Як перавесці бізнес у анлайн: вэб-кіраўніцтва ЕБРР па лічбавізацыі МСП

  • Дата: 13/09/21
  • Падзяліцца:

Кіраўніцтва па пераводзе бізнесу ў анлайн даступна на новай інтэрнэт-платформе Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР). Яно змяшчае прававыя і камерцыйныя рэкамендацыі, якія павінны дапамагчы сярэднім, малым і мікрапрадпрыемствам ва Усходніх краінах-партнёрах лепш справіцца з новымі задачамі, што ўзнікаюць у выніку пандэміі COVID-19.

Акрамя падтрымкі пры распрацоўцы бізнес-стратэгіі, працы з персаналам і кіраванні фінансамі сайт прапануе пяць інструкцый аб тым, «Як перавесці бізнес у анлайн»:

  • Пераход на лічбавыя тэхналогіі: перавагі для вашага бізнесу
  • Як перавесці бізнес на лічбавыя тэхналогіі?
  • Купля і продаж анлайн
  • Прававыя патрабаванні да анлайн-бізнесу
  • ІТ-падтрымка і кіраванне рызыкамі

Шаблоны дапаўняюць кіраўніцтва і дапамагаюць карыстальнікам ужываць адпаведныя канцэпцыі пры выкананні штодзённых аперацый.

У кіраўніцтве прыводзіцца прыклад з практыкі аб тым, як ажыццяўляўся Пераход на лічбавыя тэхналогіі ў сферы лагістыкі і транспарту.

На сайце таксама ёсць асобныя старонкі для Грузіі, Малдовы і Украіны з рэкамендацыямі для кожнай з гэтых краін на мясцовых мовах. 

Даведацца больш

Прэс-рэліз

Анлайн-рэсурс ЕБРР для МСП

Як перавесці бізнес у анлайн Асобныя старонкі для ГрузііМалдовы і Украіны

Навіны

Паглядзець усё