратыі, з асаблівым акцэнтам на краінах Усходняга партнёрства.
Апошні тэрмін рэгістрацыі — 25 кастрычніка.
Усе краіны знаходзяцца на этапе пераходу да лічбавага свету, што павінна
ўмацаваць дэмакратычныя інстытуты і працэсы, а таксама належнае кіраванне.
Дэмакратычныя, сацыяльныя, лічбавыя, эканамічныя і іншыя пераўтварэнні асабліва
закранаюць краіны з пераходнай эканомікай. Некаторыя шукаюць сваю ўласную,
новую мадэль дэмакратыі, якая інтэгруе новыя тэхналогіі і электронныя каналы.
Электронная дэмакратыя з’яўляецца асноватворным элементам сучаснага развітога
грамадства, паколькі яна дазваляе супольнасці вырашаць з дапамогай сучасных
інфармацыйных тэхналогій розныя сацыяльна-палітычныя задачы, такія як
празрыстасць і падсправаздачнасць абраных урадаў, доступ да грамадскай
інфармацыі, удзел у дэмакратычных працэсах, эфектыўнае ўзаемадзеянне
«грамадзянін-дзяржава» (у прыватнасці, што
тычыцца моладзі,
дыяспары,
меншасцей і
асоб з асаблівымі патрэбамі), эфектыўнае ўзаемадзеянне зацікаўленых бакоў і т. д.