Падтрымка лічбавай эканомікі і грамадства: канферэнцыя EU4Digital у Мінску
Дата: 06/09/19
5 верасня 2019 года ў Мінску праходзіць канферэнцыя, на якой будзе
прадстаўлены новы рэгіянальны праект Еўрапейскага саюза «EU4Digital: падтрымка лічбавай эканомікі і грамадства ва Усходнім партнёрстве» (у склад Усходняга партнёрства ўваходзіць шэсць краін: Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна). Мерапрыемства адбываецца пры падтрымцы Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза
ў Беларусі і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.
Мэтай канферэнцыі з’яўляецца прэзентацыя ключавым
зацікаўленым бакам у Беларусі праекта EU4Digital як флагманскай ініцыятывы Еўрапейскага саюза, якая накіравана на шырокі
спектр дзеянняў дзеля падтрымкі і развіцця лічбавай сферы.
На сустрэчы выступілі Павераны ў справах
Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Бэрэнд дэ Гроот і Міністр сувязі і
інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган.
Павераны ў справах
Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Бэрэнд дэ Гроот сказаў: «Праект EU4Digital прапануе для Беларусі прывабныя магчымасці па паляпшэнні гарманізацыі з
лічбавымі рынкамі ЕС. Праект накіраваны на тое, каб прынесці карысць беларускім
грамадзянам шляхам паляпшэння якасці сувязі і пашырэння доступа да электронных
паслуг і электроннага гандлю».
«Вялікае значэнне мае ўмацаванне ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь з
іншымі краінамі-ўдзельніцамі «Усходняга партнёрства», а таксама з Еўрапейскім
саюзам у галіне лічбавага ўзаемадзеяння, якое ажыццяўляецца, у тым ліку, у
рамках рэалізацыі рэгіянальнага праекта Еўрапейскага саюза «EU4Digital:
падтрымка лічбавай эканомікі і грамадства ва Усходнім партнёрстве», які
накіраваны на развіццё сферы электронных паслуг і гарманізацыю лічбавага
рэгулявання ў краінах «Усходняга партнёрства».
Актуальнасць дадзенага рэгіянальнага праекта
абумоўлена таксама тым, што ў цяперашні час існуе аб’ектыўная неабходнасць
больш актыўнага развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галіне лічбавых
тэхналогій, а таксама далейшай гарманізацыі лічбавых рынкаў для паскарэння
сацыяльнага развіцця і эканамічнага росту краін Усходняга партнёрства з мэтай
ліквідацыі існуючых перашкод і бар’ераў па прадастаўленні агульных лічбавых
паслуг для грамадзян, дзяржаўных органаў і бізнесу, што ў канчатковым выніку
будзе спрыяць прадастаўленню больш эфектыўных і разнастайных паслуг па
аптымальных цэнах, павелічэнню аб’ёмаў замежных інвестыцый, а таксама
стымуляваць гандаль і занятасць у краінах Усходняга партнёрства”, – сказаў
Канстанцін Шульган, Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.
Пасля вітальных слоў адбылася падрабязная
прэзентацыя праекта EU4Digital і панэльная дыскусія пра
тое, якім чынам праект EU4Digital дапаўняе іншыя лічбавыя ініцыятывы ў
Беларусі.
Афіцыяльна рэалізацыя праекта EU4Digital пачалася
14 студзеня 2019 года. Праект разлічаны на тры гады і яго завяршэнне плануецца да снежня 2021 года.
EU4Digital накiраваны на пашырэнне пераваг
Адзінага лічбавага рынку ЕС на краіны Усходняга партнёрства. Дадзены праект
кансалідуе падтрымку ЕС, накіраваную на развіццё патэнцыялу лічбавай эканомікі
і грамадства, каб забяспечыць эканамічны рост, стварыць новыя працоўныя месцы,
палепшыць узровень жыцця насельніцтва і дапамагчы бізнесу.
З дапамогай праекта
EU4Digital ЕС падтрымлівае ў рэгіёне Усходняга партнёрства дзейнасць па зніжэнні тарыфаў на роўмінг, развіцці высакахуткаснай шырокапалоснай
сувязі для стымулявання эканомікі і развіцця
сферы электронных паслуг, гарманізацыі лічбавага рэгулявання ў розных
галінах: ад лагістыкі да аховы здароўя, кібербяспекі і развіцця лічбавых
навыкаў.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.