24 лютага 2021 года Праект EU4Digital правёў заключнае абмеркаванне выкананай працы ў рамках пілотнага праекта eDelivery, каб падвесці яго вынікі і прадставіць падрыхтаваныя рэкамендацыі і магчымыя варыянты далейшых дзеянняў для Усходніх краін-партнёраў. Віртуальнае мерапрыемства сабрала больш за 40 удзельнікаў, у тым ліку прадстаўнікоў міністэрстваў і іншых кампетэнтных дзяржаўных органаў, прыватных кампаній, членаў працоўных груп па трансгранічным гандлі, назіральнікаў за пілотным праектам eDelivery, а таксама прадстаўнікоў групы экспертаў EU4Digital.
Агляд канцэпцыі пілотнага праекта
Мерапрыемства пачалося з кароткага аналізу канцэпцыі пілотнага праекта eDelivery і яго вынікаў: рашэнне eDelivery спрашчае аказанне электронных паслуг, дазваляючы ажыццяўляць абмен сумяшчальнымі электроннымі данымі паміж краінамі і галінамі бяспечным і надзейным спосабам. У адпаведнасці з мэтай пілотнага праекта для тэсціравання быў абраны абмен электроннымі рахункамі-фактурамі, таму што менавіта яны часцей за ўсё выкарыстоўваюцца прадпрыемствамі ў ЕС і ва Усходніх краінах-партнёрах. Пілотныя мерапрыемствы былі абмежаваныя тэрытарыяльна і заключаліся ў тэсціраванні наступных двух сцэнарыяў:
- Дзяржава-член ЕС і Усходняя краіна-партнёр: паміж польскімі (Agerona, Aryzta) і украінскімі (Kernel, Premier Food) кампаніямі. Падрабязней тут.
- Краіны УП: паміж армянскай (Vedi-Alco) і ўкраінскай (Alcoline) кампаніямі. Падрабязней тут.
Акрамя каласальных намаганняў і ўсёй выкананай гэтымі кампаніямі працы, ажыццяўленне пілотнага праекта было б немагчымае без дзвюх груп зацікаўленых бакоў, а менавіта каардынацыйных устаноў – Міністэрства лічбавай трансфармацыі (Украіна) і Камітэта дзяржаўных даходаў (Арменія) – і ўладальнікаў кропкі доступу eDelivery, вызначаных падчас праекта – Дзяржаўнага прадпрыемства «ДІЯ» (Украіна) і «ЭКЕНГ» (Арменія).
Заўвагі, прапановы і перспектывы
EU4Digital засяродзіў увагу на перавагах eDelivery, адзначаных удзельнікамі пілотнага праекта:
- больш эфектыўная і простая камунікацыя з трансгранічнымі дзелавымі партнёрамі;
- больш высокая ступень бяспекі, празрыстасці і даверу паміж усімі ўдзельнікамі;
- расшыральнасць: сёння ў больш чым 35 краінах свету існуе больш за 600 кропак доступу eDelivery, у тым ліку ў Еўропе, Аўстраліі, Канадзе, ЗША, Сінгапуры і іншых краінах. Рашэнне можа выкарыстоўвацца для працы з разнастайнымі дакументамі, у тым ліку ў сферы закупак, правасуддзя, аховы здароўя і іншых.
Падчас сустрэчы прадстаўнікам краін-удзельніц пілотнага праекта было прапанавана паразважаць аб ім і падзяліцца сваімі планамі далейшай працы з eDelivery. Міхаіл Лацінскі, які прадстаўляў Міністэрства лічбавай трансфармацыі Украіны, яшчэ раз пацвердзіў намеры Украіны працягваць развіваць рашэнне eDelivery. Па словах спадара Лацінскага, «на пілотным праекце ўсе не заканчваецца, і вялікшая частка працы яшчэ наперадзе». Ён падкрэсліў, што ў планы на будучыню ўваходзіць удасканаленне магчымасцей існуючых кропак доступу eDelivery ва Украіне і ўвядзенне eInvoicing у працэдуру дзяржаўных закупак у адпаведнасці з практыкамі ЕС, Прадстаўніца Арменіі з працоўнай групы па трансгранічным электронным гандлі Крысціна Мазманян згадзілася з тым, што перавагі рашэння, якія прадэманстраваў пілотны праект, падштурхнулі Арменію да разгляду пытання аб яго ўкараненні ў дзяржаўную сістэму
падаткаабкладання. Спадарыня Мазманян адзначыла, што Арменія разгледзіць спосабы інтэгравання eDelivery у тым ліку ў сістэму дзяржаўнага мытнага кантролю Арменіі. У дадзены момант Камітэт дзяржаўных даходаў распрацоўвае план дзеянняў для поўнага ўкаранення рашэння eDelivery у Арменіі.
Прадстаўленне рэкамендацый па ўкараненні eDelivery
Для садзейнічання ўкараненню рашэння на дзяржаўным узроўні і яго далейшаму распаўсюджванню ў іншых Усходніх краінах-партнёрах каманда EU4Digital падрыхтавала рэкамендацыі, якія датычацца неабходных прававых, арганізацыйных і тэхнічных карэктываў. Дакумент быў перададзены кожнай краіне і змяшчае наступныя раздзелы:
- Падрыхтоўчыя дзеянні – пакрокавае кіраўніцтва і асноўныя метады працы, прадстаўленыя падчас пілотнага праекта, для краін, якія жадаюць апрабаваць eDelivery, прытрымліваючыся падыходу, што ўжываецца EU4Digital.
- План дзеянняў служыць для краін, якія не ўдзельнічалі ў пілотным праекце, кіраўніцтвам па ўкараненні рашэння. Ён змяшчае інфармацыю аб неабходных дзеяннях, умовах і часавых рамках для паспяховага ажыццяўлення дадзенай дзейнасці.
- Раздзел з дарожнымі картамі прысвечаны асобным краінам-удзельніцам пілотнага праекта і знаёміць з пэўнымі прававымі, арганізацыйнымі і тэхнічнымі рэкамендацыямі, выкананне якіх дазволіць поўнасцю ўкараніць eDelivery на дзяржаўным узроўні.
- Раздзел аб маштабаванні eDelivery даследуе магчымасці ўжывання рашэння eDelivery у іншых сферах.
Далейшыя дзеянні Для забеспячэння ўстойлівасці і пераемнасці вынікаў пілотнага праекта краінам-удзельніцам рэкамендуецца прытрымлівацца дадзеных ім рэкамендацый. Усходнія краіны-партнёры разгледзяць далейшыя магчымасці двухбаковага супрацоўніцтва. Як толькі Усходнія краіны-партнёры пацвердзяць свой намер і гатоўнасць пачаць і працягваць распрацоўкі рашэння eDelivery, EU4Digital будзе садзейнічаць запуску далейшай дзейнасці на двухбаковым узроўні.