Нормы тэлекамунікацыйнага сектара: дасягненні і задачы, прадстаўленыя на мерапрыемстве EU4Digital

  • Дата: 14/10/20
  • Падзяліцца:

Дасягненні і будучыя задачы ў сферы Норм тэлекамунікацыйнага сектара былі прадстаўлены падчас віртуальнай сустрэчы, якая адбылася 7 кастрычніка 2020 года ў рамках Сустрэчы Кіруючага камітэта ініцыятывы EU4Digital, што прайшла з 5 па 9 кастрычніка.

Лідар каманды EU4Digital Артурас Піліпоніс прыняў больш за 50 удзельнікаў, у тым ліку афіцыйных асоб з Еўрапейскай камісіі, членаў Сеткі рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства (EaPeReg) і яе працоўных груп экспертаў (EWG), прадстаўнікоў Сусветнага банка, экспертаў Форума грамадскай супольнасці, каардынатараў Гарманізаванага лічбавага рынку (HDM) і Прадстаўніцтвы ЕС.

Тэматычная вобласць «Нормы тэлекамунікацыйнага сектара» была прадстаўлена лідарам дадзенага напрамку дзейнасці EU4Digital Андрэйсам Дамброўскісам, які паведаміў аб стане спраў і будучых планах па гэтым напрамку, якія датычацца трох тэм – міжнароднага роўмінгу, незалежнасці Нацыянальных рэгулятыўных органаў (НРО) і вызвалення паласы частот 700 МГц ва Усходніх краінах-партнёрах.

У сферы міжнароднага роўмінгу галоўная ўвага зараз надаецца спрыянню перамовам і заключэнню Рэгіянальнага пагаднення аб роўмінгу (РПР) паміж шасцю Усходнімі краінам-партнёрамі, якое павінна быць падпісана ў канцы 2020 ці ў пачатку 2021 года. Чакаецца, што ў выніку падпісання РПР цэны на роўмінг знізяцца на 87%, а станоўчае ўздзеянне складзе 4,6 млн еўра. Звыш таго, падчас паралельнага мерапрыемства, якое таксама прайшло 7 кастрычніка, была запушчана новая дзейнасць, накіраваная на даследаванне магчымасці стварэння агульнай роўмінгавай прасторы паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і дзяржавамі-членамі Еўрапейскага саюза (падрабязней тут).

Ключавой задачай, якая датычыцца тэмы незалежнасці НРО, з’яўляецца падрыхтоўка індывідуальных рэкамендацый і планаў дзеянняў для кожнай краіны для ўзмацнення незалежнасці НРО ва Усходніх краінах-партнёрах. Былі зроблены першапачатковыя вынікі ацэнкі разрываў у незалежнасці НРО, заснаваныя на агульнай метадалогіі. Чакаецца, што праца над імі завяршыцца да канца кастрычніка 2020 года. На аснове рэкамендацый, дадзеных у дакладзе, будуць падрыхтаваны мерапрыемствы  для кожнай з краін, а на працягу 2021 года EU4Digital будзе аказваць тэхнічную падтрымку, накіраваную на пераадоленне вызначаных разрываў і ажыццяўленне рэкамендацый.

У справе вызвалення частаты 700 МГц ва Усходніх краінах-партнёрах ужо былі падрыхтаваны і адданы на выкананне рэгіянальныя дарожныя карты УП і індывідуальныя планы для кожнай краіны па вызваленні паласы радыёчастот 700 МГц. На дадзеным этапе каманда па Нормах тэлекамунікацыйнага сектара садзейнічае рэгіянальным абмеркаванням Рэгіянальнага пагаднення аб частотах (РПЧ), якое знаходзіцца на заключнай стадыі ўзгаднення. Чакаецца, што яно будзе падпісана ў канцы 2020 ці ў пачатку 2021 года.

Падчас тэматычнага пасяджэння лідар каманды EU4Digital спадар Артурас Піліпоніс таксама запрасіў удзельнікаў падзяліцца сваімі поглядамі на сферу Норм тэлекамунікацыйнага сектара пасля 2021 года і прадставіў важныя аспекты, на якія неабходна звярнуць увагу ў будучыні, у тым ліку:

  • Зніжэнне цэн на роўмінг паміж дзяржавамі-членамі ЕС і Усходнімі краінамі-партнёрамі;
  • Увядзенне механізма і інструментаў для ўсебаковага маніторынгу якасці паслуг інтэрнэту і іх ахопу;
  • Падрыхтоўка дарожнай карты / плана дзеянняў для расшырэння доступу да  альтэрнатыўных пастаўшчыкоў паслуг высакахуткаснага інтэрнэту;
  • Падрыхтоўка дарожнай карты / плана дзеянняў для вызвалення і выдзялення патэнцыяльных палос частот (акрамя частаты 700 МГц) для мабільных сетак 5G;
  • Распрацоўка стратэгій і запуск пілотных праектаў 5G ва Усходніх краінах-партнёрах.
  • Садзейнічанне таму, каб НРО пашыралі здаровую канкурэнцыю на рынках электронных камунікацый у краінах-партнёрах.

Пасля прэзентацыі каманды Праекта EU4Digital прадстаўнікі Сеткі EaPeReg выступілі з заўвагамі і каментарыямі, затым адбылася сесія пытанняў і адказаў, а таксама прэзентацыя Сусветнага банка па Праекце ў галіне шырокапалоснай сувязі, якая паведаміла аб стане спраў і будучых планах.

Дадатковая інфармацыя Другая штогадовая Сустрэча Кіруючага камітэта была арганізавана Праектам EU4Digital у фармаце серыі віртуальных пасяджэнняў, на якіх быў зроблены агляд дасягнутых вынікаў у рамках праекта. Падпісвайцеся на інфармацыйную рассылку, каб заўсёды заставацца ў курсе.

Навіны

Паглядзець усё